Стройнае, прыгожае дрэва вышынёй да 25 метраў (звычайна бывае менш высокім — да 12 метраў)[1]. Кара на маладых галінах аліўкавага колеру, на старых цёмна-шэрая з вузкімі падоўжнымі расколінамі.
Лісце даўжынёй да 18 см, шырынёй да 10 см, яйкападобныя, з трыма — сям'ю вострымі лопасцямі. Хвосцік ліста даўжынёй 2-5 см.
Кветкі дыяметрам 6-8 мм, з белымі пялёсткамі сабраныя ў шчыткападобнае суквецце.
Плады шарападобныя або яйкападобныя, дыяметрам 8-18 мм, спачатку зеленаватыя, потым ад буравата-жоўтага да чырвона-карычневага колеру, пакрытыя светлымі чачавічкамі[1]. Утрымліваюць 1-3 семачкі. Паспяваюць у верасні[1].
Гэты від часам выносяць у асобны род, Torminalis. Апошнія малекулярныя філагенетычныя даследаванні пацвярджаюць ранейшае таксанамічнае меркаванне, што віды з простым лісцем, якія традыцыйна ўваходзяць у род Sorbus, утвараюць монафілетычную групу, і від Sorbus torminalis мусіць быць уключаны ў кладу пад назвай Aria[2] (=род Aria або падрод роду SorbusAria(англ.) (бел.) пад назвай Aria torminalisBeck.[3][4].
Плады ядомыя і смак падобныя на фінікі, хоць цяпер іх рэдка збіраюць для ежы. Яны звычайна занадта даўкія, каб есці, пакуль яны не пераспелі і падвергліся падмаражванню[1]. Плады могуць выкарыстоўвацца ў харчовай прамысловасці. Іх традыцыйна заварвалі ў гарбату, як сродак супраць колік. Лацінская назва дрэва — torminalis - азначае «добры пры коліках». Да інтрадукцыі хмеля, плады выкарыстоўваюцца для араматызацыі піва[5].
Sorbus torminalis часта высаджваецца як дэкаратыўнае дрэва ў парках і садах.
Драўніна светлая з чырванаватым адценнем, льсніцца на зрэзе, цяжкая, цвёрдая, дробнаслойная, хутка высыхае і добра паліруецца. Яе цэняць у мэблевай прамысловасці і выкарыстоўваюць для вытворчасці музычных інструментаў і розных такарных вырабаў.
Было абрана дрэвам года(ням.) (бел. у Германіі ў 2011[6] і дрэвам года ў Аўстрыі ў 2012[7].
Зноскі
↑ абвгдеМитюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г.Рябина обыкновенная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 93-94. — 200 с. — 130 000 экз.
↑Expanded phylogenetic and dating analyses of the apples and their relatives (Pyreae, Rosaceae). Vol. 63. 2012. pp. 230–243. doi:10.1016/j.ympev.2011.10.005. {{cite book}}: |journal= ігнараваны (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |DOI= і |doi= specified (даведка); Шаблон цытавання ўжывае састарэлы параметр |authors= (даведка) CS1 maint: Uses authors parameter (link)
Древесные породы мира / В. Г. Атрохин, К. К. Калуцкий, Ф. Т. Тюриков; под ред. К. К. Калуцкого. — М.: Лесн. пром-сть, 1892. — Т. 3. Древесные породы СССР. — С. 186—187. — 264 с.
Wedig Kausch-Blecken von Schmeling: Die Elsbeere. Bovenden 1994, ISBN 3-88452-925-0
Roper, P. (1993) «The distribution of the Wild Service Tree Sorbus torminalis (L.) Crantz, in the British Isles», Watsonia(англ.) (бел., 19, pp. 209–229: [2]