Sorbus torminalis
Sorbus torminalis | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||
Арэал | ||||||||||||||
|
Sorbus torminalis — від раслін з роду Рабіна (Sorbus) сямейства Ружавыя (Rosaceae)[3].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Стройнае, прыгожае дрэва вышынёй да 25 метраў (звычайна бывае менш высокім — да 12 метраў)[3]. Кара на маладых галінах аліўкавага колеру, на старых цёмна-шэрая з вузкімі падоўжнымі расколінамі.
Лісце даўжынёй да 18 см, шырынёй да 10 см, яйкападобныя, з трыма — сям'ю вострымі лопасцямі. Хвосцік ліста даўжынёй 2-5 см.
Кветкі дыяметрам 6-8 мм, з белымі пялёсткамі сабраныя ў шчыткападобнае суквецце.
Плады шарападобныя або яйкападобныя, дыяметрам 8-18 мм, спачатку зеленаватыя, потым ад буравата-жоўтага да чырвона-карычневага колеру, пакрытыя светлымі чачавічкамі[3]. Утрымліваюць 1-3 семачкі. Паспяваюць у верасні[3].
Кара, пупышкі, лісце
|
Кветкі, плады
|
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Дрэва ў восеньскай афарбоўцы ў Германіі
|
Расце ў Паўночнай Афрыцы, Заходняй Азіі і на Каўказе, у краінах Еўропы з адносна мяккімі зімамі. У сярэдняй паласе Расіі недастаткова зімастойкая. Ва Украіне распаўсюджана ў заходнім і правабярэжнай Лесастэпе, у Карпатах і ў Крыму[3]. Расце ў другім ярусе лісцяных лясоў. Святлалюбная расліна. Расце па светлых, пераважна шыракалістых лясах.
Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Гэты від часам выносяць у асобны род, Torminalis. Апошнія малекулярныя філагенетычныя даследаванні пацвярджаюць ранейшае таксанамічнае меркаванне, што віды з простым лісцем, якія традыцыйна ўваходзяць у род Sorbus, утвараюць монафілетычную групу, і від Sorbus torminalis мусіць быць уключаны ў кладу пад назвай Aria[4] (=род Aria або падрод роду Sorbus Aria ) пад назвай Aria torminalis Beck.[5][6].
Значэнне і прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]У кулінарыі
[правіць | правіць зыходнік]Лісце ў восеньскай афарбоўцы і плады
|
Плады ядомыя і смак падобныя на фінікі, хоць цяпер іх рэдка збіраюць для ежы. Яны звычайна занадта даўкія, каб есці, пакуль яны не пераспелі і падвергліся падмаражванню[3]. Плады могуць выкарыстоўвацца ў харчовай прамысловасці. Іх традыцыйна заварвалі ў гарбату, як сродак супраць колік. Лацінская назва дрэва — torminalis - азначае «добры пры коліках». Да інтрадукцыі хмеля, плады выкарыстоўваюцца для араматызацыі піва[7].
Іншае
[правіць | правіць зыходнік]Драўніна
|
Sorbus torminalis часта высаджваецца як дэкаратыўнае дрэва ў парках і садах.
Драўніна светлая з чырванаватым адценнем, льсніцца на зрэзе, цяжкая, цвёрдая, дробнаслойная, хутка высыхае і добра паліруецца. Яе цэняць у мэблевай прамысловасці і выкарыстоўваюць для вытворчасці музычных інструментаў і розных такарных вырабаў.
Было абрана дрэвам года у Германіі ў 2011[8] і дрэвам года ў Аўстрыі ў 2012[9].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в г д е Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Рябина обыкновенная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 93-94. — 200 с. — 130 000 экз.
- ↑ Expanded phylogenetic and dating analyses of the apples and their relatives (Pyreae, Rosaceae). Vol. 63. 2012. pp. 230–243. doi:10.1016/j.ympev.2011.10.005.
{{cite book}}
:|journal=
ігнараваны (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне|DOI=
і|doi=
specified (даведка); Шаблон цытавання ўжывае састарэлы параметр|authors=
(даведка) CS1 maint: Uses authors parameter (link) - ↑ The International Plant Names Index.
- ↑ Günther Beck von Mannagetta und Lerchenau [in руская] (1892). Flora von Nieder-Österreich. Druck. Архівавана з арыгінала 16 жніўня 2016. Праверана 23 кастрычніка 2016.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: лічбавыя назвы: authors list (спасылка) Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Monson-Fitzjohn, G. J. (1926) Quaint Signs of Olde Inns. London: Herbert Jenkins (reissued by Senate, London, 1994 ISBN 1-85958-028-9); pp. 34, 45
- ↑ Webseite baum-des-jahres.de Baum des Jahres Архівавана 23 лістапада 2010.
- ↑ Webseite elsbeere.at [1] abgerufen am 10. Februar 2012
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Комаров В. Л. Род 728. Рябина — Sorbus // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома С. В. Юзепчук. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1939. — Т. IX. — С. 405—406. — 540 + XIX с. — 5 200 экз.
- Коновалов И. Н. Род 16. Sorbus — Рябина // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1954. — Т. III. Покрытосеменные. Семейства Троходендроновые — Розоцветные. — С. 482—483. — 872 с. — 3 000 экз.
- Древесные породы мира / В. Г. Атрохин, К. К. Калуцкий, Ф. Т. Тюриков; под ред. К. К. Калуцкого. — М.: Лесн. пром-сть, 1892. — Т. 3. Древесные породы СССР. — С. 186—187. — 264 с.
- Собичевский В. Т. Глоговина // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Wedig Kausch-Blecken von Schmeling: Die Elsbeere. Bovenden 1994, ISBN 3-88452-925-0
- Roper, P. (1993) «The distribution of the Wild Service Tree Sorbus torminalis (L.) Crantz, in the British Isles», Watsonia , 19, pp. 209–229: [2]