The Legend of Zelda: Ocarina of Time
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
The Legend of Zelda: Ocarina of Time | |
---|---|
Распрацоўшчыкі | Nintendo Entertainment Analysis and Development[d] і Nintendo[1] |
Выдавец | Nintendo |
Частка серыі | The Legend of Zelda[d] |
Даты выпуску | 21 лістапада 1998, 23 лістапада 1998, 11 снежня 1998, 18 снежня 1998, 28 лістапада 2002, 18 лютага 2003, 3 мая 2003, лістапад 2003, 23 лютага 2007, 26 лютага 2007, 27 лютага 2007 і 21 лістапада 1998 |
Жанр | прыгодніцкі экшан[1] |
Стваральнікі | |
Прадзюсар | |
Геймдызайнеры | Эйдзі Аонума[d], Сігэру Міямота[d] і Yoshiaki Koizumi[d] |
Кампазітар |
|
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Nintendo 64[d], Nintendo GameCube[2], Wii[d], Virtual Console[d], Nintendo 3DS, iQue Player[d] і Wii U |
Гульнявы рухавік | Мадыфікаваны рухавік Super Mario 64 |
Рэжым гульні | аднакарыстальніцкая гульня |
Носьбіты | гульнявы картрыдж, Nintendo GameCube Disc[d], Virtual Console[d], лічбавая спампоўка[d] і аптычны дыск |
Кіраванне | геймпад |
Афіцыйны сайт (англ.) Афіцыйны сайт (яп.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
The Legend of Zelda: Ocarina of Time (яп.: ゼルダ の 伝説 時 の オカリナ Дзэруда но Дэнсэцу Токі но акарына) — фэнтэзійная відэагульня, распрацаваная і выдадзеная Nintendo для гульнявой кансолі Nintendo 64 як чарговая частка папулярнай серыі The Legend of Zelda. За ёй сладам выйшаў сіквел The Legend of Zelda: Majora’s Mask.
Ocarina of Time — пятая па ліку гульня серыі, аднак, паводле храналогіі апісаных падзей, яна з’яўляецца прыквелам да чатырох гульняў, якія выйшлі раней.
Дзеянне гульні разгортваецца ў каралеўстве Хайрул. Галоўны герой гульні Лінк адпраўляецца ў падарожжа, каб спыніць Ганондорфа (Ganondorf) (галоўнага ворага прынцэсы Зэльдэн і асноўнага антаганіста гульняў серыі, у першых гульнях ён зваўся Ganon). Ганондорф, у спробе захапіць Хайрул, імкнецца займець рэліквію, вядомую як Трыфорс (Triforce), які здольны выконваць жаданні таго, хто ім валодае. Каб спыніць яго, Лінк падарожнічае ў часе з дапамогай музычнага інструмента, Акарыны Часу (The Ocarina of Time).
Гульня Ocarina of Time атрымала шырокае прызнанне крытыкаў і мела вялікі камерцыйны поспех. Было прададзена больш за 7,6 мільёнаў копій, гульня была прызнана самай прадаванай гульнёй 1998 году (нягледзячы на тое, што паступіла ў продаж толькі ў лістападзе). Ocarina of Time атрымала найлепшыя ацэнкі ад шматлікіх гульнявых выданняў і паднялася на найвышэйшыя месцы ў рэйтынгах. У пачатку 2006 яна была названа выданнем Nintendo Power «лепшай гульнёй, выпушчанай для кансолі Nintendo». Часопіс Edge змясціў гульню на першае месца ў дзясятцы «Лепшых гульняў усіх часоў» [3].
Геймплэй
[правіць | правіць зыходнік]Ocarina of Time гэта 3D Прыгодніцкі экшан з элементамі РПГ, квэсту і пазл-гульняў. Гулец кіруе гульнявым персанажам з імем Лінк (англ.: Link) ад трэцяй асобы, выкарыстоўваючы схему кіравання, якая стала звыклай для сучасных гульняў, але рэвалюцыйнай на момант выхаду гульні. Першапачаткова Лінк узброены мячом і шчытом, таксама ён можа выкарыстаць кідальную зброю, бомбы і свае магічныя здольнасці. Падчас бою Лінк можа факусавацца на сваім суперніку з дапамогай новай функцыі «Z Targeting» (L Targeting у версіі для GameCube). Калі выкарыстоўваецца гэтая тэхніка, камера кіруецца на цэль і Лінк пастаянна знаходзіцца тварам да яе. Кідальная зброя будзе аўтаматычна накіравана на цэль, што вызваляе гульца ад неабходнасці весці прыцэльвання ўручную. У гульні акрамя баёў з сапернікамі часта даводзіцца звяртацца да хітрасці і праяўляць кемлівасць, што характэрна для гульняў гэтай серыі.
Лінк павялічвае сваю сілу і развівае новыя здольнасці збіраючы прадметы і зброю ў сутарэннях і на паверхні. Ocarina of Time змяшчае некалькі дадатковых квэстаў, выкананне якіх апцыянальна і не можа паўплываць на праходжанне ўсёй гульні. Паспяхова выкананы дадатковы квэст дае Лінку новы від зброі або здольнасць. У адным з такіх дадатковых квэстаў Лінк абменьваецца прадметамі, якія ён сам не можа выкарыстаць, з іншымі персанажамі. У выніку шэрагу абменаў Лінк можа атрымаць двуручны меч (Biggoron Sword). У іншым квэсце ён атрымлівае каня, што дазваляе яму перамяшчацца хутчэй, але абмяжоўвае ў выкарыстанні лука. Гэты недахоп быў выпраўлены ў наступных гульнях серыі The Legend of Zelda.
На пачатковым этапе гульні Лінк атрымлівае акарыну, музычны духавы інструмент, які пазней мяняе на Акарыну Часу (The Ocarina of Time). На працягу ўсёй гульні Лінк развучвае 12 мелодый, якія дазваляюць яму вырашаць музычныя галаваломкі і перамяшчацца ў прасторы і часе. Акарына Часу таксама патрэбна для таго, каб дабрацца да Вышэйшага Мяча (Master Sword) у Храме Часу (The Temple of Time). Калі Лінк бярэ меч, ён перамяшчаецца на 7 гадоў у будучыню і становіцца дарослым. Маленькі Лінк і дарослы Лінк валодаюць рознымі здольнасцямі. Напрыклад, толькі дарослы Лінк можа выкарыстаць лук фей (Fairy Bow), і толькі маленькі Лінк можа прабрацца ў вузкія лазы. Выкарыстоўваючы меч, Лінк можа вольна перамяшчацца паміж двума перыядамі часу.
Карта і размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Ocarina of Time пачынаецца ў Хайруле, выдуманым каралеўстве, акружаным полем Хайрул. У ім разгортваюцца падзеі большасці гульняў серыяла The Legend of Zelda. Поле Хайрул служыць цэнтрам, які злучае некалькі аддаленых абласцей каралеўства з рознай тапаграфіяй. Некаторыя з іх населеныя рознымі расамі Хайрула: Хайлійцамі (Hylians), горанамі (Gorons), народам Зора (Zoras), народам Кокіры (Kokiri) і Герудо (Gerudo). Кожная раса ў асноўным застаецца ў межах свайго рэгіёну і варта сваіх правілах.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Гульня пачынаецца з таго, што фея Неві (Navi) будзіць Лінка ад начнога кашмару. Вялікае дрэва Дэку (the Great Deku Tree), абаронца лесу, паслала Неві, каб яна прывяла да яго Лінка, бо на Дрэва было накладзены праклён і яго чакае хуткая смерць. Лінк пазбаўляе Дрэва ад праклёну, але не можа выратаваць ад завядання. Дрэва Дэку распавядае Лінку, што кароль Герудо Гэнондорф шукае спосаб захапіць землі Хайрула, і Лінк павінен спыніць яго. Дрэва Дэку дае Лінку Святы Камень Лесу (the Sacred Stone of Forest), таксама вядомы як смарагд Кокіры, і пасылае яго ў Хайрул пагаварыць з прынцэсай лёсу, Зэльдэн. Пасля размовы Дрэва Дэку памірае.
У замку Хайрул Лінк сустракаецца з прынцэсай Зэльдэн, якая расказвае яму пра сон пра будучыню Хайрула і паведамляе, што прадбачыла з’яўленне Лінка. Яна верыць, што Гэнондорф, кароль пустыні, шукае Трыфорс, рэліквію Святога Царства, якая дае яе ўладальніку магутнасці бога. Апісанне Гэнондорфа супадае з апісаннем чалавека, які забіў Вялікае Дрэва Дэку. Зэльдэн просіць Лінка адшукаць два святыя камяні, каб ён змог увайсці ў Святое Царства і дабрацца да Трыфорса раней Гэнондорфа.
Лінк знаходзіць камяні і вяртаецца ў замак, дзе становіцца сведкам таго, як Гэнондорф выкрадае Зэльдэн. Убачыўшы Лінка, Зэльдэн кідае акарыну Часу ў замкавы роў. Пасля таго, як Лінк дастае акарыну з вады, Зэльдэн тэлепатычна вучыць яго Песні Часу. Гэтая песня ў спалучэнні са святымі камянямі дазваляе Лінку адкрыць дзверы, якія вядуць ў Святое Царства. За дзвярыма Лінк знаходзіць Вышэйшы Меч (Master Sword), магічную зброю, створаную для барацьбы са злом. Як толькі ён забірае меч з пастамента, з’яўляецца Гэнондорф, які ідзе за ім у Святое Царства і захоплівае Трыфорс.
Праз сем гадоў Лінк прачынаецца і бачыць перад сабой пастарэлага мудраца Рауру (Rauru). Рауру распавёў Лінку, што яго душа была ізалявана сем гадоў, да таго часу калі ён зможа абыходзіцца з Вышэйшым Мячом і адолець Гэнондорфа. Рауру — старажытны Мудрэц Свету (Sage of Light), адзін з Сямі Мудрацоў, якія ахоўваюць Трыфорс. Сем мудрацоў могуць заключыць у турму Гэнондорфа ў Святым Царстве. Але шэсць іншых мудрацоў былі пазбаўлены сваіх здольнасцей з-за таго, што Гэнондорф ператварыў Хайрул у Зямлю цемры. Пад уладай Гэнондорфа, Хайрул хутка прыйшоў у заняпад і адбылося шмат няшчасцяў. Лінк вярнуўся ў Хайрул і сустрэўся з загадкавым Шэйкам (Sheik), які дапамог яму вызваліць пяць храмаў ад пачвар Гэнондорфа. Сіла гэтых храмаў дапаможа вярнуць мудрацам іх здольнасці, і яны дапамогуць вызваліць Хайрул ад тыраніі Гэнондорфа.
Пасля вяртання пяці мудрацоў Шэйк апынуўся мужчынскім увасабленнем Прынцэсы Зэльдэн і Сёмым мудрацом. Ён распавёў Лінку, што паколькі душа Гэнондорфа нячыстая, Трыфорс распаўся на тры часткі, як толькі ён да яго дакрануўся, як і было сказана ў старажытным прароцтве. Гэнондорф атрымаў Трыфорс Моцы (the Triforce of Power), Зэльдэн — Трыфорс Мудрасці (the Triforce of Wisdom), а Лінк стаў уладальнікам Трыфорсу адвагі (the Triforce of Courage). Калі Зэльдэн дала Лінку чароўныя Стрэлы Свету (Light Arrows), патрэбныя для таго, каб адолець Гэнондорфа, злыдзень злавіў Зэльдэн у крышталь і перамясціў яе ў сваю вежу. Пасля гэтага пакінутыя шэсць мудрацоў дапамаглі Лінку пракрасціся ў вежу, дзе Лінк перамог Гэнондорфа. З дапамогай сілы ўсіх сямі мудрацоў Гэнон быў зачынены ў Святым Царстве. Тады Зэльдэн забрала Акарыну Часу ў Лінка і адправіла з яе дапамогай Лінка ў яго цяперашні час, каб ён змог паўнавартасна пражыць сем гадоў свайго жыцця.
Распрацоўка
[правіць | правіць зыходнік]Ocarina of Time была ўпершыню паказана як тэхнічная дэмаверсія на закрытым паказе Nintendo’s SpaceWorld у 1995. Першапачаткова гульня планавалася для выпуску на дысках Nintendo 64 DD, але пазней было прынята рашэнне выпусціць яе на 256-мегабітным картрыджы ёмістасцю 32 мегабайты. Гэта была самая аб’ёмная гульня, якую Nintendo стварыла на той момант. Каманда распрацоўшчыкаў складалася з больш чым 120 чалавек, у тым ліку каскадзёраў, з дапамогай якіх быў здзейснены захоп рухаў баёў на мячах і перасоўванняў Лінка.
Пакупнікі, якія аформілі на гульню папярэдні заказ, атрымалі скрынку з выпушчаным абмежаваным тыражом калекцыйным варыянтам, у які ўваходзіла залатая пластыкавая картка з надпісам «Калекцыйнае Выданне» («Collector’s Edition») і картрыдж залатога колеру (што працягвала традыцыю, распачатую яшчэ папярэднімі гульнямі серыі). Попыт на гульню быў настолькі вялікі, што кампанія-рытэйлер Electronics Boutique спыніла папярэдні продаж, а сайт Imagine Games Network паведаміў, што некаторыя работнікі рознічнага гандлю не ўпэўнены, што Nintendo здольная задаволіць першапачатковы попыт.
Сіквелы
[правіць | правіць зыходнік]Пасля Ocarina of Time былі зроблены 4 сіквелы:
Majora’s Mask — гэта гісторыя пра Лінка з Ocarina of Time, які падарожнічае ў паралельнай Хайрулу краіне, Тэрміне (Termina).
The Wind Waker — дзеянне гульні адбываецца праз сто гадоў пасля падзей, апісаных у Ocarina of Time, ў часе, які з’явіўся вынікам спусташэння свету дарослага Лінка, і нашмат пазней таго, як Хайрул быў затоплены з-за вяртання Ганона.
Phantom Hourglass — дзеянне гульні разгортваецца амаль адразу пасля The Wind Waker, галоўныя героі — ужо вядомыя Лінк і Зэльдэн.
Twilight Princess — дзеянне гульні можа адбывацца праз нявызначаны час пасля падзей Majora’s Mask, а таксама можа развівацца паралельна з падзеямі The Wind Waker, але ў першапачатковым Хайруле. Паколькі шматлікія дэталі не патлумачаны Nintendo (акрамя некалькіх згадак у часопісах), немагчыма сказаць дакладна, якім павінен быць парадак прытрымлівання гульняў і колькі гадоў мінула паміж падзеямі кожнай з іх. Аднак жа Сігэру Міямото растлумачыў, што Ocarina of Time першая ў сюжэтнай лініі.
Музыка ў гульні
[правіць | правіць зыходнік]Музыка да гульні Ocarina of Time была напісана Кодзі Кондо, кампазітарам, вядомым сваёй працай над музычным афармленнем ключавых гульняў Nintendo. Музыка ў гульні навеяная мноствам розных фактараў. Доказ гэтаму — выкарыстанне разнастайных музычных стыляў: ад гуллівай мелодыі ў лесе Кокіры да іспанскага фламенка ў даліне Герудо.
У некаторых лакацыях музычнае афармленне з’яўляецца варыяцыяй мелодыі акарыны, якая выкарыстоўваецца ў дадзенай лакацыі. Саўндтрэк Ocarina of Time аказаў вялізарны ўплыў на музычнае афармленне ўсіх наступных гульняў серыяла. Twilight Princess змяшчае некалькі песень, вядомых па Ocarina of Time, якія граюць ролю музычных фонаў. Саўндтрэк быў выпушчаны ў Японіі 18 снежня 1998 і змяшчае 82 трэка.
Музыка з Ocarina of Time атрымала пахвалу многіх крытыкаў, а сайт відэагульняў GameSpot пачынаючы з 2001 лічыць гэты саўндтрэк адным з дзесяці лепшых саўндтрэкаў да відэагульняў.
Зноскі
- ↑ а б Nintendo64EVER
- ↑ redump.org
- ↑ BBS News: stm Zelda game named 'greatest ever'(недаступная спасылка).