Fallout 4

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Fallout 4

Fallout 4 logo.png

Распрацоўнік Bethesda Game Studios
Выдавец Bethesda Softworks
Дата выпуску 10 лістапада 2015
Жанр Action RPG
Платформы PC
PlayStation 4
Xbox One

Fallout 4 — чаканая відэагульня ад Bethesda Softworks вытворчасці Bethesda Game Studios, сіквел Fallout 3.

Гульня з’яўляецца пятай кананічнай часткай серыі, і будзе выпушчана 10 лістапада 2015 года на PC, PS4 і Xbox One[1][2].

Геймплэй[правіць | правіць зыходнік]

Геймплэй гульні быў упершыню паказаны распрацоўшчыкамі 15 чэрвеня 2015 года на выставе E3. У ёй галоўны герой прадстаўлены выхадцам з Сховішча 111, аднаго з шматлікіх сховішчаў Vault-Tec па ўсёй Амерыцы. У самым яе пачатку гулец павінен вызначыць знешнасць, імя і пол персанажа, а знешнасць дзіцяці будзе заснаваная на спалучэнні знешнасці персанажа і яго другой палоўкі. Акрамя сюжэтных квэстаў, гулец таксама зможа ствараць тэхніку, мадыфікаваць узбраенне, ахоўваць насельніцтва ад рэйдэраў і супермунтаў пустак, займацца працай. У гэтым чацвёртая частка значна адрозніваецца ад трэцяй і New-Vegas, у якіх баўленне часу было зрушана на карысць сюжэту. У гульні таксама прысутнічае сістэма пакрокавага прыцэльвання V.A.T.S., якая упершыню з’явілася ў Fallout 3. Пры прыцэльванні дзеянне запавольваецца, і гулец можа ўбачыць верагоднасць траплення ў кожную частку цела ахвяры ў адсоткавых суадносінах.

Распрацоўка[правіць | правіць зыходнік]

Чуткі і першая інфармацыя пра гульню[правіць | правіць зыходнік]

Пасля выхаду Fallout: New Vegas хадзіла мноства чутак наконт выхаду новай частцы папулярнай серыі. Часам у сетку трапляла інфармацыя наконт выхаду гульні, а таксама сюжэту або месца дзеяння, так напрыклад, у пачатку лютага 2014 года з’явіліся чуткі пра «Fallout: Shadows of Boston», дзеянне гульні нібыта павінна было адбывацца ў Бостане і яго наваколлях, але гэта паведамленне, як і многія іншыя, аказалася выдумкай.

8 студзеня 2013 года, Эрык Дэлламз, які агучыў у Fallout 3 радыёвядучага Трыдогнайта (анг. Three Dog), напісаў у Twitter, што яго персанаж вернецца[3]. Гэта шырока абмяркоўвалася ў гульнявых СМІ як падстава меркаваць аб тым, што будучы анонс новай часткі Fallout непазбежны. Аднак у ліпені таго ж года Эрык растлумачыў, што гульня, над якою ён працуе, не мае дачынення да Bethesda Softworks, з прычыны чаго здагадкі аб бліжэйшым анонсе Fallout 4 былі адкінутыя[4].

13 лістапада 2013 года быў адкрыты сайт, які нібыта фінансуецца ZeniMax, па адрасе thesurvivor2299.com, які змяшчаў пару зашыфраваных паведамленняў напісаных азбукай Морзэ, якія пазней былі пераведзены фанатамі. 6 снежаня Bethesda абверглі новыя чуткі аб выхадзе гульні, патлумачыўшы, што «усе чуткі і здагадкі з’яўляюцца ілжывымі»[5]. Неўзабаве, пасля заканчэння таймера на сайце, на ім таксама з’явілася паведамленне пра тое, што ён быў розыгрышам.

11 снежаня 2013 года Kotaku паведамілі, што гульня сапраўды распрацоўваецца, паказаўшы нібыта атрыманыя імі дакументы. З гэтага вынікала, што дзеянне гульні будзе праходзіць у Бостане, Масачусэтс. Таксама там была апісана нейкая місія «Інстытут», якая праходзіць у постапакаліптычнай версіі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Дакументы таксама спасылаюцца на тэрыторыі, якія згадваюцца, але не паказваюцца ў папярэдніх частках Fallout. Галасавы дадатак, таксама апублікаваны, пачынался з звыклай фразы, вымаўленай Ронам Перлманам — «Вайна. Вайна ніколі не мяняецца.».

18 лютага 2014 года Тод Говард, геймдырэктар Bethesda, даў інтэрв’ю «Rock, Paper, Shotgun». Калі яго спыталі аб новых гульнявых анонсах, ён сказаў: «У нас няма тэрмінаў на наступны гульнявы анонс, але я думаю, ён будзе праз некаторы час»[6].

Анонс[правіць | правіць зыходнік]

2 чэрвеня 2015 года Bethesda апублікавалі таймер, які адлічвае час да 3 чэрвеня 2015 года, 17.00 па Мінскім часе (10:00 UTC)[7]. Пасля на сайце пачалася жывая трансляцыя, якая дэманструе звыклую для серыі наладкавую табліцу з надпісам у цэнтры «Please Stand By» (бел. «Калі ласка, пачакайце»). У выніку сайт быў зачынены, і зноў адкрыўся толькі ўжо пасля таго, як таймер скончыўся — быў паказаны афіцыйны трэйлер гульні[8]. Стала вядома, што гульня выйдзе на Microsoft Windows, PlayStation 4 і Xbox One, а дзеянне будзе праходзіць у Бостане — сталіцы штата Масачусэтс (у гульні садружнасць Новая Англія), ЗША.

E3 2015[правіць | правіць зыходнік]

15 чэрвеня ў 05:00 па Мінскім часе Bethesda правялі сваю прэс-канферэнцыю на E3, першую ў гісторыі[9], на якой, акрамя новага DOOM, Dishonored 2, The Elder Scrolls Online і Legends, распавялі больш падрабязнасцяў аб Fallout 4, паказаўшы некаторыя канцэпт-арты і невялікае дэма пачатку гульні да вайны і пасля[10]. Стала вядома, што гульня выйдзе 10 лістапада 2015 года, у калекцыйным выданні да яе будзе прыкладацца рэальная мадэль Піп-Бою, нутрагульнявога КПК ад Vault-Tec, а адразу ў дзень правядзення канферэнцыі для iOS выйшла мабільная гульня Fallout Shelter, у якой гулец павінен кіраваць сховішчам, абараняць яго ад насельнікаў пустак, шукаць рэсурсы для яго жыцця. Версія для Android выйшла ў верасні 2015 года[11]. Fallout 4 была прызнана лепшай гульнёй выставы, лепшай гульнёй для PC і лепшай ролевай гульнёй.[12]

Сістэмныя патрабаванні[правіць | правіць зыходнік]

Мінімальныя сістэмныя патрабаванні[13]
  • Аперацыйная сістэма: 64-бітная Windows 7/8/10
  • Працэсар: Intel Core i5-2300 2.8 ГГц, AMD Phenom II X4 945 3 ГГц
  • Аператыўная памяць: 8 ГБ
  • Відэакарта: NVIDIA GTX 550 Ti 2 ГБ, AMD Radeon HD 7870 2 ГБ
  • 30 ГБ вольнага месца на цвёрдым дыску
Рэкамендаваныя сістэмныя патрабаванні[13]
  • Аперацыйная сістэма: 64-бітная Windows 7/8/10
  • Працэсар: Intel Core i7 4790 3.6 ГГц, AMD FX-9590 4.7 ГГц
  • Аператыўная памяць: 8 ГБ
  • Відэакарта: NVIDIA GTX 780 3 ГБ, AMD Radeon R9 290X 4 ГБ
  • 30 ГБ вольнага месца на цвёрдым дыску

Зноскі