Амяла белая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Viscum album)
Амяла белая

Агульны выгляд расліны на дрэве-гаспадары
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Viscum album L. (1753)typus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  27906
NCBI  3972
EOL  582687
GRIN  t:41807
IPNI  300881-2
TPL  kew-2461327

Амяла́ бе́лая, Амяла, Амела белая[3], Вяха[4] (Viscum album) — вечназялены паўпаразітны куст сямейства амяловых.

Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Мяжа распаўсюджання амялы на Беларусі пралягае прыкладна па лініі ЛідаГомель. Паразітуе на дрэвах: таполях, клёнах, соснах, вербах, бярозах, рабінах, пладовых дрэвах. Селіцца на верхавіне ці на галінах. Мае выгляд густога зялёнага куста. Утрымлівае клейкае рэчыва званае вісцынам. Птушкі ядуць ягады амялы, пасля чысцяць дзюбу ад наліплых рэштак расліны і гэткім чынам пераносяць зародышы амялы, і насенне, якое выдаляецца са страўніка з экскрэментамі.

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

З ягадаў амялы вырабляюць гэтак званы птушыны клей  (руск.), які ўжываецца ў паляванні на малых птушак. Экстракт з маладых лісцяў ужываюць для лячэння ранніх стадый гіпертанічнай хваробы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 142. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]