Vojstrau

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Vojstrau» (альбо Vojstraŭ (Войстраў), раней вядомы як Wartha (Варта)) — беларускі металёвы гурт з аднаго чалавека.

Vojstrau
Выява лагатыпа
Асноўная інфармацыя
Жанры Паганскі метал
Фолькавы метал
Блэк-метал
Гады 2008 — нашы дні
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Іншыя назвы Wartha
Мовы песень беларуская
ангельская
Склад Алег Зелянкевіч (Хольг)

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Значэнне новай назвы патлумачылі наступным чынам:

Гэта састарэлая форма слова «востраў», тое самае, што «выспа», «island». Толькі з вішанкай. У новы год у новай вопратцы. Жыве Вечна.

Тлумачэнне назвы «Wartha» і пра змену яе:

Наша ранейшая назва «Wartha» — гэта вельмі дзіўная лацінізацыя беларускага слова «Варта», якое на лацінцы будзе як «Varta». Што азначае «guard», «guardians», «protectors». Мы абралі гэтую дзіўную лацінізацыю, бо арыгінальнае слова «Varta» лацінскімі літарамі супадае з назвай фірмы з Польшчы. «Varta» — гэта польскі брэнд, які вырабляе батарэйкі ды акумулятары. Гэта не вельмі добра для паганскага металу. Таму мы вырашылі зрабіць назву больш злой і і чарнаватай. Вядома, «Wartha» гэта яшчэ назва горада ва Усходняй Германіі і для многіх іншых рэчаў. Часамі сапраўды дзіўнае імя. Мы шукалі нешта звязанае з прыродай альбо фальклорам. Гэта крыху цяжка,бо на лацінскім алфавіце большасць нашых слоў будзе мець спецыфічныя сімвалы. Няважка, што гэта пераклад з кірыліцы, — большасць людзей не будзе здольна прачытаць і вымавіць гэта. Такім чынам, у нас заняло трошкі часу ў бібліятэках са старымі кнігамі, каб знайсці штосьці цікавае, штосьці, што мы можам напісаць лацінкай без праблем для чытання іншых людзей.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Wartha[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып са старой назвай «Wartha»

Гурт быў заснаваны ў 2008 годзе. Ужо ў 2009 годзе дае першы канцэрт. У 2013 годзе на «Stygian Crypt Records» быў выдадзены дэбютны альбом «Paŭstań». Пасля некалькіх сінглаў выдаецца другі альбом «Azure Lakes». У снежні дае першы канцэрт за 2 гады і апошні пад назвай «Wartha». 31 снежня 2015 года праект змяняе назву на «Vojstraŭ».

Vojstraŭ[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2016 года быў выдадзены дэбютны альбом (а па сутнасці трэці) «Vaśmikancovaja». 31 кастрычніка 2018 года быў выпушчаны сінгл «Pahonia» на верш Ігара Кулікова.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Paŭstań (Паўстань, 2013)[правіць | правіць зыходнік]

  1. Hukańnie (Гуканьне)
  2. Našy ziemli (Нашы землі)
  3. Śviet (Сьвет)
  4. Pieršy zapaviet (Першы запавет)
  5. Vołat-voŭk (Волат-воўк)
  6. Haspadar (Гаспадар)
  7. Ślapy (Сьляпы)
  8. Karahody (Карагоды)
  9. Majstra miečaŭ (Майстра мечаў)
  10. Paŭstań (Паўстань)
  11. Błašyrk (Блашырк, кавер на «Immortal»)

Azure Lakes (Азурскія азёры, 2015)[правіць | правіць зыходнік]

  1. Busłovy stohn ( Бусловы стогн, Intro (Уступ))
  2. Starpath (Зоркавы шлях)
  3. Źmiej voziera (Зьмей возера)
  4. Što j pa moru (Што й па мору)
  5. Azioraŭ błakitnych (Азёраў блакітных)
  6. Dajcie im pamierci (Дайце ім памерці)
  7. Heritage (Спадчына)
  8. Viadźmar (Вядзьмар)
  9. Ziamla (Зямля, кавер на «Мроя»)
  10. Azioraŭ błakitnych (Азёраў блакітных, акустычная версія)

Vaśmikancovaja (Васьміканцовая, 2016)[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 2019 года ў афіцыйнай суполцы выкладаецца інструментальная версія альбома.

На запіс былі запрошаныя[правіць | правіць зыходнік]
  • Вітаўтас Кашкурэвіч — запіс гітары ды баса.
  • Раман Солонікаў — акустычная гітара.
  • Артур Мацьвеенка — сінты на трэку 6.
  • Тэадор Бароўскі (Theodor Borovski) — бубны.

Гук:

  • Генадзь Харытонаў — міксаваў у «BR Studio».
  • Уладзімір Лехтынен (Vladimir Lehtinen) з «BLASTBEAR SOUND» — супрадзюсар.
Цікавае[правіць | правіць зыходнік]

Трэк №6 (Paŭstań) гэта перапісаная ва ўсіх сэнсах песня гурту «Wartha» з альбома «Paŭstań», выпушчанага «Stygian Crypt productions» у 2013 годзе.

У 2015 Wartha зьмяніла назву на Vojstraŭ.

Вокладку маляваў Алег Зелянкевіч.

Песні[правіць | правіць зыходнік]
  1. Vaśmikancovaja (Васьміканцовая)
  2. Nia źziajuć (Ня зьзяюць)
  3. Dundara žorny (Дундара жорны)
  4. Niapieranosnaść (Няпераноснасьць)
  5. Aŭseklis (Аўсэкліс)
  6. Paŭstań (Паўстань)
  7. Jak vir ahnisty (Як вір агністы)

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

  • Zorny šlach (Зорны шлях, 2011)
  • Źmiej voziera (Зьмей возера, 2013)
  • Heritage (Спадчына, 2014)
  • Kurjan Vuitti (Курджан Вуіці, 2014)
  • Dundara žorny (Дундара жорны, 2016)
  • Pahonia (Пагоня, 2019)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]