Starbucks

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Starbucks Corporation
Тып

Публічная кампанія

Лістынг на біржы

NASDAQ: SBUX

Заснаванне

1971

Заснавальнікі

Jerry Baldwin[d], Gordon Bowker[d] і Zev Siegl[d]

Размяшчэнне

Flag of the United States.svg ЗША: Сіэтл, Вашынгтон

Ключавыя фігуры

Говард Шульц (старшыня савета дырэктараў, галоўны кіраўнік і прэзідэнт)

Галіна

Грамадскае харчаванне

Прадукцыя

frappuccino[d] і кава

Абарот

$10,71 млрд (2010 год)

Чысты прыбытак

$945,6 млн (2010 год)

Колькасць супрацоўнікаў

137 тыс. (2010 год)[1]

Даччыныя кампаніі

Teavana[d], Tazo[d] і Seattle's Best Coffee[d]

Сайт

www.starbucks.com

Starbucks (вымаўляецца «Ста́рбакс») — амерыканская кампанія па продажы кавы і аднайменная сетка кавярань. Кіруючая кампанія — Starbucks Corporation. Starbucks з'яўляецца самай буйной кававай кампаніяй у свеце, з сеткай кавярань больш 17 тыс. у 50 краінах, у тым ліку больш 11 тыс. у ЗША, больш 1 тыс. у Канадзе, і больш 700 у Вялікабрытаніі (на сакавік 2011 года). Starbucks прадае эспрэса, іншыя гарачыя і халодныя напоі, каву, гарачыя і халодныя сэндвічы, пірожныя, закускі і такія прадметы, як кружкі і шклянкі. Штаб-кватэра кампаніі — у Сіэтле, штат Вашынгтон.

Назвы на розных мовах[правіць | правіць зыходнік]

Краіны, у якіх ёсць кафэ Starbucks

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Адно з асноўных патрабаванняў пры выбары памяшканняў для кавярань Starbucks (якое, тым не менш, не заўсёды выконваецца): уваходныя дзверы павінны глядзець на ўсход ці на поўдзень і ніколі на поўнач. Па словах Скота Бедберы, аднаго са стваральнікаў брэнда Starbucks, гэта тлумачыцца тым, што наведвальнікі павінны атрымліваць асалоду ад дзённага святла, але пры гэтым сонца не павінна свяціць ім у твар.[2]
  • У 2006 годзе з 1,36 млн кг прададзенай кампаніяй кавы 6 % было сертыфікавана як Fair trade[Крыніца?].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]