Jump to content

Дзікушкі

Вёска
Дзікушкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
7.06.1508
Колькасць двароў
41
Насельніцтва
71 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0154
Паштовы індэкс
231328
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236865026
Дзікушкі на карце Беларусі ±
Дзікушкі (Беларусь)
Дзікушкі
Дзікушкі (Гродзенская вобласць)
Дзікушкі

Дзі́кушкі[1], таксама сустракаецца варыянт Дзіку́шкі[1] (трансліт.: Dzikuški, руск.: Дикушки) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходараўскага сельсавета.

Гісторыя[edit | edit source]

Граф Рафал Грабоўскі пабудаваў уніяцкую Праабражэнскую мураваную царкву ў вёсцы Дзікушкі. Асвечана царква была ў 1840 г. ужо як праваслаўная.

Па смерці ягонага сына Станіслава Грабоўскага (1917) частка маёмасці дасталася Мінейкам. Дзікушкамі валодаў інжынер Аляксандр Мінейка, які пабудаваў перад 1939 годам вялікі, мураваны і прыгожы дом. Сядзібны дом Мінейкі быў пабудаваны ў стылі неакласіцызму з размахам і элементамі вонкавага дэкору.

Пасля Другой сусветнай вайны на першым паверсе дома Мінейкі арганізавалі калгасную кантору, а на другім вясковы клуб і бібліятэку. Гэтак было да моманту аб’яднання калгаса «Беларусь» з ходараўскім калгасам «Прагрэс», бо пасля аб’яднання сумесная калгасная кантора пераехала ў вёску Ходараўцы. Пасля гэтага на другім паверсе яшчэ два гады працавала бібліятэка, а ўнізе, у актавай зале, калі-нікалі паказвалі кіно. Потым дом закінулі.

Славутасці[edit | edit source]

Спаса-Праабражэнская царква

Зноскі

  1. а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Дзіку́шкі
  2. Дзікушкі на сайце Radzima.org
  3. Дзікушкі на сайце Radzima.org
  4. Царква ў Дзікушках Архівавана 4 сакавіка 2016.
  5. Прэабражэнская царква ў Дзікушках(недаступная спасылка)

Спасылкі[edit | edit source]