Škoda Yeti
Аб'ём бака: | 60 л |
Škoda Yeti — першы красовер ад аўтавытворцы Škoda, які дэбютаваў на Жэнеўскім аўташоў у 2009 годзе. Аўтамабіль быў створаны на платформе Volkswagen A5.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Škoda Yeti прапануецца ў двух варыянтах: City — для горада і Outdoor — для бездарожжа. Аўтамабілі, якія належаць да групы City, абсталёўваюцца бамперамі пад колер кузава і ахоўнымі бакавымі молдынгамі. Yeti Outdoor адрозніваюцца ад «гарадскіх» падвышанай праходнасцю, павялічаным дарожным прасветам і ахоўнымі накладкамі на кузаве. Пярэдняя частка абедзвюх паркетніка абсталёўваецца прастакутнымі процітуманнымі фарамі галаўнога святла. У якасці опцыі даступныя біксенонавыя фары. Задняя частка аўтамабіля абсталёўваецца змененай крышкай багажніка, прастакутнымі адбівальнікамі і невялікі нішай для нумарнога знака. Аўтамабіль камплектуецца лёгкасплаўнымі 16-цалёвымі дыскамі.
Пярэднепрывадны Škoda Yeti можа камплектавацца двума турбанаддзімнымі рухавікамі на выбар. 1,2-літровы 4-цыліндравы бензінавы TSI хоць і лічыцца найбольш танным, але мае высокія эксплуатацыйныя характарыстыкі. Другім варыянтам матора лічыцца 2,0-літровы дызельны 109-моцны рухавік. У базавай камплектацыі дызельны сілавы агрэгат працуе ў пары з 5-ступеністай механічнай каробкай перадач, а бензінавы з 6-ступеньчатай механічнай КП. У якасці опцыі можна абсталяваць аўтамабіль поўным прывадам і 7-ступеністай механічнай КП.[1]
Бяспека
[правіць | правіць зыходнік]Вынікі краш-тэсту Škoda Yeti 2009 года згодна з Euro NCAP[2]:
Дарослы
пасажыр |
Дзіця | Пешаход | Сістэмы
бяспекі |
---|---|---|---|
92 % | 78 % | 46 % | 71 % |
Агляд мадэлі
[правіць | правіць зыходнік]-
Škoda Yeti спераду
-
Škoda Yeti ззаду
-
Škoda Yeti збоку
-
Škoda Yeti ўнутры