Ёзеф Габчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёзеф Габчык
славацк.: Jozef Gabčík
Дата нараджэння 7 красавіка 1912(1912-04-07)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 чэрвеня 1942(1942-06-18)[3][4][…] (30 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  Чэхаславакія (Чэхаславацкая армія і Чэхаславацкая армія ў выгнанні)
 Францыя (Французскі замежны легіён)
Род войскаў пяхота, парашутыст, агент спецпрызначэння
Гады службы 1932-1937, 1939-1942
Званне капітан пяхоты (пасмяротна)
Часць

  • Сцяг Чэхіі 14-ы пяхотны полк
  • Сцяг Францыі 1-ы полк Французскага замежнага легіёна
  • Сцяг Чэхіі кулямётны ўзвод 1-га пяхотнага палка Чэхаславацкай арміі ў Францыі
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Залатая зорка чэхаславацкага ваеннага ордэна «За свабоду»
Залатая зорка чэхаславацкага ваеннага ордэна «За свабоду»
Узнагароджаныя двума чэхаславацкімі Ваеннымі крыжамі 1939
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ё́зеф Га́бчык (славацк.: Jozef Gabčík, 8 красавіка 1912, Полуўссе, Славакія — 18 чэрвеня 1942, Прага, Чэхія) — ротмістр чэхаславацкай арміі, удзельнік аперацыі «Антрапоід», накіраванай на ліквідацыю пратэктара Багеміі і Маравіі Райнгарда Гайдрыха, нацыянальны герой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў славацкай частцы Аўстра-Венгерскай імперыі, якая ўвайшла ва ўтвораную ў 1918 годзе Чэхаславакію. У 1920-х гадах спачатку ў Косцельцах-над-Влтавай навучаўся на каваля, потым вучыўся на гадзіншчыка. У 1927 наведваў гандлёвае вучылішча ў найбліжэйшым горадзе Ковараў.

Да 1939 года працаваў рабочым на хімічным заводзе ў Жыліне. 4 чэрвеня 1939 нелегальна перайшоў мяжу з Польшчай, а затым пераехаў у Францыю, дзе ўступіў у Замежны легіён. У ліпені быў пасланы ваяваць у Францыю, пасля паражэння эвакуіраваўся ў Вялікабрытанію, дзе ўступіў у Чэхаславацкія ваенныя сілы за мяжой, арганізаваныя прэзідэнтам у выгнанні Эдвардам Бенешам. У замку Колмандэлей у графстве Чэшыр прайшоў дэсантную падрыхтоўку.

Разам з Янам Кубішам, з якім ён пазнаёміўся яшчэ ў Польшчы, падаў заяўку ў брытанскае Упраўленне спецыяльных аперацый. Абодвух адабралі для правядзення аперацыі «Антрапоід», падрыхтаванай 2-м аддзелам чэхаславацкай разведкі пад агульным кіраваннем Францішка Моравіца. Тым самым яны павінны былі заклікаць чэхаў да непадпарадкавання нацыстам. У ноч з 28 на 29 снежня 1941 абодва яны былі дэсантаваны над Чэхіяй. Спачатку яны правялі акцыю сабатажу ў Пльзені, а затым у 27 мая 1942 здзейснілі замах на Райнгарда Гайдрыха, які памёр ад ран 4 чэрвеня.

Пасля замаху разам з іншымі ўдзельнікамі Супраціўлення Габчык схаваўся ў крыпце праваслаўнай царквы Св. Кірыла і Мяфодзія ў Празе, пакуль яны не былі выдадзены здраднікам Каралам Чурдам. 18 чэрвеня немцы акружылі царкву і пачалі штурм, абаронцы мужна і адчайна абараняліся на працягу некалькіх гадзін. 7 патрыётаў-чэхаславакаў — Ёзеф Габчык, Яраслаў Шварц, Ян Грубы, Ёзеф Валчык, Адальф Опалка, Ёзеф Бублік, Ян Кубіш — трымаліся супраць некалькіх сотняў эсэсаўцаў, гестапа і паліцыі. Калі становішча стала безнадзейным (немцы сталі затапляць склеп царквы, а боепрыпасы сканчаліся), усе абаронцы царквы, акрамя цяжкапараненага Кубіша, скончылі жыццё самагубствам. Кубіш памёр пазней ад ран.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вайны яны сталі нацыянальнымі героямі Чэхаславакіі. Імем Габчыка названы адзін з раёнаў у паўднёвай Славакіі, яго імя носіць вуліца ў Браціславе і вуліца недалёка ад месца замаху.

Зрашэчанае кулямі акно царквы Кірыла і Мяфодзія ў Празе, дзе загінулі Ёзеф Габчык і яго таварышы
Помнік сямі героям у крыпце царквы з эпітафіяй: «Засталіся вернымі».

Зноскі

  1. https://zurnal.pravda.sk/neznama-historia/clanok/548445-kedy-sa-narodil-jozef-gabcik/
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. а б Kmoch P. Boj v kostele v Resslově uliciÚstav pro studium totalitních režimů, 2016. — вып. 2/2016. — С. 38. — ISSN 1802-8241 Праверана 12 чэрвеня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]