Перайсці да зместу

Ёнас Авіжус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёнас Авіжус
Jonas Avyžius
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 мая 1922(1922-05-16)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 ліпеня 1999(1999-07-07)[2][3] (77 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, журналіст
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Жанр раман
Мова твораў літоўская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі Ленінская прэмія
Узнагароды
Камандор Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Камандор Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1964

Ё́нас Аві́жус (літ.: Jonas Avyžius; Медзгінай  (літ.), Ёнішкіскі раён, Літва — 7 ліпеня 1999, Вільнюс, Літва) — літоўскі пісьменнік. Народны пісьменнік Літвы (1986).

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Працаваў журналістам. З 1948 года — прафесійны пісьменнік. Народны пісьменнік Літоўскай ССР (1986). У 1996 годзе быў выбраны членам Сойма, быў членам фракцыі Саюза Айчыны — Кансерватараў.

Аўтар кніг нарысаў «Першыя барозны» (1948), зборнікаў апавяданняў і аповесцяў «Спадчына» (1949), «Людзі і падзеі» (1954), «Буткус Мсцівец» (1957), «Чалавек застаецца чалавекам» (1960), раманаў «Шкляная гара» (1961), «Вёска на раздарожжы» (1964), «Час, калі пусцеюць сядзібы»[5] (1970, Ленінская прэмія 1976), «Колеры хамелеона» (1976), «Дзягімай» (1981). Асноўныя тэмы — жыццё літоўскай вёскі, падзеі Вялікай Айчыннай вайны, маральна-этычныя праблемы сучаснасці.

Беларускі пераклад

[правіць | правіць зыходнік]

Раман Авіжуса «Час, калі пусцеюць сядзібы» на беларускую мову пераклаў вядомы беларускі паэт і перакладчык Алесь Разанаў (1989).


Зноскі

  1. Авижюс Йонас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б Jonas Avyžius // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Jonas Avyžius // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #119171074 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Час, калі пусцеюць сядзібы на knihi.com