Іван Пятровіч Мартас
Іван Пятровіч Мартас | |
---|---|
руск.: Иван Мартос | |
| |
Дата нараджэння | 1754[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 (17) красавіка 1835 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Аляксей Іванавіч Мартас[d], Nikita Ivanovich Martos[d] і Q110293165? |
Род дзейнасці | скульптар, дзеяч выяўленчага мастацтва, настаўнік мастацтва, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Вучоба | |
Вядомыя працы | помнік Мініну і Пажарскаму, помнік дэ Рышэльё |
Уплыў на | Samuil Ivanovich Galberg[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Пятровіч Мартас (руск.: Мартос, Иван Петрович; 1754 — 5 (17) красавіка 1835) — рускі скульптар-манументаліст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Іван Мартас нарадзіўся ў 1754 года ў мястэчку Ічня Палтаўскай губерні (цяпер Чарнігаўская вобласць Украіны) у сям’і дробнамаянтковага ўкраінскага двараніна. Быў прыняты ў выхаванцы Імператарскай акадэміі ў першым годзе па яе заснаванні (у 1761), распачаў вучобу ў 1764 г., скончыў курс у 1773 г. з малым залатым медалём. Быў адпраўлены ў Італію, у якасці пенсіянера Акадэміі. У Рыме старанна займаўся сваёй галіной мастацтва, практыкуючыся, акрамя таго, у маляванні з натуры ў майстэрні П. Батоні і з антыка, пад кіраўніцтвам Р. Менгса. Вярнуўся ў Санкт-Пецярбург у 1779 г. і адразу ж быў вызначаны выкладчыкам скульптуры ў Акадэміі, а ў 1794 быў ужо старэйшым прафесарам, у 1814 — рэктарам і нарэшце ў 1831 г. — заслужаным рэктарам скульптуры. Імператары Павел I, Аляксандр I[5] і Мікалай I пастаянна даручалі яму ажыццяўленне важных скульптурных прадпрыемстваў; шматлікімі працамі Мартас склаў сабе гучную вядомасць не толькі ў Расіі, але і ў чужых краях.
Памёр Мартас ў Пецярбургу 17 красавіка 1835 года і пахаваны на Лазараўскіх могілках .
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Бронзавая статуя Іаана Хрысціцеля, якая ўпрыгожвае сабой порцік Казанскага сабора ў Пецярбургу;
- Барэльеф «Майсей струменіць ваду з каменя», над адным з праездаў у каланадзе гэтага храма;
- Помнік вялікай княгіні Аляксандры Паўлаўне, у палацавым парку г. Паўлаўску;
- Скульптура ў павільёне «Ласкавым бацькам» Паўлаўскага парка;
- Помнік Мініну і Пажарскаму (1804—1818)[5];
- Мармуровая статуя Кацярыны II, у зале Маскоўскага дваранскага сходу;
- Бюст імператара Аляксандра I, выліты для пецярбургскай біржавой залы;
- Помнік Аляксандру I у Таганрогу;
- Помнік герцагу дэ Рышэльё (1823—1828) у Адэсе;
- Помнік князю Пацёмкіну ў Херсоне;
- Помнік Ламанасову ў Халмагорах ;
- надгроб’е Праскоўі Брус ;
- надгробны помнік Турчанінава;
- Помнік кн. Гагарынай у Аляксандра-Неўскай лаўры;
- Помнік тайнай саветніцы Карнеевай (Лашкаравай) Алене Сяргееўне ў Аляксандра-Неўскай лаўры;
- «Актэон»;
- Помнік Ламаносаву ў Архангельску перад будынкам АДТУ ;
- Надгроб’е С. С. Валконскай (1782)
- Надгроб’е М. П. Сабакінай (1782)
- Надгроб’е А. С. Куракінай (1792)
- Надгроб’е К. Р. Разумоўскага?! ў Васкрасенскай царкве Батурына
-
І. Мартас. Помнік Мініну і Пажарскаму
-
Надгроб'е С. С. Валконскай, 1782
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Мартас быў жанаты двойчы. У першы раз на вельмі прыгожай дваранцы Матроне, прозвішча якой невядомае. Яна рана памерла. Удавец апынуўся клапатлівым бацькам, ён здолеў вырасціць і выхаваць дзяцей.
Іван Пятровіч меў добрае, шчырае сэрца, ён быў гасцінным чалавекам і вялікім дабрачынцам. У яго прасторнай прафесарскай кватэры пастаянна пражывала шмат бедных сваякоў, якіх ён утрымліваў. Пра яго шчырае дабрадзейства сведчыць такі факт, што нават калі ён аўдавеў, сваякі жонкі працягвалі жыць у яго кватэры. Сярод іх была пляменніца памерлай жонкі, бедная сірата дваранка Аўдоцця Апанасаўна Спірыдонава, мілая і добрая дзяўчына. Неяк Мартас стаў сведкам, калі адна з яго дачок некарэктна паставілася да нашмат старэйшай яе Аўдоцці і дала ёй аплявуху. Несправядліва пакрыўджаная сірата з горкімі рыданнямі прынялася складаць у плецены з дубцоў баул свае рэчы, каб назаўсёды сыйсці ад Мартаса і недзе ўладкавацца гувернанткай. Іван Пятровіч пачаў шчыра ўгаворваць дзяўчыну застацца. А каб яна больш не лічыла сябе нахлебніцай, высакародны гаспадар прапанаваў ёй руку і сэрца. Так нечакана для ўсёй радні і нават для самога сябе, ужо ў гадах, Мартас ажаніўся ў другі раз. Адразу ж пасля шлюбу строга папярэдзіў сваіх дзяцей, каб яны паважалі Аўдоццю Апанасаўну, як родную маці. Варта адзначыць, што яго дзеці і мачыха пастаянна жылі ва ўзаемнай павазе. Мартас вельмі хацеў, каб яго дачкі выйшлі замуж за мастакоў ці людзей роднасных прафесій.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Ivan Petrovich Martos // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Мартос Иван Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Register of the Artists' Association of Finland
- ↑ а б Историческое описание монумента, воздвигнутого гражданину Минину и князю Пожарскому в столичном городе Москве. — С. Петербург: Типография Императорского Воспитательного дома, 1818. — С. IV-XXIV.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мартос Иван Петрович. Биография и творчество художника на Artonline.ru(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2014. Праверана 9 кастрычніка 2014.
- Іван Пятровіч Мартас у бібліятэцы «Старацель»
- Мартос, Иван Петрович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Нарадзіліся ў 1754 годзе
- Нарадзіліся ў Барзнянскім павеце
- Нарадзіліся ў Палтаве
- Памерлі 17 красавіка
- Памерлі ў 1835 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Лазараўскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры
- Выкладчыкі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Постаці Таганрога