Паўлаўскі парк
Паўлаўскі парк | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | пейзажны парк |
Плошча | каля 600 га |
Дата заснавання | 1777 год |
Архітэктары | Чарлз Камеран, П'етра ды Гатарда Ганзага, Вінчэнца Брэна |
pavlovskmuseum.ru | |
Размяшчэнне | |
59°41′37″ пн. ш. 30°27′19″ у. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 540 рус. • англ. • фр. |
Паўлаўскі парк — пейзажны парк у Дзяржаўным музеі-запаведніку «Паўлаўск» . Размешчаны ў даліне ракі Славянкі ў горадзе Паўлаўску пад Санкт-Пецярбургам, помнік рускага класіцызму канца XVIII — пачатку XIX стагоддзяў з калекцыямі рускага, заходнееўрапейскага і антычнага мастацтва. Плошча парку складае каля 600 га.
Парк ўключае сем ландшафтных раёнаў: Прыпалацавы, Даліна ракі Славянкі, Вялікая зорка з далінай сажалак, Старая Сільвія, Новая Сільвія, Параднае поле і Белая Бяроза. Цэнтрам кампазіцыі парку з’яўляецца Паўлаўскі палац. Упрыгожваннем парку служаць павільёны рознага характару: класічныя (Храм Сяброўства, Каланада Апалона, Вальер, Халодная лазня, Круглы зал, Ружовы павільён); пастаральныя (Малочня, Піль-вежа), мемарыяльныя (Помнік бацькам, Маўзалей мужу-дабрадзею), а таксама масты над Славянкай, мармуровая і бронзавая скульптура. У стварэнні парку, палаца і павільёнаў прынялі ўдзел архітэктары Чарлз Камеран , Вінчэнца Брэна, П'етра Ганзага , Андрэй Вараніхін, Карл Росі, Андрэй Штакеншнейдэр. Паўлаўскі палацава-паркавы ансамбль з’яўляецца аб’ектам культурнай спадчыны федэральнага значэння.
Фізіка-геаграфічная характарыстыка парку
[правіць | правіць зыходнік]Рэльеф і геалагічная будова
[правіць | правіць зыходнік]Парк размешчаны на Прынеўскай нізіне, на схіле Балтыйска-Ладажскага ўступа , у даліне ракі Славянкі , якая працякае па яго тэрыторыі, са звілістым рэчышчам і маляўнічымі пагорыстымі берагамі. У палеазоі 300—400 мільёнаў гадоў таму ўся гэтая тэрыторыя была пакрыта морам. Асадкавыя адклады таго часу — пясчанікі, пяскі, гліны, вапнякі — магутнай тоўшчай (звыш 200 метраў) пакрываюць крышталічны падмурак, які складаецца з гранітаў, гнейсаў і дыябазаў. Сучасны рэльеф утварыўся ў выніку дзейнасці ледавіковага покрыва (апошняе, Валдайскае зледзяненне, было 12 тысяч гадоў таму). Пасля раставання ледавіка паўстала Літарынавае мора . 4000 гадоў назад мора адступіла і ўтварылася даліна ракі Нявы, у якую і ўпадае рака Славянка. Даліна складзеная азёрна-ледавіковымі і пасляледавіковымі адкладамі[1].
Вісконцьеў мост праз Славянку. Восень | Прыручаная вавёрка ля Ружовага павільёна | Зіма ў Паўлаўскім парку | Калона княгіні Лівен | Возера Круглае |
Глебы, раслінны і жывёльны свет
[правіць | правіць зыходнік]Да заснавання парку гэтая тэрыторыя была пакрыта нізіннымі балотамі і іглічнымі лясамі (хваёвымі і яловымі) з прымешкай шыракалістых парод. Пераважаюць павярхоўна-падзолістыя ў спалучэнні з тарфяна-падзоліста-глеевымі глебамі. У выніку інтэнсіўнай гаспадарчай дзейнасці людзей натуральны ландшафт у многіх раёнах парку саступіў месца культурнаму[2].
У 1978—1983 гадах у парку налічвалася 361000 дрэў, прадстаўленых 54 відамі: 16 відаў елкі (Picea), хвоі (Pinus), лістоўніцы (Larix), піхты (Abies); па два віды бяроз (Betula)], вербаў (Salix) і ліп (Tilia); дубы (Quercus), вязы (Ulmus), вольха шэрая (Alnus incana), асіны (Populus tremula), рабіны (Sorbus), чаромха звычайная (Prunus padus); 88 відаў хмызнякоў, з іх пераважалі Caragana arborescens, спірэі (Spiraea), Cornus alba, вербы хмызняковыя. Пры назіраннях 1978 года быў зарэгістраваны 71 від птушак, якія належаць да 28 сямействаў і 9 атрадаў. З млекакормячых тут насяляюць вавёркі (Sciurus), зайцы-белякі (Lepus timidus), ласкі (Mustela nivalis), гарнастаі (Mustela erminea), краты (Talpidae), буразубкі (Sorex), вожыкі (Erinaceus europaeus), Clethrionomys glareolus і андатры (Ondatra zibethicus); зімой у парк заходзяць звычайны ліс (Vulpes vulpes), дзікі (Sus scrofa) і ласі (Alces alces). З земнаводных тут можна ўбачыць травяную жабу (Rana temporaria), шэрую рапуху (Bufo bufo); з паўзуноў — жывародную яшчарку (Zootoca vivipara). Насякомыя прадстаўлены 87 відамі, якія адносяцца да 46 сямействаў[3].
Зноскі
- ↑ Даринский А. В. География Ленинграда. — Л.: Лениздат, 1982. — С. 12-18.
- ↑ Даринский А. В. География Ленинграда. — Л.: Лениздат, 1982. — С. 45-49.
- ↑ Павловский парк(недаступная спасылка). Виктория. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2012. Праверана 21 снежня 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беланина В. А. Павловский парк. Гос. музей-заповедник «Павловск». — Л.: Лениздат, 1988.
- Гусаров А. Ю. Павловск. От основания до наших дней. — СПб.: Паритет, 2013.
- Зеленова А. И. Павловский парк. — Л.: Лениздат, 1964.
- Конашевич В. М. Павловский парк. — Л.: Лениздат, 1925.
- Кучумов А. М. Павловск. Дворец и парк. — Л.: Лениздат, 1976.
- Масси С. Павловск. Жизнь русского дворца. — СПб., 1993.
- Несин В., Сауткина Г. Павловск Императорский и Великокняжеский 1777—1917. — СПб., 1996.
- Талепоровский В. Н. Павловский парк. — СПб., 1923.
- Талепоровский В. Н. Павловский парк. — СПб.: Коло, 2010.
- Третьяков Н. С. Павловск. Дворец и парк. ГМЗ «Павловск». — СПб.: «Арт-Палас», 2005.
- Шварц В. Павловск. Дворцово-парковый ансамбль 18-19 веков. — Л.: Искусство, 1980.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Виртуальный тур по Павловску Архівавана 23 ліпеня 2014.
- Сферическая панорама Павловск: Чугунный мостик Архівавана 12 верасня 2012.
- Государственный музей-заповедник «Павловск» — официальный сайт
- Дворец в Павловске // rusarh.ru
- Павловский дворец Архівавана 28 верасня 2007.
- Фотографии Павловского парка // photocity.ru Архівавана 10 верасня 2011.
- Государственный музей-заповедник «Павловск» // gardener.ru
- Районы Павловского парка на сайте wikimapia.org