Іван Цанкар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Цанкар
Ivan Cankar
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 мая 1876(1876-05-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 снежня 1918(1918-12-11)[3][1][…] (42 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, раманіст, палітык, эсэіст, драматург, празаік
Жанр паэзія, палітычная сатыра, аповесць, нарыс, навела
Мова твораў славенская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Цанкар (славенск.: Ivan Cankar; 10 мая 1876, Врхніка — 11 снежня 1918, Любляна) — славенскі пісьменнік, класік славенскай літаратуры.

У 1896 вучыўся ў Венскім універсітэце, але неўзабаве сышоў з яго, заняўшыся літаратурнай працай. Адзін з пачынальнікаў славенскага мадэрна. Раннія творы адзначаны уплывам дэкаданса і сімвалізму. Рэалістычныя творы Цанкара — камедыя «Для выгоды народа» (1901), драма «Кароль Бетайновы» (1902), раманы «На вуліцы беднякоў» (1902) і «Марцін Качура. Жыццяпіс ідэаліста» (1906), аповесць «Батрак Ярней і яго права» (1907) — адрозніваюцца глыбокім псіхалагізмам. У публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулах адстойваў дэмакратычныя традыцыі славенскай літаратуры. Цыкл навел і вершаў у прозе «Бачанні» (1917) адлюстраваў ўражанні Цанкара ад 1-й сусветнай вайны, роздумы пра будучыню. Драматургія Цанкара заклала аснову нацыянальнага рэпертуару.

Зноскі

  1. а б Ivan Cankar // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ivan Cankar // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  3. а б в Цанкар Иван // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б Slovenska biografijaZnanstvenoraziskovalni center Slovenske akademije znanosti in umetnosti. — ISSN 2350-5370