Ігар Міхайлавіч Пракаповіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Міхайлавіч Пракаповіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 снежня 1960(1960-12-09) (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, географ, краязнаўца
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды

Ігар Міхайлавіч Пракаповіч (нар. 9 снежня 1960, Паставы, Віцебская вобласць) — беларускі пісьменнік, географ, краязнавец, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 9 снежня 1960 года ў г. Паставы Віцебскай вобласці. Бацька — Пракаповіч Міхаіл Аляксандравіч, родам з в. Брусы (Бароўка) (Мядзельскі раён), быў ваеннаслужачым, маці — Пракаповіч (Звяруга) Раіса Уладзіміраўна, родам з вёскі Шыкавічы (Мядзельскі раён), працавала наборшчыцай у друкарні. У дзяцінстве жыў у Паставах, і, звычайна летам, на радзіме бацькоў — на Мядзельшчыне, Нарачанскім краі. Скончыў СШ № 2, СПТУ-2 у г. Паставы і геаграфічны факультэт БДУ (Мінск). Спецыялізаваўся на фізічнай геаграфіі (геамарфалогія і лімналогія). У час вучобы праходзіў практыку і працаваў у экспедыцыях галіновай навукова-даследчай лабараторыі азёразнаўства пры БДУ і лабараторыі вывучэння ландшафтаў Інстытута геахіміі і геафізікі АН Беларусі, удзельнічаў у навуковай практыцы на Кольскім паўвостраве. Пасля заканчэння ўніверсітэта вярнуўся на радзіму, дзе працаваў настаўнікам геаграфіі, біялогіі і хіміі Апідамскай школы, старшынёй Палескага сельсавета, а з 1986 года — настаўнікам геаграфіі і астраноміі СШ № 1 г. Паставы. З 2006 г. працуе настаўнікам пастаўскай гімназіі. Кіраўнік краязнаўчых гурткоў і навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента». У 1999 годзе скончыў (завочна) аспірантуру пры Нацыянальным інстытуце адукацыі па спецыяльнасці «агульная педагогіка». Падрыхтаваў да абароны кандыдацкую дысертацыю па тэме «Арганізацыйна-педагагічныя асновы пабудовы сістэмы краязнаўчай работы ў агульнаадукацыйнай школе».

Сферы інтарэсаў: геаграфія (геамарфалогія, лімналогія, тапаніміка, ландшафтазнаўства); лакальная гісторыя (даславянская гісторыя рэгіёну, старажытныя гандлёвыя шляхі; археалагічныя помнікі; германскія ўмацаванні і пахаванні на лініі фронту І-й сусветнай вайны; гістарычныя мясціны Пастаўшчыны і Мядзельшчыны, гісторыя асобных населеных пунктаў); літаратурная работа і журналістыка; педагогіка (тэорыя і практыка); бардаўская песня; рыбалка; вандроўкі, фатаграфія.

Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член-карэспандэнт міжнароднай Акадэміі арганізацыйных і ўпраўленчых навук. Член Вучонага савета беларускага геаграфічнага таварыства. Член Рэспубліканскай Рады Беларускага Фонду культуры.

Пераможца Віцебскага абласнога конкурсу «Настаўнік года-95» і рэспубліканскага конкурсу «Беларускі настаўнік году — 2009». Лаўрэат звання «Чалавек года Віцебшчыны 2009». Лаўрэат літаратурнай прэміі часопіса «Маладосць» (1994), Віцебскай абласной літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча (2015), прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў і студэнтаў (2016), Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Найлепшы твор публіцыстыкі» (за кнігу «Пастаўшчына») (2020). Пераможца (Гран-пры) рэспубліканскага конкурсу на найлепшае краязнаўчае выданне (2020). Настаўнік геаграфіі вышэйшай катэгорыі (1995), выдатнік адукацыі (2018). Член рэдкалегіі часопіса «Геаграфія: праблемы выкладання» (з 1995). Аўтар каля 70 краязнаўчых, паэтычных і празаічных кніг.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Працуе пераважна ў жанры паэзіі. Першая публікацыя (вершы «Няўтульная асенняя пара», «Гарыць агнём мой даўні лёс…», «I зноў настане дзень…») з’явілася ў пастаўскай раённай газеце «Звязда» 13 снежня 1986 г. Выдаў зборнікі паэзіі: «Рэха малітваў» (1993), «Намагнічаны космас» (1996), «Шляхі наканаванага бязмежжа» (1999), «Я Вас каханнем растрывожу…» (2005), «Луска вечнасці» (2005), «Белая Панна» (2007), «Калядны ранак» (2007), «Хірургічная адысея дзядзькі Антона» (2009). За кнігу паэзіі «Рэха малітваў» атрымаў званне лаўрэата прэміі часопіса «Маладосць». Працуе таксама ў жанрах прозы, драматургіі, займаецца перакладамі.

Аўтар шаснаццаці паэтычных зборнікаў («Рэха малітваў» (1993), «Шляхі наканаванага бязмежжа» (1999), «Луска вечнасці» (2005), «Калядны ранак» (2007), «Снежны вэлюм шыпшыны: чорныя і белыя вершы» (2011), «Геаграфічныя лімерыкі ад Кірыбаці да Амерыкі» (2016, разам з Г. Пракаповіч), «Астравы існасці» (2018) і інш.).

Укладальнік і аўтар анталогій і даведнікаў «Дзе Мядзелка песні пяе…: Пастаўшчына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка» (2006), «„О Беларусь, мая шыпшына…“: На радзіме У. Дубоўкі» (2007) (з І. Заяц), «Пісьменнікі Пастаўшчыны: літаратурны даведнік» (2018) (з К. Клянтак), «Даследчыкі роднага краю: Краязнаўчы рух на Пастаўшчыне» (2018).

Аўтар кніг авангарднай прозы «Вышкі» (2013), жартоўных апавяданняў і вершаў «Булён» (2015), легенд і паданняў «Куфэрак скарбаў» (2017). «Залатая выспа: гісторыі і вершы з крыніц народных» (2016).

Аўтар тэкстаў фотаальбомаў «Паставы» (2006, 2008, 2009, 2019).

Арганізатар і кіраўнік літаратурных семінараў, прысвечаных Ул. Дубоўку: «Даўжанскія вечары-96» і «Даўжанскія вечары-99».

Паэтычная творчасць уключана ў навучальныя праграмы па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных школ (2007, 2020).

Вершы І. Пракаповіча перакладаліся на рускую, украінскую, польскую  мовы.

Рэдагаванне, макетаванне і дапамога ў выданні кніг: Яцыно В. «Стихотворения: избранное» (2005); Мурзіч А. «Хаатычнасць думак: вершы» (2009); Дубоўка У. «Як чалавек гарох пільнаваў» (2011); Атрахімовіч І. «Як мышанё з катом пасварылася» (2011); Арэх М. «Вёсачкі над Заражанкай: Манеўшчына, Харкі, Васілеўшчына, Кейзікі» (2013); Хоміч Ф. «Дунілавічы: ад ВКЛ да БССР» (2014); Малец Я. «Таямніца Хрыстова» (2015).

Краязнаўства[правіць | правіць зыходнік]

З 1985 года мэтанакіравана вывучае Пастаўшчыну і Мядзельшчыну, з вучнямі здзейсніў звыш 180 краязнаўчых экспедыцый і вандровак, падрыхтаваў з імі каля 50 навукова-даследчых работ.

З’яўляецца аўтарам 46 краязнаўчых кніг («Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна» (2007), «Крыжы і камяні: нарысы па гісторыі Пастаўскага краю» (2003), «За смугою мінулых часоў: Старажытная гісторыя і археалагічныя помнікі Пастаўскага краю» (2011), «Назвы нашых мясцін» (2013), «Край беларускага сэрца — Мядзельшчына» (2017), «Пастаўшчына» (2019), «100 адметных мясцін Пастаўшчыны» (2021) і інш.).

Удзельнічаў у турысцкіх паходах першай катэгорыі складанасці (ваколіцы Віцебска, 1987) і другой катэгорым складанасці (горы Карпаты, 1990).

Распрацаваў турысцка-краязнаўчы маршрут «Ад Мядзела да Паставаў па лініі фронту І сусветнай вайны: помнікі прыроды, гісторыі, культуры», які стаў фіналістам рэспубліканскага конкурсу «Беларусь у новым абліччы» (2016).

У кнізе «Пошукі забытага шляху» (2011) Ігар Пракаповіч апавядае пра аўтарскую гіпотэзу старадаўняга воднага шляху, які праходзіў праз рэкі Заходняя Дзвіна, Дзісна, Мядзелка, Нарачанка, Вілія і сістэму Нарачанскіх азёр. Адкрыў месца старажытнага паселішча каля возера Саранчаны і курганны могільнік каля вёскі Міхаліна.

Педагогіка[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў аспірантуру Нацыянальнага інстытута адукацыі па спецыяльнасці «педагогіка» (1999).

Распрацаваў сістэму школьнага краязнаўства, падрыхтаваў дысертацыйнае даследаванне «Арганізацыйна-педагагічныя асновы пабудовы сістэмы краязнаўчай работы ў агульнаадукацыйнай школе».

Выдаў кнігу «И край родной откроет тайны… (Система школьного краеведения)» (2006) (пераклад з беларускай мовы).

Стварыў вучэбныя праграмы «Спадчына», «Турызм-краязнаўства», «Пастаўскі край», «Краязнаўства», «Насельніцтва і тапанімія Пастаўшчыны», «Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна», «Чароўны край — Пастаўшчына».

Правёў абласны аўтарскі семінар настаўнікаў геаграфіі ў Паставах (1993).

У 2010—2022 гадах вучні атрымалі 53 дыпломы на раённых алімпіядах па геаграфіі і астраноміі, 13 дыпломаў — на абласных, 2 дыпломы на рэспубліканскіх алімпіядах і 1 сярэбраны медаль на міжнароднай алімпіядзе «Навукі аб Зямлі» (Лізавета Афанасьева (10 клас), Італія, 2022).

Навуковы кіраўнік 50 даследчых работ вучняў (31 дыплом абласных, 12 дыпломаў рэспубліканскіх конкурсаў).

Навуковы кіраўнік 5 калектыўных творчых праектаў вучняў (4 дыпломы раённых конкурсаў, 1 — абласны, 1 — рэспубліканскі).

На ўсіх чатырох этапах Усебеларускай краязнаўчай экспедыцыі «Наш край» вучні занялі 1-я месцы ў раёне, вобласці і рэспубліцы (1995—1997 — Я. Петракоў; 1998—2000 — А. Чарэнка (у рэсп. не ўдзельнічаў); 2001—2003 — С. Барыла, А. Красоўская; 2004—2006 — С. Громаў, А. Кірылава).

У суаўтарстве з вучнямі падрыхтаваў і выдаў 15 кніг.

Працаваў у складзе рэспубліканскай экспертнай групы, рэцэнзаваў падручнікі па геаграфіі для 8 і 9 класаў (2007—2008).

Удзельнічаў у конкурсе на напісанне падручніка па геаграфіі Беларусі для 9 класа (новая праграма, вясна 2017).

Распрацаваў вучэбна-метадычны комплекс па краязнаўстве Пастаўскага раёна, які ўключае праграму і дапаможнік «Чароўны край — Пастаўшчына» (першае выданне — 2009; другое выданне — 2014), сшытак для вучняў «Ці ведаеце вы Пастаўскі край?» (2014) (1 месца на рэспубліканскім конкурсе) і дыск прэзентацый заняткаў (35 прэзентацый).

Кіраўнік навуковага краязнаўчага таварыства школьнікаў «Ювента» (СШ № 1, г. Паставы) (1989—2008), краязнаўчага гуртка «Terra incognita» (гімназія, г. Паставы) (2008—2023).

Выступаў за каманду Пастаўскага раёна на абласных турыстычных спаборніцтвах, рыхтаваў школьныя каманды для ўдзелу ў раённых і абласных спаборніцтвах па тэхніцы турызму і арыентаванні.

Разам з вучнямі рапрацаваў турысцка-экскурсійныя маршруты: «Прыродна-гістарычны комплекс „Крыжоўкі“» (з А. Януш), «Шлях да караля музычных інструментаў» (з К. Музычэнка і Л. Скрыпко), «Прамысловая спадчына Пастаўшчыны: вадзяныя млыны і цагельні» (з Л. Афанасьевай і К. Шубелька).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар кніг пра прыроду, насельніцтва і тапанімію Пастаўшчыны («Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна», «Насельніцтва Пастаўскага краю»;  «Назвы нашых мясцін» і інш.).

Сабраў і апублікаваў у часопісе «Геаграфія: праблемы выкладання» матэрыялы па геаграфічных назвах Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі і Еўропы.

Працаваў ў экспедыцыях лабараторыі азёразнаўства БДУ (вывучэнне Ушацкіх і Лепельскіх азёр; 1983) і лабараторыі геахіміі ландшафтаў Інстытута геахіміі і геафізікі АН Беларусі (Палессе, ад Маларыты да Мазыра; 1984). 

Абследаваў і апісаў (разам з Л. Шайтар) унікальны прыродны комплекс «Сарочынскія азёры» (2014—2015).

Член рэдкалегіі часопіса «Геаграфія: праблемы выкладання» (з 1995).    

Адкрыцці[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыў і ўпершыню абследаваў:

  • гарадзішчы «Чорная гара» каля вёскі Данеўцы, «Надазерскае» каля вёскі Колаўцы (разам з М. Піваварам і М. Арэхам), «Стары Двор»;
  • неалітычную стаянку «Лысая гара» каля возера В. Швакшты;
  • старажытныя паселішчы «Саранчаны-1», «Саранчаны-2», «Маштаркі», «Кураполле», «Лысая гара» каля вёскі Шыркі (разам з Э. Зайкоўскім і І. Заяц);
  • курганныя могільнікі «Міхаліна» і «Сяргеевічы» (кніга «За смугою мінулых часоў: Старажытная гісторыя і археалагічныя помнікі Пастаўскага краю» — Мінск: Кнігазбор, 2011).

Прапанаваў і абгрунтаваў гіпотэзу існавання ў старажытнасці воднага шляху праз сістэмы рэк Дзвіны (Дзісна, Бірвіта, Мядзелка), Нёмана (Нарачанка, Вілія) і Нарачанскіх азёр (Мядзел, Мястра, Нарач) (кніга «Пошукі забытага шляху» — Мінск: Кнігазбор, 2011).

Песні і музыка[правіць | правіць зыходнік]

У жанры бардаўскай песні напісаў каля 60 твораў, 12 з якіх ва ўласным выкананні былі запісаны на беларускім радыё (1992).

Удзельнічаў у першым рэспубліканскім конкурсе беларускамоўнай бардаўскай песні (Мінск, 1993).

Да шэрагу вершаў музыку напісалі кампазітары М. Яцкоў, Г. Бандарэвіч, А. Собаль, Л. Логінава, А. Іванін, І. Чаадаева; аранжыроўкі некаторых песень зрабіў А. Жаўноў.

З Людмілай Логінавай запісаў магнітаальбом песень «Сны залатыя» на свае вершы (14 песень спявае Л. Логінава, 13 — І. Пракаповіч) (2006).

Выдаў дыск песень «Светлы мой свет» (Песні на вершы Ігара Пракаповіча) (2017).

Прызнанне [правіць | правіць зыходнік]

  • Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1994), Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2014).
  • Член-карэспандэнт міжнароднай Акадэміі арганізацыйных і ўпраўленчых навук.
  • Член навуковага савета грамадскага аб’яднання «Беларускае геаграфічнае таварыства» (з 2001).
  • Член рэспубліканскай Рады Беларускага фонду культуры (з 2016).
  • Пераможца Віцебскага абласнога конкурсу «Настаўнік года-95».
  • Пераможца рэспубліканскага конкурсу Таварыства беларускай школы «Беларускі настаўнік года 2009».
  • Лаўрэат звання «Чалавек года Віцебшчыны 2009» у намінацыі «Навука, адукацыя» (2009).
  • Лаўрэат літаратурнай прэміі часопіса «Маладосць» (1994).
  • Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча (2015).
  • Лаўрэат прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў і студэнтаў (2016).
  • Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Найлепшы твор публіцыстыкі» (за кнігу «Пастаўшчына») (2020).
  • Пераможца (Гран-пры) рэспубліканскага конкурсу на найлепшае краязнаўчае выданне (2020).
  • Настаўнік геаграфіі вышэйшай катэгорыі (1995).
  • Выдатнік адукацыі (2018).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Пракаповіч, І. М. Рэха малітваў (бібліятэка часопісу «Маладосць»): вершы / І. М. Пракаповіч. — Мн: Полымя, 1993. — 32 с.
  • Пракаповіч, І. М. Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна / І. М. Пракаповіч. — Віцебск, ІУН, 1994. — 50 с.
  • Пракаповіч, І. Намагнічаны космас / Ігар Пракаповіч. -  Мн: ТФ «Тэмікс», 1996. — 36 с.
  • Пракаповіч, І. Шляхі наканаванага бязмежжа: Вершы / Ігар Пракаповіч. — Мн: Мастацкая літаратура, 1999. — 111 с.
  • Пракаповіч, І. М. Адкуль паходзяць назвы. Назвы рэк і азёр Пастаўскага раёна / Ігар Пракаповіч. — Наваполацк, ГА «Усяслаў Чарадзей», 2000. — 45 с. 
  • Пракаповіч, І. М. Крыжы і камяні: Нарысы па гісторыі Пастаўскага краю / І. М. Пракаповіч. — Маладзечна: УП "Друкарня «Перамога», 2003. — 56 с.: іл.
  • Пракаповіч, І., Вансовіч, А., Заяц, І. Манькавічы: гісторыка-геаграфічны нарыс / Ігар Пракаповіч, Анастасія Вансовіч, Ірына Заяц. — Паставы: ВІ «Сумежжа», 2004. — 60 с.
  • Пракаповіч, І. М. Насельніцтва Пастаўскага краю / Ігар Пракаповіч. — Паставы: ВІ «Сумежжа», 2004. — 56 с.
  • Пракаповіч, І. М. Ваколіцы Паставаў / Ігар Пракаповіч. — Паставы: ВІ «Сумежжа», 2004. — 60 с.
  • Пракаповіч, І. М. Я Вас каханнем растрывожу… / Ігар Пракаповіч. — Мінск: 2005. — 60 с.
  • Пракаповіч, І. М. Луска вечнасці: вершы / І. М. Пракаповіч. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2005. — 80 с.
  • Пракаповіч, І., Собаль, І. Мястэчка каля пушчы: Груздава і ваколіцы / Ігар Пракаповіч, Іна Собаль. — Паставы: ВІ «Сумежжа», 2005. — 60 с.
  • Паставы (фотаальбом). — Мінск: Беларусь, 2006. (аўтар тэксту)
  • Дзе Мядзелка песні пяе…: Пастаўшчына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2006. — 270 с., 8 (л.) іл. — Беларусь літаратурная (укладальнік)
  • Прокопович, И. М. И край родной откроет тайны: Система школьного краеведения / И. М. Прокопович. — Минск: Четыре четверти; 2006. — 124 с.: ил.
  • Пракаповіч, І., Заяц, І. Мястэчка над возерам: Задзеўе і ваколіцы / Ігар Пракаповіч, Ірына Заяц. — Мінск: Ковчег, 2006. — 56 с.: іл.
  • Пракаповіч, І. М. Белая Панна: паэма / Ігар Пракаповіч. — Маладзечна: Друк. «Перамога», 2007. — 24 с.: іл
  • Арэх, М. У., Пракаповіч, І. М. Гута-Голбія: гісторыка-геаграфічны нарыс Галбейскага краю / Мікалай Арэх, Ігар Пракаповіч. — Мінск: Кнігазбор, 2007. — 88 с.: іл.
  • Пракаповіч, І. М. Калядны ранак: вершы / І. М. Пракаповіч. — Мінск: Кнігазбор, 2007. — 68 с.: іл
  • Пракаповіч, І., Заяц, І. «О Беларусь, мая шыпшына…»: На радзіме У. Дубоўкі / Ігар Пракаповіч, Ірына Заяц. — Мінск: Тонпік, 2007. — 128 с.: іл.
  • Пракаповіч, І. М. Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна (другое выданне) / І. М. Пракаповіч. — Мінск: Кнігазбор, 2007. — 124 с.: іл.
  • Пракаповіч, І. М. Паставы: гістарычная хроніка горада / І. М. Пракаповіч. — Мінск: Кнігазбор, 2007. — 80 с.:  іл.
  • Паставы (фотаальбом). — Мінск: Беларусь, 2008. (аўтар тэксту)(другое выданне).
  • Пракаповіч, І. М. Хірургічная адысея дзядзькі Антона: паэмка / Ігар Пракаповіч. — Мн.: Кнігазбор, 2009. — 32 с.
  • Паставы (фотаальбом). — Мінск: Беларусь, 2009. (аўтар тэксту)(трэцяе выданне).
  • Пракаповіч, І. М. Чароўны край — Пастаўшчына: гісторыка-краязнаўчы курс «Паставазнаўства» / І. М. Пракаповіч. — Мн.: Кнігазбор, 2009. — 304 с.: іл.
  • Пракаповіч, І. М. Парфорснае паляванне ў Паставах / І. М. Пракаповіч. — Мінск: Кнігазбор, 2011. — 44 с.: укл.
  • Пракаповіч, І. М. Пошукі забытага шляху / І. М. Пракаповіч. — Мінск: Кнігазбор, 2011. — 56 с.: укл.
  • Пракаповіч, І. М. За смугою мінулых часоў: Старажытная гісторыя і археалагічныя помнікі Пастаўскага краю / І. М. Пракаповіч. — Мінск: Кнігазбор, 2011. — 112 с.: іл.
  • Пракаповіч, І. М. Снежны вэлюм шыпшыны: чорныя і белыя вершы / І. М. Пракаповіч. — Мінск: Кнігазбор, 2011. — 220 с.
  • Пракаповіч, І. М. Казка пра ваяўнічага камара: вершаваная казка / Ігар Пракаповіч. — Паставы: ТБМ, 2012. — 16 с.
  • Пракаповіч, І., Літвіновіч, В. Назвы вуліц горада Паставы / Ігар Пракаповіч, Віталій Літвіновіч. — Паставы: ТБМ-УП «Пастаўская друкарня», 2012. — 44 с.: іл.
  • Пракаповіч, І., Баразна, П. Храналогія гісторыі Пастаўскага раёна. Каляндар памятных дат 2012—2021 / Ігар Пракаповіч, Павел Баразна. — Паставы: ТБМ-УП «Пастаўская друкарня», 2012. — 60 с.
  • Пракаповіч, І., Пракаповіч, Ю. Памяткі Першай сусветнай вайны на Пастаўшчыне / Ігар Пракаповіч, Юлія Пракаповіч. — Паставы: ТБМ-УП «Пастаўская друкарня», 2012. — 60 с.: іл.
  • Пракаповіч, І. Назвы нашых вёсак: Айканімічны слоўнік / Ігар Пракаповіч. — Паставы: ТБМ, 2013. — 100 с.
  • Пракаповіч, І. Назвы нашых мясцін / Ігар Пракаповіч. — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 192 с.
  • Пракаповіч, І., Шышко, В. 1812. Вайна на Пастаўшчыне / Ігар Пракаповіч, Вадзім Шышко. — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 76 с.
  • Пракаповіч, І. Вышкі / Ігар Пракаповіч. — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 116 с.
  • Арэх, М., Пракаповіч, І. Рымкі: вёска на краі вечнасці / Мікалай Арэх, Ігар Пракаповіч. — Паставы: ТБМ, 2014. — 76 с.: іл.
  • Пракаповіч, І. М. Ці ведаеце вы Пастаўскі край?: сшытак па курсе «Чароўны край — Пастаўшчына» / І. М. Пракаповіч. — Паставы: ТБМ, 2014. — 80 с.
  • Пракаповіч, І. М. Чароўны край — Пастаўшчына / Ігар Пракаповіч. — 2-е выд., дапр. і дап. — Мінск: Ковчег, 2014. — 332 с.: іл.
  • Пракаповіч І. Спорскі край: Вёска Вялікія Споры і яе ваколіцы / Ігар Пракаповіч. — Паставы: ТБМ, 2015. — 84 с.: іл.
  • Пракаповіч, І. М. Булён: вершыкі і гісторыйкі для вясёлых людзей / Ігар Пракаповіч. — Мінск: Каўчэг, 2015. — 208 с.
  • Пракаповіч, І. Падарожжа па зямлі Мядзельскай / Ігар Пракаповіч. — Паставы: ТБМ імя Ф. Скарыны, 2015. — 24 с.
  • Пракаповіч, І. Як коцік рыбку лавіў / Ігар Пракаповіч. — Паставы: ТБМ, 2015. — 16 с.
  • Арэх, М. У., Пракаповіч, І. М. Стары Двор і ваколіцы / Мікалай Арэх, Ігар Пракаповіч. — Мінск: Каўчэг, 2016. — 128 с., укл.
  • Пракаповіч, І. М., Пракаповіч Г. В. Геаграфічныя лімерыкі ад Кірыбаці да Амерыкі /  Ігар Пракаповіч, Ганна Пракаповіч. — Мінск: Каўчэг, 2016. — 208 с.
  • Кароткая гісторыя Пастаўшчыны ад старажытных часоў да пачатку ХХ стагоддзя ў малюнках (кніжка-размалёўка для школьнікаў) / М. Гіль, І. Пракаповіч (тэкст), І. Атрахімовіч (ілюстрацыі). — Паставы: Сумежжа, 2016. — 24 с.
  • Пракаповіч, І. М. Залатая выспа: гісторыі і вершы з крыніц народных / Ігар Пракаповіч. — Мінск: Каўчэг, 2016. — 196 с.
  • Пракаповіч, І. М. Як коцік рыбку лавіў / Ігар Пракаповіч. — Мінск: Каўчэг, 2017. — 14 с.
  • Пракаповіч, І. М. Казка пра ваяўнічага камара: вершаваная казка / І. М. Пракаповіч. — Мінск: Каўчэг, 2017. — 16 с.
  • Пракаповіч, І. М. Куфэрак скарбаў: легенды, паданні і цікавыя гісторыі з крыніц народных / Ігар Пракаповіч. — Мінск: Каўчэг, 2017. — 84 с.
  • Пракаповіч, І. М. Край беларускага сэрца — Мядзельшчына / Ігар Пракаповіч. — Мінск: Каўчэг, 2017. — 656 с.: іл.
  • Пракаповіч, І. М., Клянтак К. А. Пісьменнікі Пастаўшчыны: літаратурны даведнік / Ігар Пракаповіч, Крысціна Клянтак. — Мінск: Каўчэг, 2018. — 124 с.
  • Там, дзе Душа… Вершы пра Пастаўшчыну / уклад К. А. Клянтак, І. М. Пракаповіч. — Мінск: Каўчэг, 2018. — 156 с.
  • Пракаповіч, І. М. Даследчыкі роднага краю: Краязнаўчы рух на Пастаўшчыне / Ігар Пракаповіч. — Мінск: Каўчэг, 2018. — 164 с.
  • Пракаповіч, І. М. Астравы існасці: паэзія / Ігар Пракаповіч. — Мінск: Каўчэг, 2018. — 128 с.
  • Пракаповіч, І., Януш, А. Прыродна-гістарычны комплекс «Крыжоўкі»: турысцка-экскурсійны маршрут / Ігар Пракаповіч, Аліса Януш. — Мінск: Каўчэг, 2018. — 68 с.
  • Пракаповіч, І. М. Арганная культура Пастаўшчыны / І. М. Пракаповіч, К. С. Музычэнка, Л. А. Скрыпко. — Мінск: ТБМ, 2019. — 52 с.; іл.
  • Пракаповіч, І. М. Арганная культура Пастаўшчыны / І. М. Пракаповіч, К. С. Музычэнка, Л. А. Скрыпко. — Мінск: Каўчэг, 2019. — 52 с.; іл.
  • Паставы. Фотаальбом. — Мінск: Беларусь, 2019. — 116 с. (аўтар тэкстаў, 5 фота)
  • Пракаповіч, І. Пастаўшчына / І. М. Пракаповіч. — Мінск: Беларусь, 2019. — 143 с.: іл  (серыя «Падарожжа па родным краі»)
  • Пракаповіч, І.., Данілевіч, Д., Януш, А. Спадчына Друцкіх-Любецкіх на Пастаўшчыне / І. М. Пракаповіч, Д. А. Данілевіч, А. А. Януш — Мінск: Каўчэг, 2019. — 52 с.; іл.
  • Пракаповіч, І. Сшытак «Спадчына» для 6 кл / І. М. Пракаповіч. — Паставы: друкарня, 2019. — 36 с.; іл.
  • Пракаповіч, І., Апанасевіч, І., Семенас, К. Вадзяныя млыны Пастаўшчыны / І. М. Пракаповіч, І. А. Апанасевіч, К. І. Семенас. — Паставы: ТБМ, 2020. — 60 с., іл.
  • Латыш, А., Пракаповіч, І., Сяменас, Л. Дом Айца Майго. Гісторыя пастаўскага касцёла: храм і супольнасць / А. Л. Латыш, І. М. Пракаповіч, Л. Ф. Сяменас. — Паставы: друкарня, 2020. — 172 с.; іл.
  • Пракаповіч, І. М. Друцкія-Любецкія. Пастаўская галіна славутага роду / Ігар Пракаповіч. — Мінск: Ковчэг, 2021. — 104 с.; іл.
  • Пракаповіч, І. М. 100 адметных мясцін Пастаўшчыны / Ігар Пракаповіч. — Мінск: Беларусь, 2021. — 191 с.: іл.
  • Пракаповіч, І. М. Манькавічы ў плыні часу / Ігар Пракаповіч. — Мінск: Ковчег, 2021. — 120 с.: іл.
  • Пракаповіч, І. М. Сферы: паэзія / Ігар Пракаповіч. — Мінск: Ковчег, 2022. — 128 с.
  • Пракаповіч, І. М., Афанасьева, Л. І., Шубелька, К. В. Цагельня. Вытворчасць цэглы ў Пастаўскім раёне / Ігар Пракаповіч, Лізавета Афанасьева, Карына Шубелька. — Мінск: Ковчег, 2022. — 64 с.  
  • Пракаповіч, І. М. Альфа і Амега: зборнік паэзіі / Ігар Пракаповіч. — Мінск: Ковчег, 2023. — 128 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Заяц І. Дарога ў краіну краязнаўства / І. Заяц // Краязнаўчая газета. — 2005. — № 48 (снежань).
  • Пракаповіч Ігар // Пісьменнікі Віцебшчыны: даведнік / рэд. Ф. Сіўко. — Віцебск, 2001. — С. 59-63.
  • Пракаповіч Ігар Міхайлавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Пастаўскага раёна / рэдкал.: Г. К. Кісялёў і інш. — Мн., 2001. — С. 521—522.
  • Беларускія пісьменнікі: Бібл. слоўн. у 6 т. Т. 6. Талалай-Яфімаў. Пад рэд. А. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1995. — 684 с. — С. 653.
  • Журавль надежды: республиканский конкурс профессионального мастерства педагогов «Хрустальный журавль-95». — Мн.: МНЦентр, 1997. — 2008 с. — С. 91-96. (нарыс «Выхоўваць грамадзян, патрыётаў сваёй Айчыны», аўтар В. Белая).
  • Волкава Г. М., Шалуха В. Д. Пісьменнікі Беларусі — нашы землякі. Даведнік. — Мн.: Рэсп цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій, 1997. — 50 с. — С. 10.
  • Пісьменнікі Віцебшчыны: Даведнік. Серыя «Віцебшчына літаратурная». / Рэд. Ф. Сіўко. — Віцебск: УПП «Віцебская абласная друкарня», 2001. — 90 с. — С. 59-62.
  • Памяць. Пастаўскі раён. — Мінск: БЕЛТА, 2001. — 688 с. — С. 521—522. (нарыс «Пракаповіч Ігар Міхайлавіч»).
  • Нафрановіч, А. Сейбіты дабра і мудрасці: Зб. нарысаў і вершаў. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2007. — 220 с. (нарыс «Тапаніміка і герніка душы», с. 105—110).
  • З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі / уклад. Мікола Мінзер. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2009. — 464 с. — С. 327—338. (нарыс «Заваблены краем чароўным…»).
  • Півавар, М. В. Краязнаўцы Віцебшчыны 2-ой паловы  ХХ — пачатку ХХІ ст.: біябібліяграфічны даведнік / М. В. Півавар. — Мінск: Кнігазбор, 2010. — 372 с. — С. 239—241.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]