Перайсці да зместу

Інгемар Стэнмарк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інгемар Стэнмарк
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол[4]
Спецыялізацыя гарналыжны спорт[5]
Нарадзіўся 18 сакавіка 1956(1956-03-18)[1] (68 гадоў)
Грамадзянства
Рост 181 см
Вага 75 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Інгемар Стэ́нмарк (шведск.: Jan Ingemar Stenmark; нар. 18 сакавіка 1956, Іосешэ, камуна Стуруман, Швецыя) — шведскі гарналыжнік.

Двухразовы алімпійскі чэмпіён 1980 года ў слаламе (50,37) і гіганцкім слаламе (1:20,25). З’яўляецца другім пасля італьянца Густава Тоні спартсменам, які заваяваў у гарналыжным спорце 3 Кубкі свету (1976—1978). Адзіны за 112-гадовую гісторыю замежны прадстаўнік не паўночных лыжных дысцыплін, якому была ўручана прэстыжная нарвежскі Хольменколенскі медаль (1979).

Стэнмарк нарадзіўся ў Лапландыі. Яго сям’я пераехала ў Тарнабі, калі яму было 4 гады. Ён стаў на лыжы ў 5 гадоў і ў 8 выйграў свае першыя нацыянальныя спаборніцтвы.

Рэкорд спаборніцтваў

[правіць | правіць зыходнік]

Стэнмарк выйграў гарналыжных спаборніцтваў больш, чым хто-небудзь іншы. Этапы Кубка свету ён выйграваў 86 разоў. На другім месцы аўстрыец Херман Маер з 54 перамогамі. Выйграваў Стэнмарк толькі ў двух дысцыплінах — у слаламе і гіганцкім слаламе, хуткасны спуск і камбінацыя).

Трохразовы ўладальнік Кубка свету ў 1976—1978 гадах. Пераможца ўсіх этапаў Кубка па гіганцкім слаламе ў 1977—1978 (7 з 7) і 1978—1979 (10 з 10). У 1979—1980 гг. Стэнмарк выйграў 10 з 11 этапаў Кубка па гіганцкім слаламе.

  1. Ingemar Stenmark // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Olympedia — 2006.
  3. Ingemar Stenmark // Encyclopædia Britannica
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #1071335723 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  5. Ski-DB.com Праверана 10 мая 2022.
  6. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2018. Праверана 24 жніўня 2018.