Іосіф Іосіфавіч Апаровіч
Іосіф Іосіфавіч Апаровіч | |
---|---|
Псеўданім | Вішнеўскі |
Дата нараджэння | 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2002 |
Званне | лейтэнант |
Узнагароды і званні |
Іосіф Іосіфавіч Апаровіч (1909, в. Сітнікі, Пухавіцкі раён — 2002) — лейтэнант, беларускі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся у Сітніках у 1909 годзе ў звычайнай сялянскай сям’і. Усяго было ў яго сем братоў і сясцёр. Бацька працаваў кавалём. Маці — па найму ў багатых людзей. Бацька памёр ад эпідэміі ў 1917 годзе. З пачаткам калектывізацыі сям’я пераехала ў вёску Падбярэжжа. З калгаса «Пяцігодка» быў прызвалі ў Чырвоную Армію.
Баявое хрышчэнне атрымаў на другі дзень пасля пачатку вайны. 23 чэрвеня 1943 года яго кулямётная рота ўступіла бой з пераўзыходзячымі сіламі пад Кобрынам. Пры абароне горада Петрыкава быў кантужаны і цяжка паранены.
Служыў у маршавай роце, вучыў салдат. У жніўні 1942 года група, якой камандаваў, перайшла лінію фронту ў раёне так званых Суражскіх варот.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]За баявыя заслугі, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, мужнасць і гераізм быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны першай ступені, многімі медалямі.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар двух кніг: «На галоўнай магiстралi» і «I падняўся народ».
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Апарович, И. На главной магистрали/И. Апарович.- Мн.: Беларусь, 1971.- 125 с.
- Мурашов, А. Г. Партизанская береза/А. Г. Мурашов.- Мн.: Беларусь, 1988 .-175 с.
- Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С. 365—366.
- Суслаў. А. Такое не забываецца/ А. Суслаў//Сцяг Кастрычніка.-1971.- 5 студзеня
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- [https://web.archive.org/web/20160428020657/http://www.gorka.by/?p=2037 Архівавана 28 красавіка 2016. Старшыня даваеннай «Пяцігодкі»]http://www.gorka.by Архівавана 21 студзеня 2021.