Перайсці да зместу

Ірына Міхайлаўна Гаўрыленка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Міхайлаўна Гаўрыленка
Дата нараджэння 30 сакавіка 1957(1957-03-30) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у

Ірына Міхайлаўна Гаўрыленка (нар. 30 сакавіка 1957, г. Мінск) — беларускі архітэктар.

Скончыла ў 1979 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1979—1991 гадах архітэктар, старшы архітэктар інстытута «Мінскграмадзянпраект». У 1991—2007 гадах архітэктар, вядучы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў інстытута «Мінскпраект». З 2007 года галоўны архітэктар праектаў УП «Мінскпраект».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 2007 года.

Асноўныя працы (усе ў Мінску): 10-12 павярховы жылы дом з убудавана-прыбудаванымі памяшканнямі па вуліцы Старажоўскай, 9-павярховы 3-секцыйны эксперыментальны жылы дом па вуліцы Бурдзейнага, рэканструкцыя будынка Нацыянальнага банка па вуліцы Леніна; група шматпавярховых жылых дамоў з аб’ектамі сацкультбыту па вуліцы Гамарніка — Лагойскі тракт, блок абслугоўвання пры інтэрнатах Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта па вуліцы Францыска Скарыны, жылы дом у мікрараёне «Лошыца-1», ЗАГС Савецкага раёна, універсам «Радзівілаўскі» і кафэ «Маэстра» ў ГЦ «Сталіца», студэнцкія інтэрнаты № 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14 студэнцкага жылога комплексу па праспекце Дзяржынскага, шматпавярховыя цагляныя жылыя дамы з убудаванымі памяшканнямі па праспекце Незалежнасці (у складзе аўтарскага калектыва), рэканструкцыя парку Дружбы народаў, маладзёжная эстрада, аддзел ЗАГС Маскоўскага раёна, шматкватэрны жылы дом з памяшканнямі грамадскага прызначэння па праспекце Дзяржынскага, адміністрацыйна-гаспадарчы блок з дэпазітарыем музея Вялікай Айчыннай вайны па вуліцы Ціміразева.

  • Гавриленко Ирина Михайловна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)