Перайсці да зместу

Ісаў дэ Буандэльмонці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісаў дэ Буандэльмонці
Ησαύ Μπουοντελμόντι
Цар эпірскі
1385 — 1411
Папярэднік Марыя Ангеліна Дукіня Палеалог
Пераемнік Джорджыа дэ Буандэльмонці

Нараджэнне 1355
Смерць 6 лютага 1411
Род Буандэльмонці[d]
Бацька Манентэ Буандэльмонці
Маці Лапа Акцыяёлі
Жонка Марыя Ангеліна Дукіня Палеалагіня і Еўдакія Балшыч[d]
Дзеці Джорджыа дэ Буандэльмонці
Веравызнанне Каталіцкая Царква

Ісаў дэ Буандэльмонці (грэч. Ησαύ Μπουοντελμόντι; 6 лютага 1411) — кіраўнік Эпірскага царства з 1385 па 1411 гады.

Ісаў быў сынам фларэнційскага арыстакрата Манентэ Буандэльмонці і Лапы Акцыяёлі, сястры валадара Карынфа Нікало Акцыяёлі.

Здабыццё ўлады

[правіць | правіць зыходнік]

Ісаў у пошуках поспеху прыбыў у Грэцыю да свайго дзядзькі, але ў 1379 годзе ў бітве ён быў палонены валадаром Эпіра Фамой Пралюбавічам. Правёушы некалькі гадоў у палоне, Буандэльмонці атрымаў у спадчыну яго царства, ажаніўшыся ў лютым 1385 года з удавой цара — Марыяй Ангелінай Дукіняй Палеалог.

Ісаў адмовіўся ад тыранічнай палітыкі свайго папярэдніка, паменшыўшы падаткі і аднавіўшы на пасадзе архіепіскапа Яніны Матфея. Таксама ён спрабаваў ужыцца з албанскімі кланамі і Візантыйскай імперыяй, якая ў 1386 годзе даравала яму тытул дэспата. Такім чынам, кіраўнік незалежнай дзяржавы змог умацаваць свае пазіцыі.

Але дамовіцца з албанцамі было значна цяжэй. У 1385 годзе дэспат Арты Гін Буа Шпата накіраваўся да Яніны, але дэ Буандэльмонці змог арганізаваць эфектыўную абарону. Пасля гэтага цару прыйшлося шукаць падтрымку ў Асманскай імперыі, і ў 1386 годзе ён прынёс амаж султану Мураду I. Але сітуацыя працягвала заставацца нестабільнай і пасля гэтага саюза, калі ў 1389 годзе ў бітве на Косавым поле султан быў забіты. Яніна зноў апынулася пад пагрозай, ад якой горад выратавалі ўменні Ісава і турэцкая дапамога.

Вярнуўшыся ў горад праз 14 месяцаў (1389—1390 год) знаходжання пры турэцкім двары, Ісаў атрымаў падтрымку ад асманскага палкаводца Эўрэноса і змог разбіць албанцаў. Наступныя 4 гады былі азмрочаны толькі канфліктам з Венецыяй з-за спрэчнага порта. У снежні 1394 года памерла Марыя, і за гэтым рушыла ўслед вайна з Іаанам. У студзені 1396 года цар ажаніўся з дачкой Шпаты Ірынай, што было адной з умоў мірнага дагавора. Больш не маючы патрэбу ў дапамозе туркаў, Ісаў стаў іх праціўнікам. Ён змог перамагчы іх у некалькіх сутычках, чым яшчэ больш умацаваў сваю ўладу.

У 1399 годзе Ісаў заручыўся падтрымкай албанскіх кланаў і выступіў у паход супраць брата ўласнай жонкі і кіраўніка Гіракастра Іаана Зенебішы. Але ён быў палонены, і большая частка яго ўладанняў дасталася Зенебішы. Але суседнія магнаты змаглі вызваліць цара, а таксама забяспечыць дапамогу Венецыі. У 1400 годзе Ісаў вярнуўся ў Яніну, дзе і памёр 6 лютага 1411 года.

Ад першых двух шлюбаў — з Марыяй Ангелінай Дукіняй Палеалог і Ірынай Буа Шпатай Ісаў не меў спадчыннікаў. Толькі ад трэцяга шлюбу з Еўдакіяй Балшыч у яго было трое дзяцей, уключаючы:

Зноскі

  • Fine, John Van Antwerp (1994), The Late Medieval Balkans: A Critical Survey from the Late Twelfth Century to the Ottoman Conquest, University of Michigan Press, ISBN 978-0472082605
  • Kazhdan, Alexander, рэд. (1991), Oxford Dictionary of Byzantium, Oxford University Press, ISBN 978-0-19-504652-6
  • Miller, William (1908), The Latins in the Levant, a History of Frankish Greece (1204–1566), New York: E.P. Dutton and Company
  • Nicol, Donald MacGillivray (2010), The Despotate of Epiros 1267–1479: A Contribution to the History of Greece in the Middle Ages, Cambridge University Press, ISBN 978-0-521130899
  • Soulis, George Christos (1984), The Serbs and Byzantium during the reign of Tsar Stephen Dušan (1331–1355) and his successors, Dumbarton Oaks, ISBN 0-88402-137-8