Анатоль Сцяпанавіч Вялюгін
Анатоль Вялюгін | |
---|---|
Анатоль Сцяпанавіч Вялюгін | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 27 снежня 1923[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 кастрычніка 1994 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Анатоль Сцяпанавіч Вялю́гін (27 снежня 1923, в. Машканы, Сенненскі раён, Віцебская вобласць — 24 кастрычніка 1994, Мінск) — беларускі паэт, празаік, кінасцэнарыст, перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1969).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і фельчара. У 1939—1940 гадах, будучы студэнтам літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута, працаваў у рэдакцыі газеты «Звязда». З верасня 1941 вучыўся ў Свярдлоўскім педагагічным інстытуце. У 1942 прызваны ў Чырвоную Армію, вучыўся ў Лугінскай авіяшколе, удзельнічаў у баях на Сталінградскім фронце. У 1943 быў паранены, доўгі час знаходзіўся на лячэнні ў шпіталі. У 1945-46 г. — літсупрацоўнік у газеце «Літаратура і мастацтва»[2]. У 1948 г. скончыў завочна Мінскі педагагічны інстытут. Працаваў у прэсе, у 1946-84 г. з невялікімі перапынкамі працаваў рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Полымя».
Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1946 года.
Памёр 24 кастрычніка 1994 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска (П-1, 135/17/22)[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Вершы
[правіць | правіць зыходнік]Друкаваўся з 1934. Першы зборнік вершаў «Салют у Мінску» (1947)[2]. Актыўна выступаць з вершамі пачаў з 1938. Лірыка А. Вялюгіна — дасягненне беларускай паэзіі[4]. Яго творчасці ўласцівы яркая метафарычнасць, асацыятыўная вобразнасць, філігранная апрацоўка слова. У паэзіі А. Вялюгіна шчырае апяванне роднай зямлі, пранікнёная споведзь паэта-франтавіка, які прайшоў суровыя выпрабаванні ваеннага ліхалецця, разнастайныя грамадзянскія і інтымныя пачуцці сучасніка[2]: зборнікі «Негарэльская арка» (1949), «На подступах» (1952), «На зоры займае» (1958), «Насцеж» (1960), «Адрас любві» (1964, выбранае), «Вершы і балады» (1969), «Верасовы ўзятак» (1974), «Песня зялёнага дуба» (1989), «3 белага камення — сіняе пламенне» (1993), патрыятычныя матывы («Прызнанне ў любові»), пантэістычнае стаўленне да прыроды («Спелы бор»). У жанры паэмы распрацоўваў гісторыка-рэвалюцыйную тэму («Бацька Дняпро», 1955, «Вецер з Волгі», 1963).
Аўтар паэтычных зборнікаў для дзяцей «Галубы» (1949), «Тры гудкі» (1951), «Рыбы нашых рэк» (1952), «Дзіцячы сад» (1954), «Вада і вуда» (1967).
Драматургія
[правіць | правіць зыходнік]Па яго сцэнарыях пастаўлены мастацкі двухсерыйны тэлефільм «Рэха ў пушчы» (1977), мастацкі фільм «Глядзіце на траву» (1985) і 40 дакументальных фільмаў: «Дарога без прывалу» (1964, з Р. Няхаем), «Балада пра маці» (1965), «Бацька Нёман» (1966), «Арліная крыніца» (1966), «Генерал Пушча» (1967), «Белая вежа» (з С. Сплашновым, 1968), «Там, за ракой — Дзяржынава» (1968), «Агонь» (1969), «Таямніца Івянецкай пушчы» (1970), «Я — крэпасць, вяду бой» (1972), «А зязюля кукавала» (1972), «Магілёў — дні і ночы мужнасці» (1974), «Гарызонты дарог» (1977), «Навальнічная далеч памяці» (1985) і інш.
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]У перакладзе А. Вялюгіна на беларускую мову асобнымі выданнямі выйшлі: М. Лермантаў «Каўказскі палоннік» і «Баярын Орша» (паэмы, 1950), Ю. Тувім «Падарунак дзецям» (1956, з С. Дзяргаем), Э. Межэлайціс «Паэма братэрства» (з М. Калачынскім, 1958); кнігі для дзяцей П. Варанько «Хлопчык Памагай» (1958), Д. Белавус «Птушыныя галасы» (1960); паэмы М. Нагнібеды «Званы Хатыні» (1973) і «Матулям з Расон» (1979). Пераклаў паасобныя вершы У. Маякоўскага, А. Міцкевіча, У. Бранеўскага, М. Ціханава, Л. Украінкі, М. Рыльскага, А. Малышкі і інш[2]. Склаў зборнікі «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967).
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны» і медалямі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за паэму «Вецер з Волгі»[2], Дзяржаўнай прэміі БССР (1968) за кінасцэнарый «Генерал Пушча».
Зноскі
- ↑ Велюгин Анатолий Степанович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б в г д Велюгин Анатолий Степанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с.
- ↑ Брэская — Гарэцкі – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 28 ліпеня 2024.
- ↑ М. Скобла (БелЭн. Т. 4. 1997)
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Выбраныя творы. Т. 1- 2. Мн., 1973
- Выбраныя творы. Т. 1- 2. Мн., 1984
- Заклён на скрутны вір. Мн., 1984
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускія пісьменнікі: 1917—1990 / Уклад.: А. Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рукапісы не гараць... Архівавана 29 снежня 2013. — tut.by
- Нарадзіліся 27 снежня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Сенненскім павеце
- Памерлі 24 кастрычніка
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Выпускнікі Уральскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі газеты «Звязда»
- Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
- Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
- Асобы
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Паэты СССР
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі СССР
- Сцэнарысты паводле алфавіта
- Сцэнарысты Беларусі
- Сцэнарысты СССР
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі СССР
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
- Нарадзіліся ў Сенненскім раёне
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР