Абдул Фатах ас-Сісі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абдул Фатах ас-Сісі
араб. عبد الفتاح السيسي‎‎
прэзідэнт Егіпта[d]
з 8 чэрвеня 2014
Папярэднік Адлі Мансур
міністр абароны Егіпта[d]
12 жніўня 2012 — 26 сакавіка 2014
Папярэднік Махамед Хусейн Тантаві
Пераемнік Sedki Sobhi[d]
старшыня Афрыканскага саюза[d]
10 лютага 2019 — 10 лютага 2020
Папярэднік Поль Кагамэ
Пераемнік Сірыл Рамафоса

Нараджэнне 19 лістапада 1954(1954-11-19)[1] (69 гадоў)
Жонка Entissar Amer[d]
Дзеці Mahmoud el-Sisi[d]
Веравызнанне суніты
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Сухапутныя войскі Егіпта[d]
Званне фельдмаршал
Бітвы
Узнагароды
Сайт presidency.eg
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абдул Фатах ас-Сісі (нар. 19 лістапада 1954) — егіпецкі палітычны і ваенны дзеяч. Шосты прэзідэнт Егіпта з 8 чэрвеня 2014 года. Фельдмаршал з 2014 года. Адыграў цэнтральную ролю ў ваенным перавароце 3 ліпеня 2013 года, які зрынуў папярэдняга прэзідэнта Мухамеда Мурсі.

Міністр абароны і вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Егіпта з 12 жніўня 2012 года па 27 сакавіка 2014 года, старшыня Вышэйшага савета ўзброеных сіл з 12 жніўня 2012 года па 27 сакавіка 2014 года, намеснік прэм’ер-міністра з 16 ліпеня 2013 года па 27 сакавіка 2014 года.

У 2013 годзе ён прыйшоў да ўлады ў выніку ваеннага перавароту, у 2014 годзе быў абраны прэзідэнтам з трыумфальнымі 97 % «за», на наступных выбарах, у 2018 годзе, перамог з тымі ж 97 % «за». У 2019 годзе правёў рэфэрэндум аб змене Канстытуцыі, які даў магчымасць яму заставацца ва ўладзе да 2030 года[2].

Зноскі

  1. Abd al-Fattah al- Sisi // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. svaboda.org