Абмен зняволенымі паміж Расіяй і Захадам (2024)
1 жніўня 2024 года адбыўся абмен зняволенымі паміж Расіяй і заходнімі краінамі[1][2]. Расія правяла самы маштабны абмен зняволенымі з ЗША і шэрагам іншых краін з часоў Халоднай вайны. У абмене, разам з Масквой і Вашынгтонам, прынялі ўдзел таксама Беларусь, Германія, Славенія, Польшча і Нарвегія. У Расію з заходніх краін былі экстрадаваныя 10 грамадзян, у тым ліку двое дзяцей зняволеных. Масква ў сваю чаргу вызваліла і перадала 16 чалавек, з улікам аднаго ад беларускіх уладаў[3][4]. Абмен адбыўся ў Анкары.
Абставіны
[правіць | правіць зыходнік]У лютым 2024 года старшыня Фонду барацьбы з карупцыяй Марыя Пеўчых заявіла, што Аляксея Навальнага планавалася абмяняць на Вадзіма Красікава[5]. «The Wall Street Journal » паведамляе, што ЗША і Германія першапачаткова спадзяваліся, што Навальны можа быць вызвалены ў рамках шырокага пагаднення, якое пачалося фармавацца ў пачатку 2024 года, пасля сустрэчы Джо Байдэна і Олафа Шольца ў Белым доме. Пасля смерці Навальнага абедзве краіны аб’ядналіся, сабраўшы пакет прапаноў па абмене[6]. Паплечнік Навальнага Леанід Волкаў гэтак жа заявіў, што лідар расійскай палітычнай апазіцыі павінен быў выйсці на волю ў рамках гэтага абмену[5]. У перамовах паміж Расіяй і заходнімі краінамі ўдзельнічалі Белы дом, МЗС і ЦРУ, пасярэднікам выступіла турэцкая Нацыянальная разведвальная арганізацыя .
У канцы ліпеня 2024 года расійскія ўлады этапавалі групу палітзняволеных. У гэты ж час некалькі расіян, асуджаных у ЗША, зніклі з базы звестак амерыканскіх турмаў[7].
1 жніўня Нацыянальная разведвальная арганізацыя Турцыі выступіла пасярэднікам у правядзенні аперацыі па абмене 26 зняволеных з сямі краін[8].
Презідэнт РФ Уладзімір Пуцін асабіста сустрэў вызваленых у выніку абмену расіян, якія 1 жніўня прыбылі ў аэрапорт Унукава-2 бортам спецыяльнага лётнага атрада «Расія»[9].
Вызваленыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Дзесяць зняволеных перададзеныя Расіі, трынаццаць — Германіі, а трое — ЗША[10].
Паводле звестак на вечар 1 жніўня, вядома пра вызваленне наступных асоб[11]:
- З расійскага боку:
- Эван Гершковіч — амерыканскі журналіст, асуджаны за шпіянаж. Першы выпадак арышту амерыканскага журналіста ў Расіі па гэтым абвінавачванні з 1986 года[12][13].
- Пол Уілан — марскі пяхотнік, грамадзянін ЗША, Канады, Ірландыі і Вялікабрытаніі, асуджаны па абвінавачванні ў шпіянажы.
- Дэмуры Варонін — палітолаг, асуджаны па абвінавачванні ў дзяржздрадзе, грамадзянін Расіі і Германіі.
- Патрык Шобель — грамадзянін Германіі, асуджаны па абвінавачванні ў кантрабандзе наркотыкаў.
- Герман Мойжэс — грамадзянін Расіі і Германіі, абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе.
- Алсу Курмашава — татарская журналістка татара-башкірская службы Радыё «Свабода», грамадзянка Расіі і ЗША.
- Уладзімір Кара-Мурза — расійскі апазіцыянер, грамадзянін Расіі і Вялікабрытаніі, палітычны зняволены.
- Ілля Яшын — расійскі апазіцыянер, палітычны зняволены.
- Андрэй Півавараў — расійскі апазіцыйны палітык і прадпрымальнік, палітычны зняволены.
- Алег Арлоў — расійскі біёлаг, сустаршыня Савета праваабарончага цэнтра «Мемарыял», палітычны зняволены.
- Аляксандра Скачыленка — расійская мастачка, пацыфістка і палітычная зняволеная.
- Лілія Чанышава — расійская башкірская палітычная дзяячка, кіраўніца Штаба Навальнага ва Уфе, палітычная зняволеная.
- Ксенія Фадзеева — расійская палітычная дзяячка, кіраўнік Штаба Навальнага ў Томску, палітычная зняволеная.
- Вадзім Астанін — расійскі палітычны дзеяч, кіраўнік Штаба Навальнага ў Барнауле, палітычны зняволены[14].
- Кевін Лік — 19-гадовы грамадзянін Расіі і Германіі, асуджаны па абвінавачванні ў шпіянажы[15].
- З беларускага боку:
- Рыка Крыгер — грамадзянін Германіі, прысуджаны да смяротнага пакарання (пазней памілаваны) у Беларусі па абвінавачванні ў тэрарызме[16].
- З боку краін Захаду
- Вадзім Красікаў — афіцэр расійскіх спецслужбаў, прысуджаны ў Германіі да пажыццёвае зняволенне за заказное забойства Зелімхана Хангашвілі ;
- Арцём Дульцаў — асуджаны ў Славеніі па абвінавачванні ў шпіянажы[17];
- Ганна Дульцава — асуджана ў Славеніі па абвінавачванні ў шпіянажы[18];
- Павел Рубцоў — абвінавачваны як іспанскі агент ГРУ, арыштаваны ў Польшчы[19];
- Раман Селязнёў — прысуджаны ў ЗША да 27 гадоў турмы як хакер[20];
- Уладзіслаў Клюшын — расійскі прадпрымальнік, асуджаны за інсайдарскі гандаль[20];
- Міхаіл Мікушын — абвінавачваны як супрацоўнік ГРУ, арыштаваны ў Нарвегіі[20][21];
- Вадзім Канашчонак — асуджаны як кантрабандыст. Нелегальна пастаўляў амерыканскае высокатэхналагічнае абсталяванне расійскім дзяржаўным органа[20].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Fox News утверждает, что Гершкович вернется в США 1 августа
- ↑ "US Reporter to Be Freed by Russia in Major Prisoner Swap". Bloomberg.com(англ.). 2024-08-01. Праверана 2024-08-01.
- ↑ Россия и Запад провели беспрецедентный обмен заключенными (руск.). РБК (1 жніўня 2024). Праверана 1 жніўня 2024.
- ↑ Россия обменяла политзаключённых на шпионов. Среди освобожденных: Кара-Мурза, Гершкович, Яшин, Курмашева, Скочиленко, Чанышева и другие (руск.). The Insider. Праверана 1 жніўня 2024.
- ↑ а б Леонид Волков: «Это тот самый обмен, в рамках которого должен был выйти на свободу Навальный» (руск.). Meduza. Праверана 1 жніўня 2024.
- ↑ WSJ Reporter Evan Gershkovich Is Free .
- ↑ "Несколько известных россиян исчезли из базы данных американских тюрем". Радио Свобода(руск.). 2024-08-01. Праверана 2024-08-01.
- ↑ В Анкаре при посредничестве турецкой разведки прошел обмен заключёнными между Россией и Западом (руск.). Meduza. Праверана 1 жніўня 2024.
- ↑ Путин встретил у трапа освобожденных после обмена россиян (руск.). ТАСС. Праверана 1 жніўня 2024.
- ↑ Americans Gershkovich and Whelan included in big prisoner swap, Turkey says . Reuters (1 жніўня 2024). Праверана 1 August 2024.
- ↑ В России СМИ опубликовали предварительный список обменянных в Турции заключенных
- ↑ Николас Данилофф. Я был на месте Эвана Гершковича в 1986 году (руск.). Русская служба The Moscow Times (5 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2023. Праверана 21 красавіка 2023.
- ↑ Журналиста The Wall Street Journal Эвана Гершковича приговорили в России к 16 годам колонии строгого режима (руск.). Meduza. Праверана 19 ліпеня 2024.
- ↑ Россия обменяла политзаключенных на шпионов. Среди освобожденных: Кара-Мурза, Гершкович, Яшин, Курмашева, Скочиленко, Чанышева и другие (руск.). The Insider. Праверана 1 жніўня 2024.
- ↑ Группа поддержки 19-летнего Кевина Лика подтвердила его освобождение (руск.). Meduza (1 жніўня 2024). Праверана 1 жніўня 2024.
- ↑ Лукашенко согласился помиловать приговоренного к расстрелу гражданина Германии (руск.). BBC News Русская служба (30 ліпеня 2024). Праверана 1 жніўня 2024.
- ↑ Источник сказал, что возвращенным на родину по обмену вменяли сотрудничество с разведкой РФ
- ↑ Источник сказал, что возвращенным на родину по обмену вменяли сотрудничество с разведкой РФ
- ↑ Источник сказал, что возвращенным на родину по обмену вменяли сотрудничество с разведкой РФ
- ↑ а б в г Россия обменяла политзаключенных на шпионов. Среди освобожденных: Кара-Мурза, Гершкович, Яшин, Курмашева, Скочиленко, Чанышева и другие (руск.). The Insider. Праверана 1 жніўня 2024.
- ↑ «Мика-захватчик». Арестованный в Норвегии «бразильский профессор» оказался гэрэушником Михаилом Микушиным, он очень плохо скрывался (руск.). The Insider. Праверана 1 жніўня 2024.