Абухава (Гродзенскі раён)
Выгляд
Аграгарадок
Абухава
| ||||||||||||||||||||||
Абу́хава[1] (трансліт.: Abuchava, руск.: Обухово) — аграгарадок у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Абухаўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва, верагодна, паходзіць ад мянушкі Абух. Упершыню згадваецца ў 1559 годзе у актах валочнай памеры як вёска Котрынскай воласці Гродзенскай эканоміі, у 1560 годзе Абухава згадваецца як цэнтр войтаўства. У сярэдзіне XVI стагоддзя — 78 гаспадарак, якія мелі 244 валоў, 149 коней і штогод плацілі ў скарб каля 4,5 тыс. літоўскіх грошаў. У гэты час жыхары вёскі — праваслаўныя.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Царква прападобнага Серафіма Сароўскага (2017)
- Касцёл[2]
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Алесь Залеўскі (нар. 1987) — гродзенскі журналіст і грамадскі дзеяч.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ У АБУХАВЕ ЗАКЛАЛІ ФУНДАМЕНТ НОВАГА КАСЦЁЛА
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Гродзенскага раёна / Рэдкал. У. П. Верхась і інш. — Мн., 1993.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Абухава (Гродзенскі раён)