Абухаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Абухаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гродзенскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Абухава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 3 287
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Абу́хаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Абухава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Скідзельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Гродзенскім раёне. 22 верасня 1975 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жытамлянскага сельсавета.

Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Гродзенскага раёну. Праз тэрыторыю сельсавета працякае рака Котра.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3287 чалавек[1], з іх 74,4 % — беларусы, 13,9 % — палякі, 8,8 % — рускія[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.