Маса: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: ne:द्रव्यमान
Радок 41: Радок 41:
*маса пратона - 1836,1 m<sup>e</sup> або 938,2 Мэв і г. д.
*маса пратона - 1836,1 m<sup>e</sup> або 938,2 Мэв і г. д.


[[Катэгорыя:Дынаміка]]
[[Катэгорыя:Класічная механіка]]
[[Катэгорыя:Механіка]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]
[[Катэгорыя:Маса]]


{{Link FA|it}}
{{Link FA|ast}}
{{Link FA|ast}}
{{Link FA|it}}
{{Link GA|is}}
{{Link GA|is}}



Версія ад 11:02, 15 студзеня 2012

Маса
Размернасць M
Адзінкі вымярэння
СІ кг
СГС г
Двухкілаграмовая гіра

Ма́са - скалярная фізічная велічыня, якая колькасна характарызуе інертнасць цела, г.зн. яго здольнасць супраціўляцца знешнім уздзеянням. Чым большая маса цела, тым больш павольна яно будзе змяняць сваю хуткасць пад уплывам знешняй сілы, інакш кажучы - тым меншым будзе ягонае паскарэнне.

Паняцце масы ўведзена механіку І. Ньютанам.

Маса з'яўляецца адытыўнай велічынёй, г.зн. маса складанай сістэмы ёсць сумаю мас яе частак.

Прырода масы – адна з найважнейшых нявырашаных праблем фізікі.

Інерцыйная і гравітацыйная маса

Акрамя масы як меры інерцыі (інерцыйнай масы) існуе паняцце гравітацыйнай масы як меры гравітацыйнага ўздзеяння цела на іншыя целы. Тэарэтычных падстаў лічыць, што гравітацыйная і інерцыйная масы цела супадаюць, няма. Але шматлікія эксперыменты даказалі з высокай дакладнасцю, што інэртная і гравітацыйная масы прапарцыянальныя адна адной, а гэта значыць, што пры звыклым выбары адзінак вымярэння значэнні абедзвюх мас супадаюць, і іх можна лічыць тоеснымі. Гэты факт названы А. Эйнштэйнам прынцыпам эквівалентнасці і пакладзены ў аснову агульнай тэорыі адноснасці.

Маса ў класічнай і рэлятывісцкай фізіцы

У класічнай фізіцы маса цела лічылася нязменнай велічынёй - гэта адлюстроўвае закон захавання масы.

У спецыяльнай тэорыі адноснасці паняцце масы неад'емна спалучана з энергіяй - няма асобных законаў захавання для масы і для энергіі, яны злучаныя ў адзіны закон захавання поўнай энергіі:

дзе c – хуткасць святла ў вакууме. Маса спакою (маса цела ў сістэме адліку, злучанай з ім) з’яўляецца яго нутранай характарыстыкай і вызначае так званую энергію спакою

Маса цела расце з павелічэннем яго хуткасці.

Вызначэнне масы цела

Прынцып эквівалентнасці абгрунтоўвае вызначэнне масы цела распаўсюджаным спосабам узважвання. Масу нябесных целаў разлічваюць на падставе характарыстык іхняга руху па арбітах. Адзінкай вымярэння масы ў сістэме СГС ёсць грам, а ў Міжнароднай сістэме СІкілаграм. Для вызначэння масы атамаў і малекул карыстаюцца атамнаю адзінкаю масы. Маса элементарных часцінак вызначаюць або ў адзінках масы электрона me, або ў энергетычных адзінках, указваючы энергію спакою адпаведнай часцінкі.

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA