Рафал Алойзы Аскерка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ' {{Шляхціч | беларускае імя = Рафал Алойзы Аскерка | поўнае імя = | арыгінальнае імя = | парт...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 23: Радок 23:




| дата нараджэння =[[1708]]
| дата нараджэння =1708
| месца нараджэння =
| месца нараджэння =
| дата смерці = [[1767]]
| дата смерці = 1767
| месца смерці =
| месца смерці =
| пахаваны =
| пахаваны =

Версія ад 20:02, 25 мая 2012

Рафал Алойзы Аскерка
Герб «Мурдэліа»
Герб «Мурдэліа»
Маршалак земскі мазырскі
1738 — 1767

Нараджэнне 1708(1708)
Смерць 1767(1767)
Род Аскеркі
Бацька Антоні Аскерка
Маці Сафія Календа
Жонка Станіслава Тарэза Агінская
Дзеці Антон Яўхім, Ян Мікалай, Марыяна

Рафал Алойзы АСКЕРКА (1708 — 1767) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Староста багрымавіцкі ў 1742-1760, мазырскі харужы з 1733, маршалак з 1738, пасол на соймы 1748, 1760, 1764 і 1766. У 1733 быў сярод тых, хто выбіраў каралём Станіслава Ляшчынскага. У 1740 абраны мазырскім дэпутатам і стаў маршалкам Скарбовага трыбунала. З пачатку 1740-х гадоў супрацоўнічаў з Сапегамі і Чартарыйскімі. Дапамог лоўчаму ВКЛ Міхалу Антонію Сапегу быць абраным дэпутатам у Мазыры і стаць маршалкам Трыбунала. Падтрымліваў праграму Чартарыйскіх па рэформе дзяржаўнага ладу. У шэрагу іх прыхільнікаў знаходзіўся і пасля разрыву Чартарыйскіх з каралеўскім дваром. У 1756 ізноў абраны мазырскім дэпутатам і маршалкам Скарбовага трыбунала. На канвакацыйным сойме 1764 вызначаны паслом да складання пакта канвента. У 1765 няўдала намагаўся атрымаць пасаду надворнага падскарбія ВКЛ.

Сям'я

Сын новагародскага кашталяна Антонія Аскеркі і Соф'і з Календаў. Меў братоў Гервазыя Людвіка, Міхала Стэфана, Казіміра Мацея, Марціна Тэадора і Багуслава Леапольда. Ажаніўся са Станіславай Тарэзай Агінскай, дачкой віцебскага ваяводы Марцыяна Міхала Агінскага. Пакінуў сыноў Антона Яўхіма, Яна Мікалая, дачку Марыяну, якая была замужам спачатку за менскім кашталянам Адамам Міхалам Ракіцкім, а потым за ўпіцкім кашталянам Міхалам Страшэвічам.

Крыніцы