Хрыстос прызямліўся ў Гародні: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.2) (робат змяніў: ru:Христос приземлился в Гродно
→‎Літаратура: re-categorisation using AWB
Радок 31: Радок 31:
Караткевiч У. Збор твораў у 8 т. Т 6. [Тэкст]/ У. Караткевiч.— Мн.:Маст. Лiт., 1990. — 492, [1] с., 4л. Ил. — Кам.: с. 491-493.
Караткевiч У. Збор твораў у 8 т. Т 6. [Тэкст]/ У. Караткевiч.— Мн.:Маст. Лiт., 1990. — 492, [1] с., 4л. Ил. — Кам.: с. 491-493.


[[Катэгорыя:Кнігі па алфавіце]]
[[Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіту]]
[[Катэгорыя:Творы Уладзіміра Караткевіча]]
[[Катэгорыя:Творы Уладзіміра Караткевіча]]



Версія ад 18:33, 30 ліпеня 2012

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Жанр Раман
Аўтар Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 1972
Дата першай публікацыі 1972
Выдавецтва Мн.: Маст. літ.

Хрыстос прызямліўся ў Гародніраман Уладзіміра Караткевіча. Раман складзены з 62 раздзелаў і быў надрукаваны ўпершыню па-руску ў 1966, па-беларуску — у 1972.

Раман прысвечаны падзеям беларускай гісторыі XVI стагоддзя. Яму папярэднічаў кінасцэнар "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", які быў скончаны 31 сакавіка 1965 года. Да напісання рамана Караткевіча заахвоціла змешчаная ў "Хроніцы Белай Русі" Мацея Стрыйкоўскага згадка пра з'яўленне на Гродзеншчыне пры каралю Жыгімонце І самазванца, што "сабе прыпісаў і прыўлашчыў" Хрыстова імя, "шалбера па імю Якуб Мялшцінскі". Гэта раман-прытча, філасофскі роздум аб прызначэнні чалавека.

Як вынікае з эпіграфа, запісу з "Хронікі..." Стрыйкоўскага, падзеі, што апісваюцца ў рамане, павінны адбывацца на пачатку XVI ст., у гады праўлення Жыгімонта I Старога (1506—1548). Многія ж факты, прыведзеныя ў творы, сведчаць, што дзеянне адбываецца ў 20-30-я гг. XVI ст.: згадваецца Бона Сфорца, адзін з герояў рамана кардынал Лотр гаворыць пра выдадзеную Францыскам Скарынам Біблію і пра тое, што "вось трыццацёх год не мінула, як Калумб адкрыў Індыю" і інш.

Гэта раман пра лёс прадстаўнікоў самых розных класаў і праслоек. Пераважная большасць герояў народжаны фантазіяй пісьменніка. Выключэнне складае Кашпар Бекеш (1520—1579), беларускі мысліцель-антытрынітарый. У цэнтры — вобраз Хрыста — Юрася Братчыка, які звязвае ў адно цэлае ўсе сюжэтна-кампазіцыйныя лініі твора і вакол якога разгортваецца асноўнае дзеянне.

Рукапіс рамана невядомы. Машынапіс рамана захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі імя Якуба Коласа АН БССР, ф. 11, воп. 1, адз. зах. 41-47, з пералікам у пачатку твора герояў і іх характарыстыкамі, што адсутнічае ў кніжных выданнях рамана, а таксама з адзнакай у канцы: 7 красавіка 1965 г. — 29 красавіка 1966 г. ЧалябінскРагачоў. Упершыню выйшаў на беларускай мове ў 1972 годзе (Мінск, "Мастацкая лiтаратура"), увайшоў у склад другога тома "Выбраных твораў" Уладзіміра Караткевіча (Мн.: Маст. лiт., 1980). У "Зборы твораў" друкаваўся паводле асобнага кніжнага выдання 1972 году.

Выходзіў у аўтарызаваным перакладзе Навума Кісліка на рускай мове ("Нёман", 1966, № 11-12). Выдадзены ў перакладзе Вацлава Жыдліцкага на чэшскай мове (Прага, 1979). На кінастудыі "Беларусьфільм" створаны ў 1967 па матывах рамана аднайменны фільм.

Літаратура

Караткевiч У. Збор твораў у 8 т. Т 6. [Тэкст]/ У. Караткевiч.— Мн.:Маст. Лiт., 1990. — 492, [1] с., 4л. Ил. — Кам.: с. 491-493.