Вацлаў Жыдліцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вацлаў Жыдліцкі
Дата нараджэння 16 красавіка 1931(1931-04-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 жніўня 2002(2002-08-18)[1][3] (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, перакладчык, настаўнік
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды

Вацлаў Жыдліцкі (чэшск.: Václav Židlický; 16 красавіка 1931, вёска Купічаў, Турыйскі раён, Валынская вобласць18 жніўня 2002, Прага, Чэхія) — чэшскі літаратуразнавец і перакладчык. Доктар філалогіі (1967). Ганаровы доктар БДУ (1996). Даследчык і перакладчык беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вайны яго сям'я перасялілася ў Чэхію. У 1955 г. скончыў Карлаў універсітэт у Празе, у 1967 г. абараніў там доктарскую дысертацыю, у 1976 г. стаў прафесарам. Побач з украінскай актыўна пашыраў у Чэхіі беларускую літаратуру, чытаў пра яе курс лекцый ва ўніверсітэце, заахвочваў да яе вывучэння студэнтаў. Аўтар такіх прац, як «Украінская і беларуская літаратура ў чэшскіх перакладах» (1956), «Малы слоўнік савецкіх пісьменнікаў. Ч. 2: Украінскія і беларускія пісьменнікі» (1959, 1966), «Даследаванні па гісторыі чэшска-беларускай супольнасці» (1960), «Кароткі нарыс гісторыі беларускай літаратуры» (1972) і інш.

В. Жыдліцкі многа і добра перакладаў з беларускай мовы на чэшскую. Сярод яго перастварэнняў — «Я з вогненнай вёскі…» А. Адамовіча, Я. Брыля і У. Калесніка, «Хатынская аповесць» А. Адамовіча, «Птушкі і гнёзды», «Ніжнія Байдуны» і «Апошняя сустрэча» Я. Брыля, «Абеліск» і «Дажыць да світання» В. Быкава, «Дзікае паляванне караля Стаха», «Нельга забыць», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і «Чорны замак Альшанскі» У. Караткевіча (з ім В. Жыдліцкага звязвала асаблівая дружба), «Данута» А. Карпюка, «Мсціжы» І. Пташнікава, «Гандлярка і паэт» і «Сэрца на далоні» І. Шамякіна і інш. Ім складзена анталогія сучаснай беларускай паэзіі, аднатомнікі Я. Купалы і М. Танка на чэшскай мове, выхавана некалькі маладых перакладчыкаў. В. Жыдліцкі выдатна валодаў жывой беларускай мовай.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. State security records
  3. 3,0 3,1 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Evidence zájmových osob StB (EZO)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)