Фізічная антрапалогія: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Frantishak (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
Frantishak (размовы | уклад) |
||
Радок 16: | Радок 16: | ||
==Практыка даследавання чалавека=== |
==Практыка даследавання чалавека=== |
||
Фізічная антрапалогія абапіраецца на шэраг практычных метадаў і напрамкаў даследавання [[чалавек]]а, у тым ліку на [[антрапаметрыя|антрапаметрыю]] (вымярэнне чалавечага цела), [[Малекулярная біялогія|малекулярную біялогію]], якая аналізуе [[Генетыка|генетыку]] і асаблівасці чалавечага арганізму на [[малекула|малекулярным]] узроўні, [[асцеалогія|асцеалогію]] (вывучэнне костак і шкілета чалавека), [[нейрабіялогія|нейрабіялогію]], [[неўралогія|неўралогію]], [[біяхімія|біяхімію]], а таксама метады і дадзеныя іншых навуковых дысцыплін ([[ |
Фізічная антрапалогія абапіраецца на шэраг практычных метадаў і напрамкаў даследавання [[чалавек]]а, у тым ліку на [[антрапаметрыя|антрапаметрыю]] (вымярэнне чалавечага цела), [[Малекулярная біялогія|малекулярную біялогію]], якая аналізуе [[Генетыка|генетыку]] і асаблівасці чалавечага арганізму на [[малекула|малекулярным]] узроўні, [[асцеалогія|асцеалогію]] (вывучэнне костак і шкілета чалавека), [[нейрабіялогія|нейрабіялогію]], [[неўралогія|неўралогію]], [[біяхімія|біяхімію]], а таксама метады і дадзеныя іншых навуковых дысцыплін ([[палеанталогія]], [[фізіка]], [[хімія]], [[гісторыя]], [[сацыяльна-культурная антрапалогія]] і г. д.). |
||
==Літаратура== |
==Літаратура== |
Версія ад 15:55, 16 жніўня 2012
Фізічная антрапалогія або біялагічная антрапалогія - галіна біялогіі, якая вывучае паходжанне і эвалюцыю фізічнай арганізацыі чалавека.
Этымалогія
Тэрмін "антрапалогія" узнік у Старажытнай Грэцыі, дзе першапачаткова азначаў сукупнае вывучэнне чалавека і яго цела пераважна ў медыцынскіх мэтах. Аднак пазней набыў значэнне даследавання духоўнага свету. У кан. XVIII - XIX ст. зноў адрадзілася цікавасць да вывучэння фізічных уласцівасцяў чалавека, у першую чаргу чалавечых рас. Спрэчкі аб расавых адрозненнях людзей мелі важнае значэнне ў грамадскіх дыскусіях аб адмене рабства, эвалюцыйным вучэнні і развіцці сацыялогіі і гісторыі.
Як навука і самастойная галіна біялогіі склалася да кан. XIX ст.
Асноўныя напрамкі фізічнай антрапалогіі
- Палеантрапалогія - вывучэнне выкапнёвых сведчанняў эвалюцыі чалавека.
- Палеапаталогія - даследаванне чалавечых хвароб у старажытнасці.
- Біялогія чалавека - комплекснае вывучэнне арганізма чалавека, а таксама развіцця, здароўя, асаблівасцяў сілкавання і генетыкі чалавечых папуляцый.
- Экалогія чалавека - даследаванне адаптацыі чалавека да навакольнага асяроддзя, асаблівасцяў яго антагенезу, размнажэння, фізіялогіі і генетыкі.
- Судовая (медыцынская) антрапалогія - аналіз і ідэнтыфікацыя чалавечых рэштак у юрыдычных мэтах, рэканструкцыя падзей, звязаных са смерцю чалавека.
Практыка даследавання чалавека=
Фізічная антрапалогія абапіраецца на шэраг практычных метадаў і напрамкаў даследавання чалавека, у тым ліку на антрапаметрыю (вымярэнне чалавечага цела), малекулярную біялогію, якая аналізуе генетыку і асаблівасці чалавечага арганізму на малекулярным узроўні, асцеалогію (вывучэнне костак і шкілета чалавека), нейрабіялогію, неўралогію, біяхімію, а таксама метады і дадзеныя іншых навуковых дысцыплін (палеанталогія, фізіка, хімія, гісторыя, сацыяльна-культурная антрапалогія і г. д.).
Літаратура
- Восточные славяне. Антропология и этническая история. / Под ред. Алексеевой Т.И. - М.:Научный мир, 2002
- Тегако Л. И. Антропология Белорусского Полесья: Демография этн. история и генетика. / Лидия Ивановна Тегако , Алексей Игнатьевич Микулич , Инесса Иванова Саливон , Татьяна Ивановна Алексеева. - Мн.: Наука и техника, 1978
- Микулич А. Генография сельского населения Белоруссии. - Мн.: Наука и техника, 1989
- Микулич А. Беларусы в генетическом пространстве (антропология этноса). // Предыстория беларусов с древнейших времен до XIII века / Cоставление, перевод, научное редактирование А. Е. Тараса / - Минск: Харвест, 2010. – С. 96-182
Спасылкі
- МАРФІНА В. У. Палеаантрапалагічныя знаходкі – важная крыніца гістарычнай інфармацыі аб старажытных папуляцыях чалавека
- Антрапалогія беларусаў
- Ці было жыццё нашых продкаў "райскім"?
- Якім будзе беларус будучыні?
- Фізічная Антрапалогія. Ілюстраваны тлумачальны слоўнік
- Адзін з лепшых англамоўных рэсурсаў для навучэнцаў і тых, хто навучае
- Афіцыйны сайт польскага міжнароднага часопіса Anthropological Review