Конрад Лорэнц

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Конрад Захарыяс Лорэнц
ням.: Konrad Zacharias Lorenz
Konrad Lorenz.JPG
Дата нараджэння

7 лістапада 1903(1903-11-07)[1][2][…]

Месца нараджэння

Вена, Аўстра-Венгрыя

Дата смерці

27 лютага 1989(1989-02-27)[1][2][…] (85 гадоў)

Месца смерці

Вена, Аўстрыя

Месца пахавання

Санкт-Андрэ-Вёрдэрн[d]

Грамадзянства

Аўстрыя

Бацька:

Adolf Lorenz[d]

Род дзейнасці

этолаг, заолаг, біёлаг

Навуковая сфера

эталогія, філасофія

Месца працы

Венскі ўніверсітэт
Мюнхенскі ўніверсітэт Людвіга-Максіміліяна

Навуковая ступень

доктар медыцыны[d] (1928) і доктар філасофіі (1933)

Альма-матар

Калумбійскі ўніверсітэт
Венскі ўніверсітэт

Узнагароды і прэміі Nobel prize medal.svg Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1973)
Ордэн «Pour le Mérite»
Commons-logo.svg Конрад Захарыяс Лорэнц на Вікісховішчы

Конрад Захарыяс Лорэнц (ням.: Konrad Zacharias Lorenz; 7 лістапада 1903, Вена — 27 лютага 1989, Вена) — аўстрыйскі вучоны, адзін з заснавальнікаў эталогіі — навукі аб паводзінах жывёл, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1973, сумесна з Карлам фон Фрышам і Нікаласам Тынбергенам).

Скончыў медыцынскі факультэт Венскага ўніверсітэта, але медыцынскай практыкай не займаўся, прысвяціў сябе даследаванню паводзін жывёл. У 1920-я гады прайшоў стажыроўку ў Англіі пад кіраўніцтвам вядомага біёлага і філосафа Джуліяна Хакслі. Затым пачаў самастойныя даследаванні ў Аўстрыі.

Быў членам НСДАП. У 1940 годзе стаў прафесарам Кёнігсбергскага ўніверсітэта. У гады Другой сусветнай вайны прызваны ў вермахт і камандзіраваны на Усходні фронт. У 1944 годзе пры адступленні германскай арміі трапіў у савецкі палон і чатыры гады правёў у лагеры для ваеннапалонных у Арменіі. У палоне пачаў працу над кнігай «Адваротны бок люстэрка» і адрокся ад сваіх нацысцкіх перакананняў. У 1948 годзе вярнуўся ў Германію і прывёз дадому свой рукапіс. У 1950 годзе ў Баварыі заснаваў Інстытут фізіялогіі. У 1963 годзе апублікаваў кнігу, прысвечаную агрэсіі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 http://www.nobelprize.org/nobel_prizes/medicine/laureates/1973/lorenz-facts.html Праверана 21 кастрычніка 2013.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Konrad Lorenz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]