Салары: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Frantishak (размовы | уклад) |
Frantishak (размовы | уклад) |
||
Радок 48: | Радок 48: | ||
==Спасылкі== |
==Спасылкі== |
||
{{Commons category|Salar people}} |
|||
*[http://www.chinaculture.org/gb/en_aboutchina/2003-09/24/content_24059.htm Salar Ethnic Minority] |
*[http://www.chinaculture.org/gb/en_aboutchina/2003-09/24/content_24059.htm Salar Ethnic Minority] |
||
*[http://www.islamichina.com/Muslims/Salar.html The Salar People] |
*[http://www.islamichina.com/Muslims/Salar.html The Salar People] |
Версія ад 04:14, 8 кастрычніка 2012
Салары (Salar'er) | |
Агульная колькасць | 136000 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Кітай |
Мова | саларская |
Рэлігія | іслам |
Блізкія этнічныя групы | узбекі, уйгуры |
Салары (саманазва Salar'er) — цюркскі народ, насельнікі памежжа правінцый Цынхай і Ганьсу КНР. Значная частка пражывае ў Сюньхуа-Саларскім аўтаномным павеце правінцыі Цынхай. Агульная колькасць (2011 г.) - 136 тыс. чал.
Гісторыя
Салары паходзяць ад групы цюркаў-мусульман, якія пакінулі ў XIII ст. Самарканд і перасяліліся не далёка ад паўночнай мяжы Тыбета. У 1370 г. яны трапілі ў залежнасць ад Кітая. Сярод вярхушкі салараў распаўсюдзіліся кітайскія тытулы і прозвішчы.
У XVIII ст. сярод мясцовых вернікаў распаўсюдзіліся суфійскія вучэнні. Пад іх уплывам у 1781 г. успыхнула саларскае паўстанне, задушанае кітайскім войскам. У 1895 г. паўстанне паўтарылася, прычым суправаджалася крывавымі сутычкамі з мусульманамі-хуэй.
У 1930-ых гг. салары падтрымалі кітайцаў у барацьбе з Японіяй, служылі ў кітайскай арміі генерала Ма Буфанга, праявілі сябе як адважныя і даволі жорсткія салдаты, што асабліва праявілася ў баях у верасні 1940 г. Пасля вайны частка салараў перайшла на бок кітайскіх камуністаў, але былі і тыя, хто вёў барацьбу да кан. 1950-ых гг.
У нашы дні салары прызнаюцца як афіцыйная нацыянальная меншасць, якая мае адпаведныя правы і прывілегіі.
Асаблівасці культуры
Галоўным заняткам здаўна з'яўляецца ірыгацыйнае земляробства. Вырошчваюць проса, жыта, кукурузу, грэчку, садавіну, гародніну і г. д. Развядзенне жывёлы мае дапаможны характар. Распаўсюджаны цяслярнае, кавальскае, шавецкае рамёствы.
Кухня салараў мае шмат агульнага з кітайцамі і тыбатцамі. Звычайная ежа складаецца з густога супу куджа, лапшы з кавалкамі мяса (бараніны і кураціны), рысу, саланаватага чая з малаком, які ўжываюць разам з хлебам. На святы робяць салодкія піражкі баацзы, аладкі куймак, паравыя пампушкі мома. Ядуць палачкамі.
Салары селяцца буйнымі родамі ў невялікіх вёсках. Хаціны будуюць з гліны і сырой цэглы. Замест фундаменту выкарыстоўваюць камяні. Бліз жытлаў узводзяцца гаспадарчыя пабудовы.
Ад суседзяў салары адрозніваюцца толькі некаторымі элементамі вопраткі. Мужчыны апранаюць невялікі капялюш з тканіны. Жанчыны раней насілі кейту, галаўны ўбор, які прыкрываў валасы, вушы, шыю і частку спіны.
У мінулым хлопцы ўступалі ў шлюб ва ўзросце 16 - 17 гадоў, дзяўчыны яшчэ раней. Сем'і патрылакальныя малыя нуклеарныя і пашыраныя. Пашыраныя сустракаліся радзей. Звычайна гэта былі братэрскія сем'і агней. Была распаўсюджана палігінія.
Ужо ў кан. XVII ст. кітайскія ўлады перадалі зямлю ў карыстанне сем'ям, што садзейнічала знікненню традыцыйных абшчын. Аднак да нашых дзён захоўваюцца сваяцкія саюзы камсен.
-
Салар. Фота 1933 г.
-
Саларская жанчына. Фота 1933 г.
-
Саларскае вяселле. Фота 1932 г.
-
Саларская мячэць. Фота 1933 г.
Мова
Мова салараў належыць да цюркскай моўнай сям'і, вельмі блізкая да уйгурскай і ўзбекскай моў. Адзінай пісьмовасці не мае.
Рэлігія
Асноўная рэлігія — іслам.
Спасылкі
Салары на Вікісховішчы |