Эстэтыка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: ka, kk, lb, lij
др r2.7.3) (робат змяніў: ar:جماليات
Радок 46: Радок 46:
[[Катэгорыя:Эстэтыка| ]]
[[Катэгорыя:Эстэтыка| ]]


[[ar:علم الجمال]]
[[ar:جماليات]]
[[az:Estetika]]
[[az:Estetika]]
[[be-x-old:Эстэтыка]]
[[be-x-old:Эстэтыка]]

Версія ад 11:50, 28 кастрычніка 2012

Першая старонка "Эстэтыкі" (1750) Аляксандра Готліба Баумгартэна (1714–1762)

Эстэтыка (стар.-грэч.: αἰσθητικός — пачуццёвы, ад αἴσθημα — пачуцце, пачуццёвае ўспрыманне) — навука, якая вывучае прыроду (функцыі, нормы, агульныя законы і заканамернасці) эстэтычнай свядомасці (дзейнасці людзей і супольніцтва, а таксама быцця).

Уводзіны

Мэтай эстэтыкі з’яўляецца філасофскае вывучэнне мастацтва і фарміраванне крытычных меркаванняў адносна мастацтва. Эстэтыка ахоплівае акрамя пытанняў адносна прыроды прыгажосці, таксама агульныя пытанні па ацэнцы мастацкіх прадметаў – што мы маем на ўвазе, калі кажам, што нейкі мастацкі твор з'яўляецца добрым, каштоўным і як мы вызначаем стандарты такога меркавання.

Аб'ектыўныя падыходы сцвярджаюць, што прыгажосць або каштоўнасць ёсць у самім аб'екце і што самі эстэтычныя меркаванні з'яўляюцца або вернымі або памылковымі. Суб'ектыўныя погляды разглядаюць каштоўнасць як нешта, прыўнесенае назіральнікам, – яна можа быць справай чыста асабістых прэферэнцый або, як лічыў Кант, як нешта, што можа быць агульна ўзгодненым. Існуюць таксама розныя падыходы да ацэнкі прыгажосці і мастацкіх вырабаў, уключаючы аналітычныя пазіцыі, якія абмяркоўваюць стандарты і логіку такой ацэнкі.

Па меркаванню сучаснага эстэтыка, прафесара Бостанскага ўніверсітэта Севярына Брыйна (Severyn T. Bruyn), эстэтыка адносіцца да аксіялогіі, аднаму з раздзелаў філасофіі і цесна звязана з філасофіяй мастацтва.

Гісторыя тэрміна

Упершыню эстэтыка як тэрмін была ўжыта Баўмгартэнам ў 1735 г. для абазначэння стратэгіі даследвання пачуццёвых ведаў. Першапачаткова эстэтыка меркавала зразуменне здольнасцяў пачуццёвага пазнання (праз мастацтва, сферу чалавечай эмоцыі), але с цягам часу распаўсюдзілася не толькі на творы мастацтва, але і на прыроду, і на сферу чалавечых узаемаадносін.

Сусветна вядомыя эстэтыкі

Эстэтычная думка Беларусі

Адным з самых аўтарытэтных сучасных беларускіх эстэтыкаў з'яўляецца Мікалай Крукоўскі (нар. ў 1923 г.).

Гл. таксама

Літаратура

  • Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917―1934 гг.) / У. М. Конан. - Мінск: Навука і тэхніка, 1968. - 187, [2] с.
  • Эстэтыка: вучэб.-метад. комплекс / С.А. Шыдлоўскі. – Наваполацк: ПДУ, 2010. – 116 с.
  • Бахтин М.М. Вопросы литературы и эстетики. — М., 1975.
  • Лосев А. Ф. История античной эстетики. - М.: Искусство, 1975. 776 стр.

У Сеціве

Шаблон:Philo-stub Шаблон:Art-stub