Уолт Уітмен: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: pnb:والٹ وہٹمین
Радок 75: Радок 75:
[[oc:Walt Whitman]]
[[oc:Walt Whitman]]
[[pl:Walt Whitman]]
[[pl:Walt Whitman]]
[[pnb:والٹ وہٹمین]]
[[ps:والټ وايټمېن]]
[[ps:والټ وايټمېن]]
[[pt:Walt Whitman]]
[[pt:Walt Whitman]]

Версія ад 13:37, 21 снежня 2012

Уолт Уітмен

Уолт УІ́ТМЕН (англ.: Walt Whitman; 31.5.1819, Уэст-Хілс, штат Нью-Ёрк, ЗША — 26.3.1892) — амерыканскі паэт.

Біяграфічныя звесткі

Працаваў наборшчыкам, настаўнікам, рэдактарам газет. Друкаваўся з 1840-х г.

Творчасць

Яго паэтычнае майстэрства фарміравалася пад уплывам Дж. Байрана, П. Шэлі, Г. Гейнэ, што абумовіла цікавасць У.Уітмена да праблем прыроды і цывілізацыі, салідарнасці краін і народаў, адзінства ўсяго жывога на зямлі, дэмакратычнага развіцця грамадства, асобы і мас, свабоды і абавязку. Сусветную вядомасць прынесла кніга вершаў «Лісце травы» (1855; дапоўненая перавыдавалася шмат разоў), якая насычана біблейскімі вобразамі і матывамі, уключае элементы прозы і навуковую тэрміналогію; філасафічнасць суправаджаецца лірызмам і музычнасцю, манументальныя сцэны — імгненнымі замалёўкамі. Пад уражаннем трагічных падзей грамадзянскай вайны 1861-65 стварыў паэтычныя цыклы «Барабанны бой» і «Калі ў двары перад домам цвіў гэтай вясною бэз» (абодва 1865). Аўтар кнігі публіцыстыкі «Дэмакратычныя далячыні» (1871), апавяданняў, артыкулаў.

Беларускія пераклады

  • Лісце травы: (частка вершаў і ўрыўкі паэм з аднайменнай кнігі) / Пер. з англ. Я. Сіпакова. — Мн.: Мастац.літ., 1978.
  • Спеў аб Гаяваце: Паэма / Г. Лангфэла. Лісце травы: Вершы / У. Уітмен. Пер.з англ. А. Куляшова, Я. Сіпакова; Прадм. М. Тычыны. — Мн.: Мас.літ., 1994. — 303 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры). ISBN 5-340-01366-9

На беларускую мову вершы У. Уітмена перакладалі Ю. Гаўрук, Я. Семяжон, Я. Сіпакоў, К. Цвірка.

Літаратура

  • Сіпакоў Я. Вершаруб з Доўгай выспы // Маладосць. 1969. № 5.

Шаблон:Link GA