Вікторыя Фёдараўна Азаранка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 40: Радок 40:
{{АГ-медаль|Бронза|Летнія|2012|[[Тэніс на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 — жаночы адзіночны турнір|Адзіночны разрад]]}}
{{АГ-медаль|Бронза|Летнія|2012|[[Тэніс на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 — жаночы адзіночны турнір|Адзіночны разрад]]}}
{{АГ-ніз}}
{{АГ-ніз}}
'''Вікторыя Фёдараўна Азаранка''' ({{ДН|31|7|1989}}, [[Мінск]]) — беларуская [[тэніс]]істка. Былая першая ракетка свету сярод юніёрак, пераможца двух юніёрскіх турніраў Вялікага Шлема. Заслужаны майстар спорту [[Беларусь|Рэспублікі Беларусь]] (2010). Алімпійская чампіёнка ў змяшаным парным разрадзе і бронзавы прызёр Гульняў-2012 у жаночым адзіночным разрадзе. Пераможца двух турніраў Вялікага шлема ў змяшаным парным разрадзе. Першая беларуская тэнісістка — пераможца двух турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе, першая беларуска на вяршыні рэйтынгу WTA (2012—2013 гады).
'''Вікторыя Фёдараўна Азаранка''' ({{ДН|31|7|1989}}, [[Мінск]]) — беларуская [[тэніс]]істка. Былая першая ракетка свету сярод юніёрак, пераможца двух юніёрскіх турніраў [[Турніры Вялікага шлема|Вялікага Шлема]]. Заслужаны майстар спорту [[Беларусь|Рэспублікі Беларусь]] (2010). Алімпійская чампіёнка ў змяшаным парным разрадзе і бронзавы прызёр Гульняў-2012 у жаночым адзіночным разрадзе. Пераможца двух турніраў Вялікага шлема ў змяшаным парным разрадзе. Першая беларуская тэнісістка — пераможца двух турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе, першая беларуска на вяршыні рэйтынгу [[WTA]] (2012—2013 гады).


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
<!--Маці — метадыст цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе, бацька — вадзіцель.-->Тэнісам Вікторыя займаецца з 7 гадоў. Да восені 2004 года Вікторыя Азаранка трэніравалася ў [[Беларусь|Беларусі]], рэгулярна выязджаючы на міжнародныя турніры. Пачаткам выступлення на міжнародных юнацкіх турнірах стаў 2002 год, а ўжо ў 2003 годзе Вікторыя выйграла першы міжнародны турнір у Ташкенце.
<!--Маці — метадыст цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе, бацька — вадзіцель.-->Тэнісам Вікторыя займаецца з 7 гадоў. Да восені 2004 года Вікторыя Азаранка трэніравалася ў [[Беларусь|Беларусі]], рэгулярна выязджаючы на міжнародныя турніры. Пачаткам выступлення на міжнародных юнацкіх турнірах стаў 2002 год, а ўжо ў 2003 годзе Вікторыя выйграла першы міжнародны турнір у [[Горад Ташкент|Ташкенце]].
У кастрычніку 2004 года перабралася ў [[Горад Марбелля|Марбеллю]] ([[Іспанія]]), каб трэніравацца ў тэніснай акадэміі. Трэнерам стаў нямецкі адмысловец, колішні трэнер [[Штэфі Граф]]. Знаходжанне ў Іспаніі аплачваў беларускі спонсар — «[[Белтэхэкспарт]]». Пазней Вікторыя перабралася ў Скоттсдэйл (штат Арызона, ЗША), дзё ёю апекавалася сям'я расійскага хакеіста Мікалая Хабібуліна.
У кастрычніку 2004 года перабралася ў [[Горад Марбелля|Марбеллю]] ([[Іспанія]]), каб трэніравацца ў тэніснай акадэміі. Трэнерам стаў нямецкі адмысловец, колішні трэнер [[Штэфі Граф]]. Знаходжанне ў Іспаніі аплачваў беларускі спонсар — «[[Белтэхэкспарт]]». Пазней Вікторыя перабралася ў Скоцдэйл (штат Арызона, ЗША), дзё ёю апекавалася сям'я расійскага хакеіста Мікалая Хабібуліна.
Сёння Вікторыя Азаранка пражывае ў Манака.
Сёння Вікторыя Азаранка пражывае ў [[Манака|Манака]].


== Юніёрская кар'ера ==
== Юніёрская кар'ера ==

Версія ад 19:36, 8 сакавіка 2013

Тэніс
Вікторыя Азаранка
Нарадзілася 31 ліпеня 1989(1989-07-31) (34 гады)
Мінск, БССР
Грамадзянства Беларусь
Рэзідэнцыя
Рост 183 см
Вага 66 кг
Прафесійная кар’ера з 2003
Вядучая рука правая
Удар злева двухручны
Трэнер(ы) Самюэль Cюмік
Дэйв Мэцьюс
Прызавыя грошы 19 760 928
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 362—132
Тытулы 16 WTA, 1 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 1 (30 студзеня 2012)
Цяперашні рэйтынг 2 (18 лютага 2013)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія перамога (2012, 2013)
Францыя 1/4 фіналу (2009, 2011)
ЗША фінал (2012)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 135-51
Тытулы 6 WTA, 3 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 7 (7 ліпеня 2008)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія фінал (2008, 2011)
Францыя фінал (2009)
ЗША

2-гі круг (2009) |- bgcolor="#B0E0E6" align=center |colspan=3 | Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды

Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 8 кастрычніка 2012
Алімпійскія ўзнагароды
Тэніс (жанчыны)
Золата Лондан 2012 Змяшаны парны разрад
Бронза Лондан 2012 Адзіночны разрад

Вікторыя Фёдараўна Азаранка (31 ліпеня 1989, Мінск) — беларуская тэнісістка. Былая першая ракетка свету сярод юніёрак, пераможца двух юніёрскіх турніраў Вялікага Шлема. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2010). Алімпійская чампіёнка ў змяшаным парным разрадзе і бронзавы прызёр Гульняў-2012 у жаночым адзіночным разрадзе. Пераможца двух турніраў Вялікага шлема ў змяшаным парным разрадзе. Першая беларуская тэнісістка — пераможца двух турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе, першая беларуска на вяршыні рэйтынгу WTA (2012—2013 гады).

Біяграфія

Тэнісам Вікторыя займаецца з 7 гадоў. Да восені 2004 года Вікторыя Азаранка трэніравалася ў Беларусі, рэгулярна выязджаючы на міжнародныя турніры. Пачаткам выступлення на міжнародных юнацкіх турнірах стаў 2002 год, а ўжо ў 2003 годзе Вікторыя выйграла першы міжнародны турнір у Ташкенце. У кастрычніку 2004 года перабралася ў Марбеллю (Іспанія), каб трэніравацца ў тэніснай акадэміі. Трэнерам стаў нямецкі адмысловец, колішні трэнер Штэфі Граф. Знаходжанне ў Іспаніі аплачваў беларускі спонсар — «Белтэхэкспарт». Пазней Вікторыя перабралася ў Скоцдэйл (штат Арызона, ЗША), дзё ёю апекавалася сям'я расійскага хакеіста Мікалая Хабібуліна. Сёння Вікторыя Азаранка пражывае ў Манака.

Юніёрская кар'ера

Будучы юніёркаю, Вікторыя Азаранка стала чампіёнкаю Еўропы ў парным разрадзе сярод 14-гадовых і пераможцаю каманднага Кубка Еўропы ва ўзросце да 14 і 16 гадоў. На яе рахунку — перамога на юнацкіх турнірах «Вялікага шлема»: Уімблдон у парным разрадзе (чэрвэнь 2004 года; разам з беларускаю Вольгай Гаварцовай), Адкрыты чампіянат Аўстраліі (Australian Open) у адзіночным і парным разрадах (студзень 2005), Адкрыты чампіянат Францыі (Roland Garros) у парным разрадзе (2005; разам з вянгеркай Агнеш Савай), Адкрыты чампіянат ЗША ў адзіночным разрадзе (2005). Дзякуючы гэтым дасягненням у 2005 годзе Азаранка заняла першы радок у рэйтынгу дзяўчын-тэнісістак ва ўзроставай катэгорыі да 18 гадоў (31 студзеня 2005 года), а па выніках сезону стала чампіёнкаю свету сярод юніёрак па версіі Міжнароднай тэніснай федэрацыі ITF. 2005 год стаў апошнім у юніёрскай кар'еры Азаранкі — у кастрычніку 2005 года Вікторыя была ўжо ў шэрагу 200 лепшых тэнісістак свету: у рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) яна займала 149-е месца.

Першыя гады дарослай кар'еры

У 2007 годзе Вікторыя Азаранка ў пары з Максімам Мірным выйграе свой першы дарослы турнір Вялікага шлема ў змяшаным парным разрадзе — беларуская пара не мае роўных на Адкрытым чампіянаце ЗША. У 2008 годзе таксама ў змяшаным парным разрадзе Вікторыя Азаранка ў пары з амерыканскім тэнісістам Бобам Браянам здабывае тытул на Адкрытым чампіянаце Францыі.

2009

Сезон-2009 пачаўся для Вікторыі з доўгачаканай перамогі: 10 студзеня яна ўпершыню ў кар'еры перамагла на турніры WTA (Брысбен, прызавы фонд $220 тыс.), перайграўшы францужанку Марыён Барталі. Раней Вікторыя 4 разы доходзіла да фіналаў падобных турніраў. У сярэдзіне студзеня Азаранка заняла ў сусветным рейтынгу 14-ю пазіцыю. На Адкрытым чампіянаце Аўстраліі (Australian Open) Азаранка была расстаўлена з нумарам 13 і дайшла да чацвёртага кругу, дзе яе суперніцаю стала амерыканка Сярэна Уільямс. Пры ліку 6-3, 2-4 Вікторыя мусіла адмовіцца ад далейшае барацьбы ў сувязі з праблемамі са здароўем.

22 лютага 2009 года Вікторыя Азаранка стала пераможцай турніру WTA Regions Morgan Championships-2009, які праходзіў у Мэмфісе (ЗША). Гэты турнір яна выйграла не толькі ў адзіночным, але і ў парным разрадах (разам з датчанкаю Каралін Вазняцкі).

У сакавіку 2009 года на турніры ў Індыян-Уэлсе (ЗША) з агульным прызавым фондам $4,5 млн. Вікторыя Азаранка стала пераможцай жаночых парных спаборніцтваў (разам з расіянкаю Верай Званаровай) і дайшла да паўфіналу ў адзіночным разрадзе. У апублікаваным 23 сакавіка 2009 года рэйтынгу WTA Азаранка заняла 10-ю пазіцыю, як у адзіночным, так і ў парным разрадах, упершыню ў кар'еры прабіўшыся ў дзясятку мацнейшых тэнісістак свету.

4 красавiка 2009 года найлепшая беларуская тэнісістка стала пераможцаю супер-турніру WTA ў Маямі з прызавым фондам $4,5 млн. На шляху да перамогі яна перайграла аўстралійку Саманту Стосур, расіянку Святлану Кузняцову і ўпершыню — Сярэну Уільямс. Пасля трыумфу на кортах Маямі Азаранка ў рэйтынгу WTA перамясцілася на 8-ю пазіцыю.

На турніры ў Рыме Вікторыя дасягнула паўфіналу, дзе прайграла Святлане Кузняцовай. На турніры ў Мадрыдзе беларуская тэнісістка спынілася на стадыі трэцяга кругу, затое ўдзел у Адкрытым чампіянаце Францыі (Roland Garros) атрымаўся досыць удалым: будучы расстаўленаю ў адзіночным разрадзе з нумарам 9, Вікторыя дайшла да чвэрцьфіналу, абыграўшы мінулагоднюю пераможцу сербку Ану Іванавіч, але саступіўшы ва ўпартым трохсэтавым паядынку першай ракетцы турніру расіянцы Дынары Сафінай (6-1 4-6 2-6). У парным разрадзе Вікторыя выступала з расіянкаю Аленай Вяснінай і дайшла да фіналу спаборніцтваў.

На Уімблдоне Вікторыя Азаранка атрымала ад арганізатараў 8 нумар у сетцы спаборніцтваў і дайшла да чвэрцьфіналу, саступіўшы будучай пераможцы турніру Сярэне Уільямс з лікам 2-6, 3-6.

Па выніках 2009 года ў рэйтынг-лісце WTA Вікторыя Азаранка заняла 7-е месца, выйграўшы 45 з 60 праведзеных матчаў, здабыўшы тры тытулы ў адзіночным і два — у парным разрадах і ўпершыню ў кар'еры адабраўшыся на Выніковы турнір WTA.

2010

У студзені Вікторыя дайшла да чвэрцьфіналу турніру ў Сіднэі, прайграўшы расіянцы Алене Дзяменцьевай, на Адкрытым чампіянаце Аўстраліі на чвэрцьфінальнай стадыі саступіла ва ўпартым трохсэтавым паядынку Сярэне Уільямс, а ў лютым на турніры ў Дубаі дайшла да фіналу, дзе прайграла былой першай ракетцы свету Вінус Уільямс. Увесь час Азаранка мела сур'ёзныя праблемы са здароўем і кепскімі фізічнымі кандыцыямі, у выніку чаго страціла больш за 10 пазіцый у рэйтынгу WTA. Усплёск адбыўся напрыканцы лета: 1 жніўня 2010 года Вікторыя Азаранка выйграла турнір у Стэнфардзе (Каліфорнія, ЗША) з прызавым фондам $700 тыс., у фінале перайграўшы дзейсную на той момант чампіёнку турніру Марыён Барталі. наступным стаў турнір у амерыканскім горадзе Цынцынаці. Сыграўшы толькі адзін матч у адзіночным разрадзе, у парным Вікторыя (разам з расіянкаю Марыяй Кірыленкаю) здабыла першы за больш чым год тытул. Увосень Азаранка дайшла да паўфіналу турніру ў Токіа, а 24 кастрычніка ў Маскве беларуская тэнісістка выйграла Кубак Крамля. Дасягнутыя вынікі дазволілі беларусцы вярнуцца ў Топ-10 WTA і зноў удзельнічаць у Выніковым турніры WTA ў Досе.

2011

Сезон-2011 пачаўся для Вікторыі дасягненнем чвэрцьфіналу турніру ў аўстралійскім Сіднэі, дзе яна саступіла бяльгійцы Кім Клістарс, а таксама не зусім удалым выступленнем на Australian Open, дзе яна прайграла кітайскай тэнісістцы Лі На ў чацвёртым крузе. У парным разрадзе на турніры ў Мельбурне дуэт Азаранка-Кірыленка дайшоў да фіналу, але здабыць тытул у беларуска-расійскага тандэму не атрымалася.

2 красавіка 2011 года Вікторыя Азаранка ў другі раз стала пераможцай на буйным турніры ў амерыканскім Маямі, пасля чаго ўзнялася на 6-ы радок сусветнага тэніснага рэйтынгу. 10 красавіка яна выйграла тэнісны турнір з прызавым фондам $220 тыс. у іспанскай Марбэллі і ўпершыню ў кар'еры заняла 5-ы радок сусветнага тэніснага рэйтынгу. На грунтовым турніры ў Мадрыдзе Азаранка дасягае фіналу, саступіўшы ў зацятай барацьбе чэшцы Квітавай, а ў Рыме на стадыі чвэрцьфіналу вымушаная адмовіцца ад барацьбы з-за праблемаў са здароўем. У парным разрадзе Азаранка працягвае супрацоўніцтва з расіянкаю Марыяй Кірыленкаю, дайшоўшы да паўфіналаў ў Дубаі і Індыян-Уэлсе. На супертурніры ў Мадрыдзе беларуска-расійскі дуэт выйграе тытул, а на Roland Garros дзяўчыны даходзяць да чвэрцьфіналу. У адзіночным разрадзе на кортах Roland Garros Вікторыя таксама спыняецца на чвэрцьфінальнай стадыі, не змогшы знайсці аргументаў супраць кітаянкі Лі. На Уімблдоне Вікторыя дайшла да паўфіналу, у якім саступіла ў трох сэтах чэшцы Петры Квітавай. У парным разрадзе Азаранка/Кірыленка здабываюць галоўны трафей турніру ў Стэнфардзе і даходзяць да фіналу ў канадскім горадзе Таронта. У верасні 2011 года Азаранка ўзнялася на трэцяе месца ў сусветным рейтынгу WTA. Дасягнуты чвэрцьфінал у парным разрадзе на турніры ў Токіа, а ў адзіночным разрадзе Азаранка здабывае чарговы тытул на турніры ў Люксембурзе. На Выніковым чампіянаце Жаночай тэніснай асацыяцыі ў Стамбуле Вікторыя ўпэўнена даходзіць да фіналу, дзе зноў саступае Петры Квітавай.

2012

Сезон-2012 пачынаецца ў высокім тэмпе. 13 студзеня 2012 года Вікторыя Азаранка выйграла турнір у Сіднэі (Аўстралія) з прызавым фондам $637 тыс. 28 студзеня 2012 года выйграла Australian Open, стаўшы, такім чынам, першаю ў гісторыі тэніса прадстаўніцаю Беларусі — пераможцаю турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (першаю беларускаю ў фінале турніраў Вялікага Шлема была Наталля Зверава). У фінальным матчы Азаранка літаральна разграміла Марыю Шарапаву (6:3, 6:0). З 30 студзеня па 10 чэрвеня 2012 года Азаранка ўзначальвала сусветны рейтынг WTA. У гэты перыяд Вікторыя выйграла прадстаўнічы турнір у Досе (Катар) і турнір катэгорыі Premier Mandatory ў амерыканскім горадзе Індыян-Уэлс. Пераможная серыя Азаранкі з пачатку года склала 26 матчаў. Пачынаючы з канца сакавіка назіралася пагаршэнне вынікаў. Пераможная серыя Азаранкі перарвалася ў чвэрцьфінале турніру ў Маямі (прызавы фонд - больш за $4.828 тыс.), дзе Вікторыя саступіла францужанцы Марыён Барталі. У турніры катэгорыі Premier Series у Штутгарце (ФРГ) з прызавым фондам $740 тыс. Вікторыя, аднак, дайшла да фіналу, у якім упершыню за доўгі час саступіла Марыі Шарапавай. У прадстаўнічым турніры катэгорыі Premier Mandatory ў Мадрыдзе (прызавы фонд - больш за $5.189 тыс.) Азаранка зноў дайшла да фінальнай стадыі, але зноў прайграла, тым разам Сярэне Уільямс. Не надта паспяховае выступленне на Адкрытым чампіянаце Францыі (прайграла ў 4 крузе славачцы Дамініцы Цыбулкавай) не дазволіла Азаранцы ўтрымацца на вяршыні рэйтынгу, і яна на 4 тыдні саступіла першы радок расіянцы Марыі Шарапавай. На кортах Уімблдону Вікторыя вельмі ўпэўнена прайшла па турнірнай сетцы, але ў паўфінале зноў саступіла Сярэне Уільямс, якая на працягу матчу выдала рэкордную серыю эйсаў. На Алімпійскіх гульнях у Лондане беларуская змяшаная тэнісная пара ў складзе Максіма Мірнага і Вікторыі Азаранкі выйграла золата — беларускія тэнісісты сталі алімпійскімі чампіёнамі. У адзіночным разрадзе Вікторыя Азаранка прайграла ў паўфінале будучай алімпійскай чампіёнцы амерыканцы Сярэне Уільямс, але выйграла матч за бронзавы мядаль у расіянкі Марыі Кірыленкі. Пасля Алімпіяды Азаранка вярнулася на вяршыню рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі і ўтрымлівала лідарства на працягу 32 тыдняў. За гэты час Вікторыя дайшла да фіналу Адкрытага чампіяната ЗША, саступіўшы ў зацятай 3-сэтавай барацьбе малодшай з сясцёр Уільямс (Азаранка вяла ў апошнім сэце 5:3, але двойчы не выкарыстала шанец здабыць галоўны трафей турніру), восенню выйграла прэстыжны Адкрыты чампіянат Кітая, стаўшы першаю тэнісісткаю, у якой атрымалася выйграць два супер-турніры катэгорыі Premier Mandatory за адзін сезон (першы Вікторыя выйграла ў Індыян-Уэлсе), а таксама турнір WTA ў Лінцы. Такім чынам, у сезоне-2012 Азаранка выйграла 6 турніраў, давёўшы колькасць тытулаў да 14. На Выніковым чампіянаце ў Стамбуле Азаранка спынілася на стадыі паўфіналу, прайграўшы Марыі Шарапавай, але нягледзячы на гэта, захавала за сабою тытул лідара сусветнага рэйтынгу. Таксама Азаранка за 2012 год зарабіла рэкордную суму прызавых грошай, абагнаўшы па гэтым паказчыку Сярэну Уільямс.

2013

26 студзеня 2013 года Вікторыя Азаранка другі раз запар выйграла Australian Open, перамогшы ў драматычным трохсэтавым паядынку кітайскую тэнісістку Лі На (5 нумар сусветнага рэйтынгу), а 17 лютага паспяхова абараніла тытул пераможцы турніру ў Досе, упершыню з 2009 года перамогшы Сярэну Уільямс. Аднак гэтая перамога не дазволіла Азаранцы ўтрымаць першы радок у рэйтынгу WTA, паколькі яна не атрымала за перамогу новых пунктаў, у адрозненне ад Уільямс, якая летась не ўдзельнічала ў гэтым турніры. Пачынаючы з 18 лютага Вікторыя Азаранка — на другім месцы ў рэйтынгу, а яе лідарства працягвалася агулам 51 тыдзень — гэта 10 вынік ад пачатку Адкрытай эры і трэці — сярод дзейсных спартсменак (Сярэна Уільямс — 124 тыдні, Каралін Вазняцкі — 67 тыдняў).

Перамогі ў турнірах WTA Tour у адзіночным разрадзе

  • 2009 — Брысбэйн (Аўстралія)
  • 2009 — Мэмфіс (ЗША)
  • 2009 — Маямі (ЗША)
  • 2010 — Стэнфард (ЗША)
  • 2010 — Масква (Расея)
  • 2011 — Люксембург (Люксембург)
  • 2011 — Марбэлля (Іпанія)
  • 2011 — Маямі (ЗША)
  • 2012 — Сіднэй (Аўстралія)
  • 2012 — Адкрыты чампіянат Аўстраліі (Мельбурн, Аўстралія)
  • 2012 — Доха (Катар)
  • 2012 — Індыян-Уэлс (ЗША)
  • 2012 — Адкрыты чампіянат Кітая (Пякін, КНР)
  • 2012 — Лінц (Аўстрыя)
  • 2013 — Адкрыты чампіянат Аўстраліі (Мельбурн, Аўстралія)
  • 2013 — Доха (Катар)

Перамогі ў турнірах WTA Tour у парным разрадзе

  • 2006 — Ташкент (Узбекістан) — у пары з Таццянай Пучак
  • 2009 — Мэмфіс (ЗША)- у пары з Каралін Вазняцкі
  • 2009 — Індыян-Уэлс (ЗША) — у пары з Верай Званаровай
  • 2010 — Цынцынаці (ЗША) — у пары з Марыяй Кірыленкай
  • 2011 — Мадрыд (Іспанія) — у пары з Марыяй Кірыленкай
  • 2011 — Стэнфард (ЗША) — у пары з Марыяй Кірыленкай

Перамогі ў змяшаным парным разрадзе

  • 2007 — Адкрыты чампіянат ЗША — у пары з Максімам Мірным
  • 2008 — Адкрыты чампіянат Францыі — у пары з Бобам Браянам
  • 2012 — Алімпійскія гульні ў Лондане — у пары з Максімам Мірным

Літаратура

  • Азаренко Виктория // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by

Спасылкі


  1. WTA website