Вадасховішча: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.3) (робат дадаў: nn:Vassreservoar
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 54 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q131681 (translate me)
Радок 43: Радок 43:
[[Катэгорыя:Гідралогія]]
[[Катэгорыя:Гідралогія]]
[[Катэгорыя:Гідратэхніка]]
[[Катэгорыя:Гідратэхніка]]

[[an:Entibo]]
[[ar:خزان مائي]]
[[az:Su anbarı]]
[[be-x-old:Вадасховішча]]
[[bg:Язовир]]
[[bs:Vještačko jezero]]
[[ca:Embassament]]
[[cs:Přehradní nádrž]]
[[cv:Шывуправ]]
[[da:Reservoir]]
[[de:Stausee]]
[[el:Τεχνητή λίμνη]]
[[en:Reservoir]]
[[eo:Baraĵlago]]
[[es:Embalse]]
[[et:Veehoidla]]
[[eu:Urtegi]]
[[fa:مخزن سد]]
[[fi:Tekojärvi]]
[[fr:Lac de barrage]]
[[he:מאגר מים]]
[[hr:Umjetno jezero]]
[[id:Waduk]]
[[it:Lago artificiale]]
[[ja:ため池]]
[[jv:Wadhuk]]
[[ka:წყალსაცავი]]
[[kk:Бөген түрлері]]
[[ko:저수지]]
[[lt:Tvenkinys]]
[[ltg:Iudiņture]]
[[my:ရေလှောင်တမံ]]
[[ne:जलासय]]
[[nl:Stuwmeer]]
[[nn:Vassreservoar]]
[[no:Kunstig innsjø]]
[[pl:Zbiornik retencyjny]]
[[pt:Lago artificial]]
[[qu:Hark'a qucha]]
[[ro:Lac de acumulare]]
[[ru:Водохранилище]]
[[sh:Umjetno jezero]]
[[simple:Reservoir]]
[[sk:Priehradná nádrž]]
[[sl:Akumulacijsko jezero]]
[[sr:Вештачко језеро]]
[[sv:Vattenmagasin]]
[[th:อ่างเก็บน้ำ]]
[[tr:Baraj gölü]]
[[tt:Сусаклагыч]]
[[uk:Водосховище]]
[[yi:רעזערווואר]]
[[zh:水庫]]
[[zh-yue:水塘]]

Версія ад 08:41, 9 сакавіка 2013

Вадасховішча Круоніскай ГАЭС (Літва) на Нёмане

Вадасховішча — штучны вадаём, утвораны, як правіла, у даліне ракі вадападпорнымі будынкамі для назапашвання і захоўвання вады ў мэтах яе выкарыстання ў народнай гаспадарцы.

Вадасховішчы дзеляцца на 2 тыпы: азёрныя і рачныя. Для вадасховішчаў азёрнага тыпу характэрна фарміраванне водных мас, якія істотна адрозніваюцца па сваіх фізічных уласцівасцях ад уласцівасцяў вод прытокаў. Плыні ў гэтых вадасховішчах звязаныя больш за усё з вятрамі. Вадасховішчы рачнога (рэчышчавага) тыпу маюць выцягнутую форму, плыні ў іх, звычайна, сцёкавыя; водная маса па сваіх характарыстыках блізкая рачным водам.

Асноўнымі параметрамі вадасховішча з'яўляюцца аб'ём, плошча паверхні і амплітуда вагання ўзроўняў вады ва ўмовах яго эксплуатацыі.

Стварэнне вадасховішчаў істотна змяняе ландшафт рачных далін, а рэгуляванне імі сцёку пераўтварае натуральны гідралагічны рэжым ракі ў межах падпора. Змены гідралагічнага рэжыму, выкліканыя стварэннем вадасховішчаў, адбываюцца таксама і ў ніжнім б'ефе гідравузлоў, часам на працягу дзясяткаў і нават сотняў кілямэтраў. Адмысловае значэнне мае памяншэнне паводак, у выніку чаго пагаршаюцца умовы нерасту рыб і вырастання травы на паплавах. Памяншэнне хуткасці плыні выклікае выпадзенне наносаў і заглейвання вадасховішчаў; змяняецца тэмпературны і лёдавы рэжым, у ніжнім б'ефе ўтвараецца палонка, якая не замярзае ўсю зіму.

На вадасховішчах вышыня ветравых хваль большая, чым на рэках (да 3 м і больш).

Гідрабіялагічны рэжым вадасховішчаў істотна адрозніваецца ад рэжыму рэк: біямаса ў вадасховішча ўтвараецца інтэнсіўней, змяняецца краявідавы склад флоры і фаўны.

Найбуйнейшыя вадасховішчы

Верхавіны дрэваў лесу, затопленага ў 1950-ых, усё яшчэ паказваюцца над вадой вадасховішча Тынару (Квінслэнд, Аўстралія)

Найбуйнейшымі па плошчы паверхні вадасховішчамі свету з'яўляюцца:

  1. Возера Вольта (8482 км²; Гана)
  2. Смолвуд (6527 км²; Канада)
  3. Куйбышаўскае вадасховішча (6450 км²; Расія)
  4. Возера Карыба (5580 км²; Зімбабве, Замбія)
  5. Бухтармінскае вадасховішча (5490 км²; Казахстан)
  6. Брацкае вадасховішча (5426 км²; Расія)
  7. Возера Насэр (5248 км²; Егіпет, Судан)
  8. Рыбінскае вадасховішча (4580 км²; Расія)

Найбуйнейшымі вадасховішчамі па поўным аб'ёме назапашваемай вады з'яўляюцца:

  1. Возера Вікторыя (204,8 км³; Уганда)
  2. Брацкае вадасховішча (169,3 км³; Расія)
  3. Возера Карыба (160,3 км³; Зімбабве, Замбія)
  4. Возера Насэр (160 км³; Егіпет)
  5. Возера Вольта (148 км³; Гана)
  6. Даніэль Джонсан (141,2 км³; Канада)
  7. Гуры (138 км³; Венесуэла)
  8. Тартар (85 км³; Ірак)
  9. Краснаярскае вадасховішча (73,3 км³; Расія)
  10. Гордан Хрум (70,1 км³; Канада)

Крыніцы

  • Авакян А. Б., Шарапов В. А. Водохранилища гидроэлектростанций СССР, М.-Л., 1968.