Кузьма Венедыктавіч Кісялёў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
− 5 categories using HotCat
Радок 30: Радок 30:
[[Катэгорыя:Міністры аховы здароўя БССР]]
[[Катэгорыя:Міністры аховы здароўя БССР]]
[[Катэгорыя:Міністры замежных спраў БССР]]
[[Катэгорыя:Міністры замежных спраў БССР]]
[[Катэгорыя:Народныя камісары БССР]]


{{politic-stub}}
{{politic-stub}}

Версія ад 14:56, 10 кастрычніка 2013

Кузьма Венедыктавіч Кісялёў (1 лістапада 1903, Лабковічы, Магілёўская вобласць — 4 мая 1977) — беларускі палітык і дыпламат.

Біяграфія

Скончыў медыцынскі факультэт Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці ўрач-неўрапатолаг, Інстытут чырвонай прафесуры ў Маскве. З 1932 па 1937 гады К. В. Кісялёў — навуковы супрацоўнік Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны. У 1936 годзе стаў кандыдатам медыцынскіх навук.

З 1937 па 1938 гады — народны камісар аховы здароўя БССР, з 1938 па 1940 гады — старшыня Савета народных камісараў БССР. У 1941—1942 гадах працаваў дырэктарам медыцынскага выдавецтва ў г. Маскве, старшынёй Ульянаўскага абласнога выканаўчага камітэта, з 1943 па 1944 гадах быў першым намеснікам старшыні Савета народных камісараў Беларускай ССР.

З 1944 па 1958 гады — першы намеснік старшыні СНК і наркам (з 1946 міністр) замежных спраў БССР. З 1958 па 1966 гады — Міністр замежных спраў Беларускай ССР. Меў ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, Вярхоўнага Савета БССР і членам ЦК КПБ.

Аўтар успамінаў «Запіскі савецкага дыпламата» (1974).

Спасылкі

Шаблон:Главы ўрада Беларусі Шаблон:Главы ўрадаў Беларусі

Шаблон:Politic-stub