Уладзімір Уладзіміравіч Макей
Уладзімір Уладзіміравіч Макей | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў Сяргей Румас |
||||||
Папярэднік | Сяргей Мартынаў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 жніўня 1958 (63 гады) |
||||||
Жонка | Вера Аляксандраўна Палякова-Макей | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, дыпламат, ваенны | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Уладзі́мір Уладзі́міравіч Маке́й (нар. 5 жніўня 1958, Некрашэвічы, Турэцкі сельсавет, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, ваенны, дыпламат, міністр замежных спраў (з 20 жніўня 2012 года), кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2008—2012).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 5 жніўня 1958 года ў вёсцы Некрашэвічы Карэліцкага раёна. Бацькі ўсё жыццё пражылі ў Некрашэвічах. Бацька працаваў у мясцовым калгасе, памёр у 2014 годзе, маці памерла ў 2006 годзе. Акрамя сына, у сям’і была дачка Наталля. У сям’і Макеяў дзяцей выхоўвалі ў жалезнай дысцыпліне. Летам Уладзімір працаваў на сенажаці ў калгасе. Вучыўся ў базавай школе ў вёсцы Некрашэвічы. У 1975 годзе скончыў з залатым медалём сярэднюю школу ў суседняй вёсцы Лукі[1].
У 1980 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. Па дадзеных СМІ, у 1980—1991 гадах працаваў у Галоўным разведвальным упраўленні Міністэрства абароны СССР[ru], дзе даслужыўся да палкоўніка[2]. Служыў ва Украіне, накіроўваўся на службу ў Афганістан. У 1992—1993 гадах праходзіў навучанне ў Дыпламатычнай акадэміі МЗС Аўстрыі.
Да 1993 года працаваў у органах Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, затым знаходзіўся на дыпламатычнай службе[3]. У 1993—1995 гадах — трэці сакратар упраўлення інфармацыі і гуманітарнага супрацоўніцтва, другі сакратар аддзела аналізу і прагназавання, другі сакратар сакратарыята Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1995—1996 гадах працаваў намеснікам начальніка Службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў. У 1996—1999 гадах — прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Савеце Еўропы, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы. У 1999—2000 гадах — начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў.
З сакавіка 2000 года — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з ліпеня 2008 года — кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта. 20 жніўня 2012 года прызначаны Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Валодае англійскай і нямецкай мовамі.
Палітычны крызіс 2020-х гадоў[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Любое далейшае ўзмацненне жорсткасці санкцый прывядзе да таго, што грамадзянская супольнасць [Беларусі] перастане існаваць. І гэта, я лічу, будзе абсалютна абгрунтавана ў дадзенай сітуацыі[4].
Арыгінальны тэкст (руск.)
Любое дальнейшее ужесточение санкций приведет к тому, что гражданское общество перестанет существовать. И это, я считаю, будет абсолютно обосновано в данной ситуации.
|
![]() |
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Мае двух сыноў ад двух шлюбаў. Другая жонка — актрыса і тэлевядучая Вера Палякова-Макей.
Сястра — Наталля, жыве ў Баранавічах[1].
Цешча — Таццяна Дзмітрыеўна Палякова, доктар педагагічных навук, прафесар кафедры фізічнай рэабілітацыі[5], раней — прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры[6].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Ордэн Пашаны (2006)[7].
- Ордэн Айчыны ІІІ ступені (2018)[8].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Чем живет малая родина Макея и почему к главе МИД там двоякое отношение Архівавана 8 чэрвеня 2021.
- ↑ «Будет спасать Лукашенко от санкций» // Свободные новости плюс. — 2012. — № 34 (478). — 28 августа. — С. 8
- ↑ Міністр і намеснікі міністра замежных спраў Беларусі
- ↑ Макей считает, что из-за санкций гражданское общество перестанет существовать
- ↑ Полякова Татьяна Дмитриевна
- ↑ Жонка Макея: «Ён мужык з рукамі. Можа і градкі ўскапаць, і зеляніну пасеяць»(недаступная спасылка)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 сакавіка 2006 года № 136 «Аб узнагароджаннi работнікаў, якія ўнеслi найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікi ў 2001—2005 гадах, дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублікi Беларусь» Архівавана 24 верасня 2015.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2018 года № 462 «Аб узнагароджанні»
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 5 жніўня
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Некрашэвічах
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Асобы
- Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Палітыкі Беларусі
- Дыпламаты Беларусі
- Міністры замежных спраў Рэспублікі Беларусь
- Памочнікі Прэзідэнта Беларусі
- Кіраўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі