Яўген Міхайлавіч Ладноў
| Яўген Міхайлавіч Ладноў | |
|---|---|
| |
| Нараджэнне |
7 ліпеня 1880 |
| Смерць | не раней за 1932 |
| Член у | |
Яўген Міхайлавіч Ладноў (7 ліпеня 1880, Дзвінск — пасля 1932) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Віцебскай губерні. У 1905 член ваеннай арганізацыі эсэраў у Адэсе, удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 у Расіі. У гады першай сусветнай вайны на фронце. Удзельнічаў у Дзяржаўнай нарадзе ў Маскве, якая адбылася 12—15 жніўня 1917. Прысутнічаў на Першым Усебеларускім кангрэсе, быў абраны ў склад яго выканкама. Пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыі за антысавецкую дзейнасць звольнены з вайсковай службы. У 1918 ваенны міністр ва ўрадзе БНР, са снежня 1919 міністр замежных спраў. У лютым 1919 прызначаны ўрадам БНР членам, пазней старшынёй беларускай дэлегацыі на Парыжскую мірную канферэнцыю.
У 1921 Я. Ладноў увайшоў у склад Беларускага камітэта ў Варшаве (віцэ-старшыня). Выкарыстаўшы ад’езд старшыні камітэта Л. Дубейкаўскага на жыхарства ў Вільню і палітычны разрыў апошняга з А. Луцкевічам, Я. Ладноў фактычна прысвоіў кіраўніцтва ў камітэце і пры падтрымцы часткі членаў разгарнуў дзейнасць арганізацыі ў паланафільным кірунку. Публічна выступаў «за саюз усіх славян праз Варшаву, Прагу, Бялград і Сафію». У 1923-24 Я. Ладноў склаў некалькі адозваў, у якіх абвінаваціў членаў Беларускага пасольскага клуба і большасць віленскіх беларускіх арганізацый у сувязях з сусветным масонствам і бальшавіцкай Масквой. 10 мая 1923 Беларускае прэс-бюро распаўсюдзіла інфармацыю пра тое, што Ладноў з’яўляецца правакатарам і рэкамендавала ўсім беларускім арганізацыям і дзеячам «пазбягаць блізкага знаёмства з ім».
Пазней жыў у Берліне. Сабраў вялікую колькасць матэрыялаў аб масонстве, звязваў яго дзейнасць з сусветным сіянізмам. Частка матэрыялаў адлюстроўвала палітычную дзейнасць расійскага масонства ў перыяд Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый, грамадзянскай вайны і эміграцыі. У 1932 падрыхтаваў на імя прэзідэнта Германіі Гіндэнбурга шэраг дакументаў пра падрыўную дзейнасць масонскіх лож у Еўропе. Верагодна, частка сабраных матэрыялаў увайшла ў яго кнігу «Агнём і мячом, голадам і хваробамі» (Варшава, 1922). Некаторыя матэрыялы Я. Ладнова (дзённік, запісныя кніжкі, артыкулы, перапіска) захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Расійскай Федэрацыі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чарнякевіч, А. М. Міністр БНР: дзіўныя шляхі Яўгена Ладнова Архівавана 17 верасня 2017. / А. М. Чарнякевіч // Личность в истории: героическое и трагическое: сборник материалов Пятой междунар. науч.-практ. конф., посвящ. 20-летию историч. ф-та, Брест, 23-24 ноября 2011 г. / БрГУ им. А. С. Пушкина: редкол.: М. Э. Чесновский (гл. ред.) [и др.]. — Брест: БрГУ, 2012. — С. 243—249.
- Игорь Игоревич Баринов, Елена Валерьевна Коровченко «Никому не желаю зла!»: Евгений Ладнов и его жизненные траектории(руск.) // Славянский альманах. — 2024-06-27. — В. 1-2. — С. 103–119. — ISSN 2782-4411. — DOI:10.31168/2073-5731.2024.1-2.05
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Яўген Міхайлавіч Ладноў у Вікікрыніцах |
