Мацей Стрыйкоўскі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др clean up, replaced: Яцк → Яцак using AWB |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 10: | Радок 10: | ||
|дата нараджэння = |
|дата нараджэння = |
||
|год нараджэння =1547 |
|год нараджэння =1547 |
||
|месца нараджэння =[[ |
|месца нараджэння =[[Стрыкаў]] |
||
|грамадзянства = |
|грамадзянства = |
||
|падданства ={{Сцяг Рэчы Паспалітай}} [[Рэч Паспалітая]] |
|падданства ={{Сцяг Рэчы Паспалітай}} [[Рэч Паспалітая]] |
||
Радок 26: | Радок 26: | ||
|Rodovid = |
|Rodovid = |
||
}} |
}} |
||
'''Мацей Стрыйкоўскі''' ({{lang-pl|Maciej Stryjkowski}}; {{ДН|||1547}}, {{МН| |
'''Мацей Стрыйкоўскі''' ({{lang-pl|Maciej Stryjkowski}}; {{ДН|||1547}}, {{МН|Стрыкаў||}}, [[Мазовія]] — {{ДС|||1593}}) — польскі гісторык, паэт і пісьменнік і дыпламат, каталіцкі святар. |
||
Паходзіў са шляхецкага роду. У 1561 скончыў прыхадскую школу ў [[Бжэзіны|Бжэзінах]]. У 1567—1570 вучыўся ў Кракаўскай акадэміі. Большую частку жыцця правёў на землях [[ВКЛ]]. Служыў у вялікалітоўскім войску, магчыма, удзельнічаў ва ўзяцці [[Ульскі замак|Улы]] (жнівень 1568) і абароне [[Віцебск]]а (верасень 1568). У 1572—1574 служыў у віцебскім гарнізоне пад начальствам [[Аляксандр Гваньіні|Аляксандра Гваньіні]], у гэты час пачаў працу над гісторыяй ВКЛ. Пад канец службы здзейсніў падарожжа па [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіне]]. У 1574 прыняў пасвячэнне на капелана. У 1574—1575 быў у складзе пасольства А. Тарноўскага ў [[Асманская імперыя|Асманскую імперыю]]. У 1576—1578 жыў пры [[двор сюзерэна|двары]] [[Алелькавічы|Алелькавічаў]] у [[Капыль|Капылі]] і [[Слуцк]]у. У 1579 з пратэкцыі [[Мельхіёр Гедройц|Мельхіёра Гедройца]] стаў канонікам Жамойцкім (у [[Варняй|Медніках]]) і пробашчам у [[Юрбаркас|Юрбарку]]. Найбольш вядомая праца — ''Хроніка Польская, Літоўская, Жамойцкая і ўсёй Русі'' (1582). |

Версія ад 22:57, 4 чэрвеня 2014
Мацей Стрыйкоўскі | |
---|---|
польск.: Maciej Stryjkowski | |
| |
Мацей Стрыйкоўскі (гравюра, 1582) | |
Род дзейнасці | гісторык, паэт, пісьменнік, дыпламат, святар |
Дата нараджэння | 21 сакавіка 1547[1] |
Месца нараджэння | Стрыкаў |
Дата смерці | паміж 21 кастрычніка 1586 і 1593 |
Грамадзянства | |
Падданства | Рэч Паспалітая |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мацей Стрыйкоўскі (польск.: Maciej Stryjkowski; 1547, Стрыкаў, Мазовія — 1593) — польскі гісторык, паэт і пісьменнік і дыпламат, каталіцкі святар.
Паходзіў са шляхецкага роду. У 1561 скончыў прыхадскую школу ў Бжэзінах. У 1567—1570 вучыўся ў Кракаўскай акадэміі. Большую частку жыцця правёў на землях ВКЛ. Служыў у вялікалітоўскім войску, магчыма, удзельнічаў ва ўзяцці Улы (жнівень 1568) і абароне Віцебска (верасень 1568). У 1572—1574 служыў у віцебскім гарнізоне пад начальствам Аляксандра Гваньіні, у гэты час пачаў працу над гісторыяй ВКЛ. Пад канец службы здзейсніў падарожжа па Заходняй Дзвіне. У 1574 прыняў пасвячэнне на капелана. У 1574—1575 быў у складзе пасольства А. Тарноўскага ў Асманскую імперыю. У 1576—1578 жыў пры двары Алелькавічаў у Капылі і Слуцку. У 1579 з пратэкцыі Мельхіёра Гедройца стаў канонікам Жамойцкім (у Медніках) і пробашчам у Юрбарку. Найбольш вядомая праца — Хроніка Польская, Літоўская, Жамойцкая і ўсёй Русі (1582).
Бібліяграфія
- Goniec cnoty (Кракаў, 1574)[2]
- O początkach… sprawach rycerskiego sławnego narodu litewskiego (1577, засталася ў рукапісе; выд. 1978)[3]
- Sarmatiae Europeae descriptio (1578)[4]
- Kronika Polska, Litewska, Żmudzka i wszystkiej Rusi (Кёнігсберг, 1582; выд. 3, 1846)[5]
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Генеалагічная паэма прысвечаная валадарам Польшчы і ВКЛ.
- ↑ Вялікая эпічная паэма. Апісвае падзеі ў ВКЛ, у значнай частцы тоесная Хроніцы Быхаўца.
- ↑ Першапачаткова выдана пад імем Аляксандра Гваньіні, начальніка М. Стрыйкоўскага, аўтарства апошняга даведзена праз суд.
- ↑ Апісвае падзеі ў Рэчы Паспалітай да 1581, аздоблена вершаванымі ўстаўкамі асабістага сачынення па польскай мове. З'яўляецца кампіляцыяй хронік Яна Длугаша, Мацея Мехавіты і інш.
Літаратура
- Wojtkowiak, Z. Maciej Stryjkowski — dziejopis Wielkiego Księstwa Litewskiego. Poznań, 1990. (польск.)
- Семянчук А. Мацей Стрыйкоўскі // Вялікае Княства Літоўскае. У 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 638. — 788 с.: іл. с. — ISBN 985-11-0378-0