Юрбарк
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Юрбарк[2] або Юрбарг[2][заўв 1], таксама Юрбаркас (літ.: Jurbarkas, жам. Jorbarks) — горад у заходняй Літве, на рацэ Нёман. Адміністрацыйны цэнтр Юрбаркскага раёна Таўрогскага павета. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадваецца ў 1259 годзе як аб крыжацкі замак Георгенбург. Замак месціўся прыкладна за 3 км на захад ад сучаснага горада, на ўзвышшы Біспілукаі. Крыжакі пакінулі замак толькі пасля Грунвальдскай бітвы ў 1410 годзе, ён перайшоў пад уладу Вялікага Княства Літоўскага, стаўшы памежным паселішчам з мытнай заставай (ст.-бел. Юрборк і Юрборг[2]).
У 1611 годзе Юрбарк атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Вазы магдэбургскае права. У 1795 годзе, пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Юрбарк трапіў у склад Расійскай імперыі і быў уключаны ў склад Ковенскай губерні (1795—1915 гады). У складзе Расійскай імперыі Юрбург належаў фаварыту імператрыцы Кацярыны — Платону Зубаву, які прадаў горад ураду ў 1840 годзе. У 1846 годзе расійскі імператар Мікалай I падараваў Юрбарк князю Іларыёну Васільчыкаву. Горад развіваўся разам з ростам гандлёвага абароту на Нёмане, але пасля пракладкі чыгуначных ліній прыйшоў у заняпад. У 1831 годзе, падчас паўстання 1830—1831 гадоў, горад быў часова заняты войскам паўстанцаў.
У 1909 годзе ў Юрбарку была тэлеграфная станцыя, прыстань, мытная застава і аптэка. Большасцю насельніцтва былі яўрэі.
З 1918 года Юрбарк у складзе Літвы, каля паловы насельніцтва былі яўрэямі. Пасля 1940 года Юрбарк у Літоўскай ССР.
У час Другой сусветнай вайны большасць насельніцтва Юрбарка — яўрэі — была забіта нямецкімі войскамі і літоўскімі калабарацыяністамі, таксама загінулі сотні літоўцаў, у тым ліку скульптар Вінцас Грыбас.
З 1950 года Юрбарк стаў раённым цэнтрам. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ а б в Спрогіс І. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столѣтия: составленный по 40 актовым книгам Россиенскаго земскаго суда Архивариусом Виленскаго Центральнаго Архива древних актовых книг - губерний Виленской, Ковенской, Гродненской и Минской. — 1888. — С. 345. — 390 с.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 352 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с http://pop-stat.mashke.org/lithuania-cities.htm
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ а б в г д е https://www.jurbarkas.lt/index.php?2892325306
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Зміцер Віцько. Юрбаркская бітва // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 420. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Jurborg // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. — S. 628.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юрбарк