Каірскі міжнародны кінафестываль: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
→Спасылкі: афармленне |
||
Радок 26: | Радок 26: | ||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
||
* {{official| |
* {{official|www.cairofilmfest.org/|кінафестывалю|lang=en}} |
||
* [http://www.imdb.com/Sections/Awards/Cairo_International_Film_Festival/ Каірскі міжнародны кінафестываль] на сайце [[IMDb]] {{ref-en}} |
* [http://www.imdb.com/Sections/Awards/Cairo_International_Film_Festival/ Каірскі міжнародны кінафестываль] на сайце [[IMDb]] {{ref-en}} |
||
* {{twitter|CairoFilmFest}} |
* {{twitter|CairoFilmFest}} |
Версія ад 15:13, 9 жніўня 2014
Каірскі міжнародны кінафестываль مهرجان القاهرة السينمائي الدولي | |
---|---|
Выява лагатыпа | |
| |
Агульныя звесткі | |
Дата | з 1976 года |
Месца | Егіпет, Каір |
Афіцыйны сайт фестывалю (англ.) |
Каірскі міжнародны кінафестываль (араб. مهرجان القاهرة السينمائي الدولي, англ.: Cairo International Film Festival) — штогадовы міжнародны кінафестываль, які праходзіць у сталіцы Егіпта, горадзе Каір.
Гісторыя
Каірскі міжнародны кінафестываль быў заснаваны ў 1976 годзе і стаў першым міжнародным кінафестывалем, які праходзіць у арабскім свеце. Акрамя таго, ён з'яўляецца найстарэйшым і адзіным міжнародным конкурсным кінафестывалем, прызнаным FIAPF на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы. Адным з натхняльнікаў кінафестывалю стаў крытык Камаль эль-Малакх, які наведаў ў 1975 годзе «Берлінале».
На першым фестывалі 1976 былі прадстаўлены каля 100 фільмаў з 33 краін свету, 14 фільмаў з 14 краін змагаліся за галоўны прыз.
З 1988 года Каірскі кінафестываль праводзіцца ў Каірскім нацыянальным культурным цэнтры, у прыватнасці, у памяшканні Каірскага опернага тэатра.
Гасцямі і лаўрэатамі Каірскага міжнароднага кінафестывалю станавілася мноства зорак сусветнага кінематографа: Амар Шарыф, Клаўдзія Кардынале, Джон Малкавіч, Нікалас Кейдж, Сафі Ларэн, Джына Лалабрыджыда, Сальма Хаек, Марчэла Мастраяні, Курт Расэл, Пітэр О'Тул, а таксама сусветна вядомыя кінарэжысёры - Роберт Уайз, Эліа Казан, Олівер Стоўн, Мікеланджэла Антаніоні і многія іншыя.
Спасылкі
- cairofilmfest.org (англ.) — афіцыйны сайт кінафестывалю
- Каірскі міжнародны кінафестываль на сайце IMDb (англ.)
- Каірскі міжнародны кінафестываль ў сацыяльнай сетцы «Twitter»
- Каірскі міжнародны кінафестываль на YouTube (англ.)
- Гісторыя і асновы Каірскага міжнароднага кінафестывалю на UKHotMovies.com (англ.)