Клаўдзія Кардынале
| Клаўдзія Кардынале | |
|---|---|
| Claudia Cardinale | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | Claude Joséphine Rose Cardinale |
| Дата нараджэння | 15 красавіка 1938[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 23 верасня 2025[4][5][…] (87 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства |
|
| Муж | Франка Крыстальдзі |
| Адукацыя | |
| Прафесія | кінаактрыса, актрыса, тэатральная актрыса |
| Кар’ера | 1957— цяперашні час |
| Кірунак | вестэрн |
| Узнагароды |
камандор ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»[d] (2 чэрвеня 1995) прэмія «Давід дзі Данатэла» за жыццёвыя дасягненні[d] (1997) Ганаровы Залаты мядзведзь (2002) Залаты леў за кар’еру[d] (1993) Залаты арол[d] (2011) Honorary Lumière Award[d] (18 студзеня 2013) |
| IMDb | 0001012 |
| official-claudiacardinale.com/… | |
Клаўдзія Кардынале[7] (італ.: Claudia Cardinale; імя пры нараджэнні — Клод Жазэфіна Роз Кардынале італ.: Claude Josephine Rose Cardinale); 15 красавіка 1938[1][2][…], Хальк-эль-Уэд, вілает Туніс[3] — 23 верасня 2025[4][5][…], Немур, Метраполія Францыі[6][5][…]) — італьянская актрыса.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 15 красавіка 1938 года ў Ла-Гулет (Туніс).
У 1957 годзе была прызнана самай прыгожай італьянкай Туніса і атрымала запрашэнне на Венецыянскі кінафестываль, дзе яе заўважыў прадзюсар Франка Крыстальдзі і прапанаваў доўгатэрміновы кантракт са сваёй прадзюсарскай кампаніяй «Vides». У 1958 годзе дэбютавала ў фільме Марыа Манічэлі «Звычайныя незнаёмцы», дзе сыграла ролю простай дзяўчынкі з Сіцыліі. У 1965 годзе Кардынале атрымала прэмію «Срэбная стужка» за найлепшую жаночую ролю ў фільме Луіджы Каменчыні «Нявеста Бубэ». Знялася ў звыш 120 кінакарцінах і серыялах. Яе партнёрамі на здымачнай пляцоўцы былі Марчэла Мастраяні, Генры Фонда, Марлан Бранда, Ален Дэлон, Джэрэмі Айранс і Берт Ланкастэр.Здымалася ў фільмах італьянскіх рэжысёраў Лукіна Вісконці і Федэрыка Феліні.
Другм раз была замужам за Паскуале Скуіцьеры.
З канца 1980-х жыла ў Парыжы. Напісала ў суаўтарстве і ў 2006 годзе выдала кнігу «Le stelle della mia vita» («Зоркі майго жыцця»). З сакавіка 2000 года з’яўлялася Паслом Добрай волі ЮНЕСКА па правах жанчын. Валодала французскай, італьянскай, іспанскай, англійскай і арабскай мовамі.
Памерла 23 верасня 2025 года.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1960 — «Рока і яго браты» — Джынета, жонка Вінчэнца
- 1962 — «Картуш» — Венера
- 1962 — «Леапард» — Анджэліка Седара
- 1963 — «Восем з паловай» — Клаўдзія
- 1963 — «Ружовая пантэра» — прынцэса Дала
- 1966 — «Прафесіяналы» — місіс Марыя Грант
- 1968 — «Аднойчы на Дзікім Захадзе» — Джыл Макбэйн
- 1968 — «Дзень савы» — Роза Нікалозі
- 1981 — «Саламандра» — Алена Лепарэла
- 1991 — «Майрык» — Майрык
- 2012 — «Мастак і яго мадэль» — Леа
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Claudia Cardinale // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Claudia Cardinale // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480 Праверана 17 кастрычніка 2026.
- 1 2 Italian screen queen Claudia Cardinale dies aged 87 — 2025.
- 1 2 3 4 L'actrice Claudia Cardinale, monument du cinéma, est décédée — 2025. Праверана 24 верасня 2025.
- 1 2 Italian screen queen Claudia Cardinale dies aged 87 — 2006. Праверана 24 верасня 2025.
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Клаўдзія Кардынале ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.8., Мн., 1999, С.68.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клаўдзія Кардынале- Клаўдзія Кардынале. Біяграфія і фільмаграфія. Архівавана 2 сакавіка 2014.
- Асобы
- Нарадзіліся 15 красавіка
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Тунісе
- Памерлі 23 верасня
- Памерлі ў 2025 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце Сена і Марна
- Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Вялікія афіцэры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Камандоры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Кавалеры партугальскага ордэна Заслуг
- Кавалеры ордэна Хрыстафора Калумба
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты мядзведзь»
- Лаўрэаты прэміі «Залаты арол»
- Актрысы Італіі
- Акцёры вестэрнаў