Антыбіётыкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Класіфікацыя: афармленне
Радок 16: Радок 16:


Антыбіётыкі могуць мець ''шырокі'' спектр дзеяння (уплываюць на грамдадатныя і грамадмоўныя бактэрыі, напрыклад, тэтрацыкліны) і ''вузкі'' (актыўныя пераважна да грамдадатных мікробаў, напрыклад, пеніцылін, рыфампіцын).
Антыбіётыкі могуць мець ''шырокі'' спектр дзеяння (уплываюць на грамдадатныя і грамадмоўныя бактэрыі, напрыклад, тэтрацыкліны) і ''вузкі'' (актыўныя пераважна да грамдадатных мікробаў, напрыклад, пеніцылін, рыфампіцын).

== Гісторыя ==
Да пачатку [[20 стагоддзе|20 стагоддзя]] лячэнне інфекцый базавалася ў першую чаргу на народнай медыцыне. Сумесі з антымікробнымі ўласцівасцямі, якія выкарыстоўваліся ў лячэнні інфекцый, былі апісаны больш за 2000 гадоў таму.<ref name="Considerations for Determining if a Natural Product Is an Effective Wound-Healing Agent">{{cite journal |author=Lindblad WJ |title=Considerations for Determining if a Natural Product Is an Effective Wound-Healing Agent|journal=International Journal of Lower Extremity Wounds |volume=7 |issue=2 |pages=75–81 |year=2008 |pmid= 18483011|doi=10.1177/1534734608316028 |url=}}</ref> Многія старажытныя культуры, у тым ліку [[аюрведа]], [[Старажытны Егіпет|старажытныя егіпцяне]] і [[Старажытная Грэцыя|старажытныя грэкі]], выкарыстоўвалі спецыяльна адабраную [[цвіль]], раслінныя матэрыялы і экстракты для лячэння інфекцый.<ref name="Early history of wound treatment">{{cite journal |author=Forrest RD |title=Early history of wound treatment |journal=J R Soc Med |volume=75 |issue=3 |pages=198–205 |date=March 1982 |pmid=7040656 |pmc=1437561 |doi= |url=}}</ref><ref name="Moulds in ancient and more recent medicine">{{cite journal |doi=10.1016/S0269-915X(89)80010-2 |title=Moulds in ancient and more recent medicine |year=1989 |last1=Wainwright |first1=Milton |journal=Mycologist |volume=3 |pages=21}}</ref> Больш познія назірання, праведзеныя ў лабараторыі антыбіёзу паміж мікраарганізмамі, прывяло да адкрыцця прыродных антыбактэрыйных сродкаў, якія выпрацоўваюць мікраарганізмы. [[Луі Пастэр]] заўважыў: «Калі б мы маглі ўмяшацца ў назіраемы антаганізм паміж некаторымі [[бактэрыі|бактэрыямі]], то гэта дало б найбольшую надзею для тэрапіі».<ref name="Kingston2008">{{cite journal |author=Kingston W |title=Irish contributions to the origins of antibiotics |journal=Irish journal of medical science |volume=177 |issue=2 |pages=87–92 |date=June 2008 |pmid=18347757 |doi=10.1007/s11845-008-0139-x |url=}}</ref>


== Выкарыстанне ==
== Выкарыстанне ==

Версія ад 22:37, 22 кастрычніка 2014

Тэст на адчувальнасць бактэрый да розных антыбіётыкаў. На паверхню кубка Петры, на якім растуць бактэрыі, пакладзены дыскі, прасякнутыя рознымі антыбіётыкамі. Празрыстая зона вакол дыска — рост бактэрый падаўлены дзеяннем антыбіётыка.

Антыбіётыкі (ад стар.-грэч.: Ἀντί — anti — супраць, βίος — bios — жыццё) — арганічныя рэчывы, што ўтвараюцца ў мікраарганізмах і ў невялікіх дозах прыгнечваюць жыццядзейнасць іншых мікраарганізмаў, вірусаў і клетак. Да антыбіётыкаў адносяць таксама раслінныя (фітанцыды) і жывёльнага паходжання рэчывы з антымікробным дзеяннем.

Вядома каля 4 тысяч антыбіётыкаў, у медыцынскай практыцы выкарыстоўваецца каля 60. Першы клінічна эфектыўны антыбіётык пеніцылін быў адкрыты англійскім мікрабіёлагам А. Флемінгам у 1929 годзе.

Тэрмін антыбіётык быў упершыню выкарыстаны ў 1942 годзе Зельманам Ваксманам і яго супрацоўнікамі ў часопісных артыкулах для апісання любога рэчыва, што выпрацоўваецца мікраарганізмам, які з'яўляецца антаганістычным да росту іншых мікраарганізмаў у высокай ступені развядзення.[1] Гэта азначэнне выключала рэчывы, якія забіваюць бактэрыі, але не вырабляюцца мікраарганізмамі (напрыклад, страўнікавы сок). Яно таксама не ўключала сінтэтычныя антыбактэрыйныя злучэння, такія як сульфаніламіды.

Класіфікацыя

Паводле хімічнай прыроды антыбіётыкі належаць да розных груп злучэнняў:

  • вугляродзмяшчальныя (неаміцын, канаміцын, стрэптаміцын, амінагліказіды і інш., антыбіётыкі групы рыстаміцыну — ванкаміцын),
  • макрацыклічныя лактоны (эрытраміцын, алеандаміцын, паліены),
  • хіноны і блізкія да іх рэчывы (тэтрацыкліны, антрацыкліны),
  • пептыды і пепталіды (пеніцыліны, інтэрферон, граміцыдзін С, актынаміцыны) і інш.

Паводле механізма дзеяння адрозніваюць антыбіётыкі, якія парушаюць сінтэз клетачных абалонак бактэрый (пеніцыліны і інш.), бялкоў (тэтрацыкліны, хлорамфенікол і інш.), нуклеінавых кіслот (проціпухлінныя антыбіётыкі — аліваміцын, рубаміцын, кармінаміцын і інш.), разбураюць цэласнасць цытаплазматычных мембран (паліены) і біяэнергетычных працэсаў (граміцыдзін С).

Антыбіётыкі могуць мець шырокі спектр дзеяння (уплываюць на грамдадатныя і грамадмоўныя бактэрыі, напрыклад, тэтрацыкліны) і вузкі (актыўныя пераважна да грамдадатных мікробаў, напрыклад, пеніцылін, рыфампіцын).

Гісторыя

Да пачатку 20 стагоддзя лячэнне інфекцый базавалася ў першую чаргу на народнай медыцыне. Сумесі з антымікробнымі ўласцівасцямі, якія выкарыстоўваліся ў лячэнні інфекцый, былі апісаны больш за 2000 гадоў таму.[2] Многія старажытныя культуры, у тым ліку аюрведа, старажытныя егіпцяне і старажытныя грэкі, выкарыстоўвалі спецыяльна адабраную цвіль, раслінныя матэрыялы і экстракты для лячэння інфекцый.[3][4] Больш познія назірання, праведзеныя ў лабараторыі антыбіёзу паміж мікраарганізмамі, прывяло да адкрыцця прыродных антыбактэрыйных сродкаў, якія выпрацоўваюць мікраарганізмы. Луі Пастэр заўважыў: «Калі б мы маглі ўмяшацца ў назіраемы антаганізм паміж некаторымі бактэрыямі, то гэта дало б найбольшую надзею для тэрапіі».[5]

Выкарыстанне

На лекавыя і гаспадарчыя мэты антыбіётыкі атрымліваюць галоўным чынам мікрабіялагічным сінтэзам на аснове бактэрый і мікраскапічных грыбкоў (пераважна актынаміцэтаў), частку — хімічным сінтэзам або хімічнай мадыфікацыяй прыродных антыбіётыкаў.

Выкарыстоўваюць на лячэнне інфекцыйных хвароб чалавека, жывёл і раслін, для паскарэння росту і развіцця маладняку, як кансерванты, пры вывучэнні тонкіх механізмаў біяхімічных пераўтварэнняў, праблем анкалогіі і функцыянавання жывых клетак.

Зноскі

  1. SA Waksman (1947). "What Is an Antibiotic or an Antibiotic Substance?". Mycologia. 39 (5): 565–569. doi:10.2307/3755196. JSTOR 3755196. PMID 20264541.
  2. Lindblad WJ (2008). "Considerations for Determining if a Natural Product Is an Effective Wound-Healing Agent". International Journal of Lower Extremity Wounds. 7 (2): 75–81. doi:10.1177/1534734608316028. PMID 18483011.
  3. Forrest RD (March 1982). "Early history of wound treatment". J R Soc Med. 75 (3): 198–205. PMC 1437561. PMID 7040656.
  4. Wainwright, Milton (1989). "Moulds in ancient and more recent medicine". Mycologist. 3: 21. doi:10.1016/S0269-915X(89)80010-2.
  5. Kingston W (June 2008). "Irish contributions to the origins of antibiotics". Irish journal of medical science. 177 (2): 87–92. doi:10.1007/s11845-008-0139-x. PMID 18347757.

Літаратура

Спасылкі

Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA