Зельман Ваксман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Зельман Абрахам Ваксман
англ.: Selman Abraham Waksman
Selman Waksman NYWTS.jpg
Дата нараджэння

22 ліпеня 1888(1888-07-22)[1][2]

Месца нараджэння

Нова Прылука, Падольская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці

16 жніўня 1973(1973-08-16)[3][1][2] (85 гадоў)

Месца смерці

Вудс-Хол, Масачусетс, ЗША

Грамадзянства

ЗША

Род дзейнасці

біёлаг, біяхімік, аўтабіёграф, урач, мікрабіёлаг, прафесар універсітэта

Навуковая сфера

біяхімія, мікрабіялогія

Месца працы

Ратгерскі ўніверсітэт[d]
New Jersey Agricultural Experiment Station[d]

Альма-матар

Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі
Ратгерскі ўніверсітэт[d]

Узнагароды і прэміі

Нобелеўская прэмія — 1952 Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1952)

Commons-logo.svg Зельман Абрахам Ваксман на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Band 1x200px.png
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Waksman».
Персанальная старонка на сайце IPNI

Аўтар найменняў шэрага мікрабіялагічных таксонаў. Паводле кодэкса наменклатуры бактэрый гэтыя назвы дапаўняюцца абазначэннем «Waksman».

Зельман Абрахам Ваксман (англ.: Selman Abraham Waksman, 22 ліпеня 1888, Нова Прылука — 16 жніўня 1973, Вудс-Хол, Масачусетс, ЗША) — амерыканскі мікрабіёлаг і біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1952 годзе за «адкрыццё стрэптаміцыну, першага антыбіётыка, эфектыўнага пры лячэнні сухотаў».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў мястэчку Нова Прылука, што ў 15 км ад Вінніцы, у сям'і дробнага арандатара Якава Ваксмана і ўладальніцы прамтаварнага крамы Фрэйды Ваксман. Скончыў гімназію № 5 у Адэсе.

У 1910 годзе эмігруе ў ЗША. Нейкі час жыў ў сясцёр на ферме ў штаце Нью-Джэрсі. Паступіў у сельскагаспадарчы каледж, у якім вывучаў мікрабіялогію глебы. Магістр прыродазнаўчых навук (1915).

У 1918 годзе атрымлівае ступень доктара, вывучаючы хімію ферментаў у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. Далейшая яго кар'ера звязана з Ратгерскім універсітэтам у штаце Нью-Джэрсі. У 1925 годзе прызначаны ад'юнкт-прафесарам, у 1931 годзе — прафесарам.

У 1932 годзе Амерыканская асацыяцыя па барацьбе з сухотамі звярнулася да Ваксмана з просьбай вывучыць працэс разбурэння палачкі сухотаў у глебе. Вучоны даў заключэнне, што за гэты працэс адказныя мікробы — антаганісты. У канцы 1930-х гадоў Зельман Ваксман распрацоўвае новую праграму, якая тычыцца выкарыстання вынікаў, атрыманых даследаванняў у галіне мікрабіялогіі для лячэння хвароб.

На працягу чатырох гадоў Ваксман і яго калегі даследавалі каля дзесяці тысяч розных мікраарганізмаў глебавага покрыва ў пошуках антыбіётыкаў, здольных уздзейнічаць на бактэрыі. У 1940 годзе навукоўцы вылучылі актынаміцын, які аказаўся даволі таксічным. Праз два гады яны адкрылі стрэптатрыцын — антыбіётык, які апынуўся эфектыўным у дачыненні да ўзбуджальнікаў туберкулёзу. У 1943 годзе быў адкрыты стрэптаміцын. Пасля некалькіх гадоў тэсціравання і дапрацоўкі, у 1946 годзе стрэптаміцын пачынае шырока выкарыстоўвацца для барацьбы з сухотамі. Стрэптаміцын аказаўся вельмі каштоўным, бо быў эфектыўны супраць бактэрый, устойлівых да сульфаніламідных прэпаратаў і пеніцыліну.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна (1950), ганаровы доктар універсітэтаў Льежа і Ратгера. Член Амерыканскай нацыянальнай акадэміі навук, Нацыянальнага даследчага грамадства амерыканскіх біёлагаў, Амерыканскага навуковага глебазнаўчага таварыства, Амерыканскага хімічнага таварыства і Таварыства эксперыментальнай біялогіі і медыцыны.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Encyclopædia Britannica
  2. 2,0 2,1 (unspecified title)
  3. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Alan Symons. The jewish contribution to the 20-th century, Polo Publishing, London, 1997

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]