Звязда (газета): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 73: Радок 73:


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [http://www.zvyazda.minsk.by Афіцыйная старонка газеты «Звязда»]
* [http://www.zviazda.by Афіцыйная старонка газеты «Звязда»]


{{Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945}}
{{Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945}}

Версія ад 12:47, 25 лістапада 2014

«Звязда»
Тып Грамадска-палітычная
Уладальнік Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Выдавец Выдавецкі дом «Звязда»[2]
Краіна
Галоўны рэдактар Алесь Карлюкевіч
Заснавана 1917
Мова беларуская
Галоўны офіс Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а
Тыраж 40 тыс.[1]
ISSN 1990-763X
Узнагароды
Вэб-сайт

http://www.zviazda.by Узнагароды:

Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступеніОрдэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

«Звязда́» (таксама «Звезда», у 1917 таксама «Молот», «Буревестник») — штодзённая беларуская грамадска-палітычная газета. Выдаецца ў Мінску на беларускай мове.

Заснавальнiкi — Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Газета асвятляе пытаннi i праблемы грамадска-палiтычнага, сацыяльна-эканамiчнага i культурнага жыцця Беларусi, дзейнасць праваахоўных органаў, парламента i ўрада краiны, прафсаюзаў, партый i арганiзацый, мiжнароднае, фiзкультурна-спартыўнае жыццё.

Гiстарычная даведка

Выходзіць з 1917, з рознай перыядычнасцю і з перапынкамі. Першы нумар выйшаў 27 лiпеня (9 жніўня) 1917 ў Мiнску на рускай мове. З 1925 газета друкуецца на беларускай i рускай мовах, са жнiўня 1927 — на беларускай мове.

Спачатку выдавалася як орган Мiнскага камiтэта РСДРП(б). Арганiзатары i першыя рэдактары Вільгельм Кнорын, Карл Ландар, Аляксандр Мяснiкоў, В. Фамiн, Міхаіл Фрунзэ. Двойчы закрывалася Часовым урадам, але выходзiла пад iншымi назвамi: з 15(28).09 па 6(19).10.1917 «Молот»; з 8(21).10 па 29.10(11.11).1917 «Буревестник» — як орган Паўночна-Заходняга абласнога камiтэта РСДРП(б). З 1(14).11.1917 выдаецца пад першапачатковай назвай «Звезда». Спачатку рэзка крытыкавала пазiцыi Часовага ўрада, прапагандавала праграму РСДРП(б), змяшчала матэрыялы бальшавiцкiх з'ездаў, канферэнцый i пленумаў. Пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыі 1917 асноўны iдэалагiчны i прапагандысцкi орган бальшавiкоў. У сувязi з акупацыяй Беларусi немцамi з лютага 1918 выдавалася ў Смаленску як газета Паўночна-Заходня абласнога i Смаленскага губернскага камiтэтаў РКП(б). Са снежня 1918 зноў у Мiнску. З пачатку сакавiка 1919 «Звязда» — орган ЦК КП(б) Лiтвы i Беларусi, 1-19.04.1919 выходзiла ў Вiльнi, з 1.05 да 8.08.1919 — зноў у Мiнску. У час польскай акупацыi з восенi 1919 выдавалася ў Смаленску, штотыднёвiк, з 8.08.1920 — у Мiнску. У 1920-30-я гады асвятляла пытаннi калектывiзацыi, iндустрыялiзацыi, культурнага будаўнiцтва праз уяўную дзейнасць камунiстычнай партыi. У 1920-21 гадах рэдактарам «Звязды» працаваў В. Ф. Ашмарын, які потым стаў арганізатарам і першым кіраўніком Беларускага аддзялення Расійскага тэлеграфнага агенцтва[4].

У Вялiкую Айчынную вайну з'яўлялася баявым органам беларускага народа ў барацьбе з нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi. Спачатку выходзiла ў Мiнску, потым у Магiлёве i Гомелi (да 13.08.1941). У маi-вераснi 1942 выпускалася нелегальна як орган Мiнскага падпольнага камiтэта КП(б)Б; выйшлi 4 нумары. Рэдактары У. Амельянюк (№ 1), У. Нiкiфараў (№ 2-4). З 27.01.1943 да 1.07.1944 выдавалася як орган ЦК КП(б)Б i Мiнскага абкама КП(б)Б у зоне дыслакацыi партызанскiх злучэнняў на Мiншчыне, выйшлi 93 нумары (у студзенi 1943 — лютым 1944 рэдактар Міхаіл Барашкаў). З 10.7.1944 выдаецца ў Мiнску, да 1991 орган ЦК КПБ, Вярхоўнага Савета i Савета Мiнiстраў БССР.

Газета ўзнагароджана ордэнамі СССР Айчыннай Вайны 1-й ступені (1965) і Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967).[5]

Галоўныя рэдактары

Зноскі

  1. Звязда / Беларускія СМІ
  2. ЗвяздаВыдавецкі дом «Звязда», 2023. — 14804 экз. — ISSN 1990-763X Праверана 23 кастрычніка 2023.
  3. ЗвяздаВыдавецкі дом «Звязда», 2023. — 14804 экз. — ISSN 1990-763X Праверана 23 кастрычніка 2023.
  4. Ашмарин Витольд Францевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 35. — 737 с.
  5. БелСЭ, Т.4. с.549 — 550.

Спасылкі

Шаблон:Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945