Мікалай Іванавіч Каспяровіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др removed Category:Асобы using HotCat |
др added Category:Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце using HotCat |
||
Радок 57: | Радок 57: | ||
[[Катэгорыя:Постаці беларускага мастацтвазнаўства]] |
[[Катэгорыя:Постаці беларускага мастацтвазнаўства]] |
||
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]] |
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]] |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце]] |
Версія ад 12:37, 4 снежня 2014
Мікалай Іванавіч Каспяровіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 (22) мая 1900 |
Месца нараджэння | в. Ізабалёва, Пухавіцкі раён |
Дата смерці | 26 снежня 1937 (37 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, гісторык, лексікограф, краязнавец, мастацтвазнавец, перакладчык |
Навуковая сфера | гісторык, лексікограф, краязнавец, мастацтвазнавец, літаратуразнавец, перакладчык |
Месца працы | |
Альма-матар | Мінскі інстытут народнай асветы |
Партыя | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Іванавіч Каспяровіч (9 (22) мая 1900, в. Ізабалёва Ігуменскага пав., цяпер Пухавіцкі раён — 26 снежня 1937) — беларускі краязнавец, лексікограф, мастацтвазнавец і літаратуразнавец.
Біяграфія
Скончыў Мінскі інстытут народнай асветы (1921). У 1915-17 знаходзіўся ў бежанстве ў Кастрамской губерні, вучыўся ў Кастрамской мужчынскай гімназіі. У 1917-21 настаўнічаў у Ігуменскім павеце, у 1919-20 інструктар Часовага беларускага нацыянальнага камітэта і Цэнтральнай беларускай школьнай рады, арганізаваў і быў першым старшынёй Ігуменскіх павятовых беларускага нацыянальнага камітэта і школьнай рады, удзельнічаў у антыпольскім падполлі. У 1918-20 вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным інстытуце, у 1921-22 — у БДУ, быў выключаны. Член арганізацыі «Маладая Беларусь». Мінскага таварыства гісторыі і старажытнасцей, БПС-Р у 1918-24. 3 1921 інструктар Наркамасветы БССР, з 1922 інспектар Слуцкага, з 1924 — Віцебскага аддзелаў народнай асветы. 3 1926 навуковы сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце, сакратар краязнаўчага часопіса «Наш край». Выйшаў «Беларуска-расійскі слоўнічак» (1925), «Віцебскі краёвы слоўнік» і «Слоўнічак уласных найменняў» (1927). Пісаў пра гісторыю краязнаўчай працы на Беларусі, яе задачы і методыку, даследаваў гісторыю беларускага выяўленчага мастацтва, архітэктуру, сучасную графіку (арт. «Беларускае малярства ў Польшчы (XIV—XVI стст.)», «Асноўныя моманты гісторыі беларускага дойлідства», «Мінск у графіцы А. М. Тычыны» і інш.). Цікавіўся гісторыяй тэатра, навукі (нарысы «Уладзіслаў Галубок», «Беларускі тэатр у Гродна», «Беларуская навука да Кастрычніка і пасля яго», «Беларуская культура: Да дзесяцігоддзя абвяшчэння БССР»). Склаў бібліяграфію твораў К. Каганца, даследаваў асобныя праблемы развіцця беларускай літаратуры (нарыс «Карусь Каганец», арт. «Матывы барацьбы ў творчасці М. Багдановіча», «Беларуская літаратура ў Латвіі»). Укладальнік першага беларускага дапаможніка па тэорыі літаратуры «Узоры для літаратурных гурткоў пры „Маладняку“ і гурткоў селькораў» (1927). Арыштаваны ДПУ БССР 29.6.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Па пастанове АДПУ СССР ад 10.4.1931 зняволены ў лагерах тэрмінам на 5 гадоў (Асінкі Кемераўскай вобл.). Пасля вызвалення ў 1935 жыў у Новасібірску, выкладаў рускую мову і літаратуру ў тэхнікуме сувязі. Паўторна арыштаваны 28.8.1937; па пастанове ад 17.12.1937 прыгавораны да расстрэлу. Па першым прыгаворы рэабілітаваны 19.9.1960, па другім — 14.2.1958.
Памяць
21 мая 2013 года ў Віцебску на доме №4 па вуліцы Крылова ўсталявана мемарыяльная дошка.
Бібліяграфія
- Беларуская архітэктура. Віцебск, 1925;
- Матэрыялы да вывучэння віцебскай краёвай літаратуры і мастацтва. Мн., 1927;
- Краязнаўства: (Нарысы). Мн., 1929.
Літаратура
Мікалай Іванавіч Каспяровіч у Вікікрыніцах | |
Мікалай Іванавіч Каспяровіч на Вікісховішчы |
- Германовіч І. К. Жыццё праляцела знічкай // ЛіМ. 1980, 22 жн.
- Германовіч І. К. Беларускія мовазнаўцы: нарысы жыцця і навук. дзейнасці. Мн., 1985. С. 141—162.
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік. Мн., 1994. Т. 3. С. 208—211.
- Лісаў А. Г., Падліпскі А. М. Краязнавец Мікалай Каспяровіч. Віцебск, 2000.
- [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- Нарадзіліся 22 мая
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Памерлі 26 снежня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Новасібірску
- Члены Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў
- Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне
- Постаці беларускай лексікаграфіі
- Постаці лексікаграфіі
- Постаці беларускага краязнаўства
- Постаці беларускага мовазнаўства
- Постаці беларускага мастацтвазнаўства
- Постаці беларускага літаратуразнаўства
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце