Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 3: | Радок 3: | ||
|Імя = Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч |
|Імя = Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч |
||
|Арыгінал імя = |
|Арыгінал імя = |
||
|Выява = |
|Выява = Mihas Kanstancinavich Mickievich - on a book exhibition in Minsk city - 12 February 2015 AD - 1.JPG |
||
|Шырыня = |
|Шырыня = |
||
|Апісанне выявы = |
|Апісанне выявы = |
Версія ад 19:31, 12 лютага 2015
Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 студзеня 1926 (98 гадоў) |
Месца нараджэння | горад Мінск, Мінская вобласць, БССР, СССР |
Дата смерці | 27 мая 2020 (94 гады) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Беларусь |
Бацька | Якуб Колас |
Жонка | Наталля Іванаўна Фёдарава[d] |
Дзеці | Марыя Міхайлаўна Міцкевіч |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Альма-матар | Варонежскі авіяцыйны інстытут, Маскоўскі авіяцыйны інстытут, Беларускі політэхнічны інстытут |
Вядомы як | даследчык у галіне апрацоўкі металаў |
Прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхась (Міхаіл) Канстанцінавіч Міцкевіч (нар. 31 студзеня 1926, Мінск) — беларускі навуковец у галіне апрацоўкі металаў. Доктар тэхнічных навук (1985). Майстар спорту СССР па стэндавай стральбе. Малодшы сын Якуба Коласа.
Біяграфія
Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны закончыў восем класаў СШ №49 г. Мінска (I-VII класы вучыўся ў СШ №14 Мінска), у 1943 г. – дзесяцігодку ў Ташкенце з атэстатам выдатніка. Паступіў у Варонежскі авіяцыйны інстытут на машынабудаўнічы факультэт (інстытут знаходзіўся ў Ташкенце ў час эвакуацыі); у тым самым годзе перавёўся ў Маскоўскі авіяцыйны інстытут на аналагічны факультэт. У 1947 г. пераехаў у Мінск. Закончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1949, цяпер – БНТУ) па спецыяльнасці тэхналогія машынабудавання. З 1949 г. працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Нацыянальнай акадэміі навук РБ, дзе займаў пасады малодшага навуковага супрацоўніка (1949-1961), галоўнага інжынера лабараторыі (1961-1968), загадчыка лабараторыі (1969-1993). З 1993 г. – галоўны навуковы супрацоўнік.
Падрыхтаваў больш за 150 навуковых прац, аўтар звыш 20 вынаходніцтваў. За распрацоўкі ў галіне тэхналогіі і абсталявання для электраэразійнай апрацоўкі металаў угаранаваны Дзяржаўнай прэміяй БССР (1980).
Мае званне "майстар спорту", браў удзел і быў прызёрам першай спартакіяды народаў СССР (1956) у спаборніцтвах па стэндавай стральбе. Захапленні – паляванне, фатаграфія, складанне эпіграм.
Стаў прататыпам галоўнага героя дзіцячай паэмы Якуба Коласа "Міхасёвы прыгоды" (1934). Малодшаму сыну паэт прысвяціў таксама вершы: "Рагатка" (1934), "Дронік" (1935-1936), "Не тужы" (1939), "Сыну" (1942), "Міхасю" (1943), "…Адстану я, і час разлукі" (1946).
Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч быў жанаты з Наталляй Іванаўнай Міцкевіч (у дзявоцтве – Фёдарава; 1924–2012), дачкою Янкі Маўра.