Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч
Mihas Kanstancinavich Mickievich - on a book exhibition in Minsk city - 12 February 2015 AD - 1.JPG
Дата нараджэння

31 студзеня 1926(1926-01-31) (91 год)

Месца нараджэння

горад Мінск, Мінская вобласць, БССР, СССР

Грамадзянства

Flag of Belarus.svg Беларусь

Бацька:

Якуб Колас

Навуковая ступень

доктар тэхнічных навук

Альма-матар

Варонежскі авіяцыйны інстытут, Маскоўскі авіяцыйны інстытут, Беларускі політэхнічны інстытут

Вядомы як

даследчык у галіне апрацоўкі металаў

Узнагароды і прэміі

Дзяржаўная прэмія БССР (1980)

Міхась (Міхаіл) Канстанцінавіч Міцкевіч (нар. 31 студзеня 1926, Мінск) — беларускі навуковец у галіне апрацоўкі металаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980). Доктар тэхнічных навук (1985). Майстар спорту СССР па стэндавай стральбе.

Малодшы сын Якуба Коласа.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч маладзейшы з трох сыноў Якуба Коласа. Жонкай Міхася Канстанцінавіча — Наталля Іванаўна Фёдарава (1924—2012), дачка беларускага пісьменніка Янкі Маўра.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны закончыў восем класаў СШ № 49 г. Мінска (I—VII класы вучыўся ў СШ № 14 Мінска), у 1943 г. — дзесяцігодку ў Ташкенце з атэстатам выдатніка. Паступіў у Варонежскі авіяцыйны інстытут на машынабудаўнічы факультэт (інстытут знаходзіўся ў Ташкенце ў час эвакуацыі); у тым самым годзе перавёўся ў Маскоўскі авіяцыйны інстытут на аналагічны факультэт. У 1947 г. пераехаў у Мінск. У 1949 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяпер — БНТУ) па спецыяльнасці «тэхналогія машынабудавання».

Працоўная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З 1949 г. працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, дзе займаў пасады малодшага навуковага супрацоўніка (1949—1961), галоўнага інжынера лабараторыі (1961—1968), загадчыка лабараторыі (1969—1993). З 1993 г. — галоўны навуковы супрацоўнік.

Падрыхтаваў больш за 150 навуковых прац, аўтар звыш 20 вынаходніцтваў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За распрацоўкі ў галіне тэхналогіі і абсталявання для электраэразійнай апрацоўкі металаў угаранаваны Дзяржаўнай прэміяй БССР (1980).

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Мае званне «майстар спорту», браў удзел і быў прызёрам першай спартакіяды народаў СССР (1956) у спаборніцтвах па стэндавай стральбе.

Хобі[правіць | правіць зыходнік]

Захапленні — паляванне, фатаграфія, складанне эпіграм.

У літаратурнай творчасці свайго бацькі[правіць | правіць зыходнік]

Стаў прататыпам галоўнага героя дзіцячай паэмы Якуба Коласа «Міхасёвы прыгоды» (1934). Малодшаму сыну паэт прысвяціў таксама вершы: «Рагатка» (1934), «Дронік» (1935—1936), «Не тужы» (1939), «Сыну» (1942), «Міхасю» (1943), «…Адстану я, і час разлукі» (1946).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]