Павел Канстанцінавіч Любамудраў: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Shihan 883 (размовы | уклад) шаблон |
др праўка шаблона |
||
Радок 24: | Радок 24: | ||
| вікісховішча = |
| вікісховішча = |
||
}} |
}} |
||
'''Павел Канстанцінавіч Любамудраў''' ({{ДН|30|8|1916}}, [[Горад Санкт-Пецярбург|Петраград]] — {{ |
'''Павел Канстанцінавіч Любамудраў''' ({{ДН|30|8|1916}}, [[Горад Санкт-Пецярбург|Петраград]] — {{ДС|27|2|1984}}, [[Мінск]]) — беларускі савецкі [[мастак]]-графік. |
||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
Версія ад 20:04, 29 красавіка 2015
Павел Канстанцінавіч Любамудраў | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 жніўня 1916 |
Месца нараджэння | Петраград, Расійская імперыя |
Дата смерці | 27 лютага 1984 (67 гадоў) |
Месца смерці | Мінск, СССР |
Грамадзянства | Расійская імперыя → СССР |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж |
Вучоба | Інстытуn жывапісу, скульптуры і архітэктуры Усерасійскай Акадэміі Мастацтваў, Маскоўскі дзяржаўны мастацкі інстытут ім. В. Сурыкава |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Уплыў | Б. У. Іагансон, А. Д. Зайцаў |
Уплыў на | Арлен Кашкурэвіч, Леанід Марчанка, Генадзь Грак |
Член у | |
Узнагароды |
Павел Канстанцінавіч Любамудраў (30 жніўня 1916, Петраград — 27 лютага 1984, Мінск) — беларускі савецкі мастак-графік.
Біяграфія
Беларускі графік, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1970), прафесар з 1972 года. Вучыўся ў Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры Усерасійскай Акадэміі Мастацтваў у Ленінградзе ў Б. Іагансона і А. Зайцава (1939—1941). Скончыў Маскоўскі дзяржаўны мастацкі інстытут ім. В. Сурыкава (1949). Выкладаў у Акадэміі мастацтваў Латвіі (1952—1956).
З 1957 па 1983 выкладаў на кафедры графікі БТХИ. Працаваў у станковай графіцы ў тэхніках літаграфіі, шклографіі, акварэлі, лінагравюры. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1934 года. Член БСМ з 1952 года. Вучнямі з'яўляюцца народныя і заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларусі, прадстаўнікі некалькіх пакаленняў графікі 1960-1980-х гадоў: Арлен Кашкурэвіч, Людвіг Асецкі, Эдуард Агуновіч, Вячаслаў Паўлавец, Міхаіл Моўчан, Леанід Марчанка, Сяргей Волкаў, Уладзімір Пашчасцяў, Рыгор Віткоўскі, Аляксандр Дземарын, Міхаіл Макаранка, Юрый Герасіменка-Жызнеўскі, Генадзь Грак, Юрый Гудзіновіч, Пётр Драчоў, Пётр Лысенка, Юрый Кухараў, Генадзь Дзянісаў і іншыя. Асноўныя працы: цыкл «Дні і ночы», «Мужнасць», «Цяжкая хвіліна», «Перад боем», «Чаканне», «На плошчы», «Абеліск». Творы знаходзяцца ў калекцыі графікі НММ РБ, фондзе БСМ.
Павел Канстанцінавіч стаў адным з вядучых графікаў другой паловы ХХ стагоддзя, які ўнёс важкі ўклад у фарміраванне прафесійнай мастацкай школы акадэмічнага малюнка. Любімымі жанрамі былі пейзаж і партрэт, на якіх мастак дабіваўся глыбокай канцэнтрацыі, эстэтычнай лаканічнасці і вобразнай выразнасці. Ён з'яўляўся носьбітам лепшых традыцый акадэмічнай школы еўрапейскага малюнка і, абапіраючыся на традыцыйныя дасягненні, творча яго мадэрнізаваў[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 30 жніўня
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 27 лютага
- Памерлі ў 1984 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выкладчыкі Латвійскай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі СССР
- Мастакі Беларусі
- Графікі Беларусі
- Члены Саюза мастакоў Беларусі
- Мастакі XX стагоддзя