Гайнаўка: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др added Category:Горад Гайнаўка using HotCat |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др clean up using AWB |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{НП |
{{НП-Польшча |
||
|статус = Горад |
|статус = Горад |
||
|беларуская назва = Гайнаўка |
|беларуская назва = Гайнаўка |
||
|арыгінальная назва = |
|арыгінальная назва = Hajnówka<br />{{lang-be|Гайнаўка}} |
||
|падначаленне = |
|падначаленне = |
||
|краіна = Польшча |
|||
|герб = POL Hajnówka COA.svg |
|герб = POL Hajnówka COA.svg |
||
|сцяг = |
|сцяг = |
||
Радок 18: | Радок 17: | ||
|памер карты рэгіёна = |
|памер карты рэгіёна = |
||
|памер карты раёна = |
|памер карты раёна = |
||
|ваяводства = Падляскае |
|||
|від рэгіёна = |
|||
|павет = |
|||
|рэгіён = |
|||
|від раёна = |
|||
|раён = |
|||
|карта краіны = |
|||
|карта рэгіёна = |
|||
|карта раёна = |
|||
|унутранае дзяленне = |
|унутранае дзяленне = |
||
|від главы = |
|від главы = |
||
Радок 47: | Радок 41: | ||
|паштовыя індэксы = |
|паштовыя індэксы = |
||
|аўтамабільны код = |
|аўтамабільны код = |
||
|TERC = |
|||
|від ідэнтыфікатара = |
|||
|лічбавы ідэнтыфікатар = |
|||
|катэгорыя ў Commons = Hajnówka |
|катэгорыя ў Commons = Hajnówka |
||
|сайт = http://www.hajnowka.pl |
|сайт = http://www.hajnowka.pl |
Версія ад 23:17, 16 жніўня 2015
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
ГА́ЙНАЎКА (польск.: Hajnówka), горад у Польшчы, цэнтр павета ў Падляскім ваяводстве, знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад Беластоку, на захадзе этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гайнаўка размяшчаецца каля заходняй ускраiны Белавежскай пушчы, над ракой Лясная.
Колькасць насельніцтва — 22,2 тыс. чал. (2005)
Гісторыя
Паселiшча вядома з XVIII ст. Будаўніцтва чыгункі спрыяла ператварэнню Гайнаўкі ў значны асяродак лясной гаспадаркі, у міжваенны час гэта быў буйнейшы цэнтр дрэваапрацоўкі ў Польшчы. Статус горада Гайнаўка атрымала ў 1951.
Гаспадарка
Сённяшняя Гайнаўка — значны прамысловы цэнтр, вузел чыгунак i аўтамабiльных дарог.
Шмат фірм, вялікіх і дробных, займаецца тут дрэваапрацоўкай. Сярод іх: буйнейшае прамысловае прадпрыемства Гайнаўкі — дрэваапрацоўчы камбінат «Furnel», мэблевая фабрыка «Nikom» і інш. Гэтыя прадпрыемствы вырабляюць піламатэрыялы, разнастайную мэблю, летнія домікі, будаўнічыя дэталі, дравесны вугаль, тару, а таксама драўляную галантарэю. Шмат што з гэтай прадукцыі служыць прадметам экспарту. Прадпрыемствы машынабудавання выраблюць машыны і абсталяванне для лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці, абагравальнае абсталяванне, трактары. Прадпрыемства будаўнічай керамікі «Lewkowo» з'яўляецца буйнейшым вытворцам керамікі на Падляшшы. Гайнаўскі павет добра вядомы экалагічна чыстымі харчовымі прадуктамі: малочнымі, мяснымі, кандытарскімі.
Дзякуючы прыгранічнаму становішчу Гайнаўскага павета і наяўнасці чыгуначных шляхоў, што вядуць у Беларусь, у павеце працуюць гандлёвыя фірмы, якія займаюцца імпартам удабрэнняў, дрэва, прыроднага газу.
Размяшчэнне Гайнаўкі ля самай мяжы Белавежскай пушчы спрыяла таму, што ў 2001 тут адкрыўся філіял Беластоцкага палітэхнічнага інстытута, дзе рыхтуюць спецыялістаў у галіне аховы прыроды і гаспадарчай дзейнасці на ахоўваемых прыродных тэрыторях.
Помнікі
- Фабрычныя будынкі пач. ХХ ст.
- Касцёл Узнясення Святога Крыжа (ХХ ст.) са знакамітым арганам з ХІХ ст.
- Царква Святой Тройцы (канец ХХ ст.) — адзін з найцікавейшых паводле архітэктурнага вырашэння храмаў. Лічыцца самым вялікім праваслаўным храмам на тэрыторыі Польшчы (адначасова можа змясціць 5000 вернікаў).
Беларусы ў Гайнаўцы
Паводле вынікаў перапісу насельніцтва 2002 у Гайнаўцы самая вялікая ўдзельная вага беларусаў сярод усіх гарадоў Польшчы.
У шэрагу школ і гімназій Гайнаўкі сотні дзяцей як дадатковы прадмет вывучаюць беларускую мову (Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы). Акрамя таго, у Гайнаўцы дзейнічаюць гімназія і ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы, дзе гэты прадмет з'яўляецца абавязковым.
Гайнаўка — адзiн з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. У 1990 была адкрыта першая экспазіцыя Гайнаўскага музея помнiкаў беларускай культуры. Цяпер музей мае 3 будынкi, 6 экспазiцыйных залаў, кiназалу, бiблiятэку, гатэль. У музейнай экспазіцыі прадстаўлены сельскагаспадарчыя прылады працы, творы народнага мастацтва i культурныя здабыткi беларусаў у Польшчы.
Царква Святой Тройцы — месца правядзення штогадовага міжканфесійнага фестывалю царкоўнай музыкі, лаўрэатамі якога шматразова станавіліся калектывы з Беларусі.
Вядомыя асобы
У Сеціве
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гайнаўка
- Афіцыйная старонка